Яўген Юр’евіч Барсукоў

беларускі футбаліст

Яўген Барсукоў (нар. 5 ліпеня 1990, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Футбол
Яўген Барсукоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Юр’евіч Барсукоў
Нарадзіўся 5 ліпеня 1990(1990-07-05)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2013 Беларусь Гомель 28 (1)
2011—2013   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 62 (18)
2013—2014 Беларусь Рэчыца-2014 39 (9)
2015 Беларусь Гомельчыгунтранс 30 (8)
2016—2017 Беларусь Гомель 36 (12)
2017—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 44 (2)
2019—2020 Беларусь Смалявічы 38 (18)
2020—2023 Беларусь Славія (Мазыр) 86 (12)
2024— Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (1)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2010 Беларусь Беларусь (да 20) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гомельскага футбола, у 2006 годзе пачаў выступаць за дубль «Гомеля». З 2008 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але працягваў гуляць пераважна за дубль, у сезонах 2008—2009 правёўшы ў Вышэйшай лізе 9 матчаў. Па выніках сезона 2009 «Гомель» вылецеў у Першую лігу, пасля чаго Барсукоў быў пераведзены ў асноўны склад і дапамог камандзе вярнуць месца ў эліце. У снежні 2010 года падоўжыў кантракт з «Гомелем», але на яго ўжо не разлічвалі ў асноўным складзе, таму нападнік быў аддадзены ў гадавую арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў аснове, пазней арэнда з «Гомеля» была падоўжана.

У ліпені 2013 года вярнуўся з арэнды ў «Гомель», аднак згуляў за каманду толькі адзін матч (21 ліпеня супраць мінскага «Дынама», калі выйшаў на замену ў пачатку другога тайму, але праз паўгадзіны быў заменены), і ўжо ў жніўні канчаткова пакінуў гомельскі клуб, зноў далучыўшыся да «Ведрыча-97» у якасці свабоднага агента. У 2014 годзе дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе, але на наступны год у сувязі з фінансавымі праблемамі клуба пакінуў яго і стаў іграком «Гомельчыгунтранса».

У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і пазней зноў стаў іграком «Гомеля»[3]. У сезоне 2016 з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[4]. У першай палове сезона 2017 у асноўныў з’яўляўся на полі, выходзічы на замену, у 11 матчах забіў два галы.

У ліпені 2017 года пакінуў гомельскі клуб[5] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы, але не здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету ў Першую лігу.

У снежні 2018 года далучыўся да «Смалявічаў»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 15 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне і дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[9].

У чэрвені 2020 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10], дзе таксама хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2021 з шасцю галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[11]. У сезоне 2022 быў капітанам мазырскай каманды. У снежні 2023 года пакінуў клуб[12].

У студзені 2024 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[13].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе правёў таксама чатыры матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 дубль Гомель   11 2
2007 дубль Гомель   24 2
2008 Д1 Гомель   5 0
2009 Д1 Гомель   4 0
2010 Д2 Гомель   18 1
2011 Д2 Ведрыч-97   29 6
2012 Д2 Ведрыч-97   24 9
2013 (1) Д2 Ведрыч-97   9 3
2013 (сяр.) Д1 Гомель   1 0
2013 (2) Д2 Ведрыч-97   15 5
2014 Д2 Рэчыца-2014   24 4
2015 Д2 Гомельчыгунтранс   30 8
2016 Д2 Гомель   25 10
2017 (1) Д1 Гомель   11 2
2017 (2) Д1 Дняпро   15 0
2018 Д1 Дняпро   29 2
2019 Д2 Смалявічы   27 15
2020 (1) Д1 Смалявічы   11 3
2020 (2) Д1 Славія   12 0
2021 Д1 Славія   28 6
2022 Д1 Славія   24 4
2023 Д1 Славія   22 2

Крыніцы правіць

  1. Evgeni Barsukov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcslavia.by/ru/player/barsukov
  3. Нападающий "Гомельжелдортранса" перейдет в "Гомель" (руск.). football.by (19 лютага 2016). Праверана 17 студзеня 2024.
  4. Барсуков продлил контракт с «Гомелем» (руск.). by.tribuna.com.
  5. "Гомель" расстался с Барсуковым (руск.). football.by (19 ліпеня 2017). Праверана 17 студзеня 2024.
  6. Тупчий и Барсуков стали игроками "Днепра" (руск.). football.by (23 ліпеня 2017). Праверана 17 студзеня 2024.
  7. "Днепр" продлил контракты с Шепелевым и Барсуковым (руск.). football.by (19 студзеня 2018). Праверана 17 студзеня 2024.
  8. Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (руск.). football.by (21 снежня 2018). Праверана 17 студзеня 2024.
  9. "Смолевичи" объявили о продлении контракта с Барсуковым (руск.). football.by (11 студзеня 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
  10. Барсуков перешел из «Смолевичей» в «Славию» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Евгений Барсуков продлил контракт со "Славией" (руск.). football.by (14 снежня 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
  12. Барсуков покинул "Славию" после 3,5 лет в клубе (руск.). football.by (28 снежня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
  13. Евгений Барсуков стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.