16-я Смаленская партызанская брыгада
16-я Смаленская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года ў Касплянскім раёне Смаленскай вобласці на базе атрадаў У. І. Цалішэўскага і А. С. Ляшчова, арганізаваных у чэрвені 1942 года, потым 1-ы і 2-і атрады, вылучаных з 3-й партызанскай брыгады Смаленскай вобласці. Да вясны 1943 года называлася 5-й партызанскай брыгадай. З сакавіка 1943 дзейнічала на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Дзейнічала на акупіраванай Касплянскага і Руднянскага раёнаў Смаленскай вобласці, Лёзненскага, Аршанскага, Сенненскага, Багушэўскага, Ушацкага, Міёрскага, Шаркоўшчынскага і Свірскага раёнаў. 5 ліпеня 1944 года брыгада (637 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
16-я Смаленская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 637 партызан (5 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Касплянскі і Руднянскі раёны Смаленскай вобласці, Лёзненскі, Аршанскі, Сенненскі, Багушэўскі, Ушацкі, Міёрскі, Шаркоўшчынскі і Свірскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіць- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад імя Курыленкі[1];
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 6-ы атрад;
- 7-ы атрад;
- 8-ы атрад (расфарміраваны ў снежні 1943 года).
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- Т. Г. Давыдкін;
- І. Р. Шлапакоў;
- І. К. Алесянкоў.
Камісары
правіць- Дз. Ц. Гольнеў;
- А. М. Кулічкоў;
- Р. М. Цімашэнкаў.
Начальнікі штаба
правіць- А. Я. Шалыгін;
- І. К. Алесянкоў;
- П. П. Юр'еў;
- П. І. Вінаградаў;
- А. І. Буркоў.
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Віцебск — Орша, Орша — Смаленск, Полацк — Маладзечна, шашэйных і грунтавых дарогах Віцебск — Сянно, Віцебск — Лепель, Чашнікі — Лукомль, Ула — Камень. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 1,4 тысчы рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Сялец Аршанскага, Чудня Багушэўскага (красавік 1943 года), Краснае і Красная Горка Ушацкага (студзень 1944 года) раёнаў. У восень 1943 года у час Лепельскай аперацыі прыкрывалі ўдарную лепельскую групіроўку партызан з усходняга боку. У час карнай аперацыі на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны (красавік-чэрвень 1944 года) утрымлівалі абарону на рубяжах вёсак Глыбачка — Цётча, Гарбаціца — Вясёлая Горка Ушацкага раёна і каля возера Шо. Каб выйсці з блакады, у маі 1944 года ўдзельнічалі ў разгроме гарнізонаў у вёсках Баяры, Бандарцы і Піскунова Пліскага раёна. У чэрвені 1944 года вялі бой у вёсцы Стары Пагост, прарвалі нямецкую блакаду ў раёне вёсак Дзянісова — Канахі Міёрскага раёна. Перад наступленнем Чырвонай Арміі занялі Свір, наладзілі пераправу цераз раку Вілія, вылучылі праваднікоў, якія суправаджалі часці Чырвонай Арміі да Вільнюса
Памяць
правіць- Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў».
- У 1976 годзе ў вёсцы Пятніцы Ушацкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ у сакавіку 1944 года нададзена імя Героя Савецкага Саюза У. Ц. Курыленкі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.