1912 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1912 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
ПадзеіПравіць
З’явілісяПравіць
- Дом Абрампольскага — колішні даходны дом у стылі мадэрн у Мінску, размешчаны на пл. Незалежнасці па адрасе вул. Савецкая, 17. Першы праект беларускага архітэктара Станіслава Гайдукевіча пасля заканчэння Імператарскай акадэміі мастацтваў
- Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года, Віцебск
- Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель — помнік грамадзянскай архітэктуры неакласіцызму ў Гомелі
- Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
- Касцёл Божага Цела, Іказнь
- Івянецкая сінагога
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Краснае — помнік архітэктуры неаготыкі
НарадзілісяПравіць
- 12 сакавіка — Пётр Герасімовіч, беларускі мастак-графік[1] і мастацтвазнавец[2], аўтар манаграфій пра мастакоў Я. А. Зайцава (М. 1958) і А. М. Тычыну (Мн. 1961)[2]
- 18 жніўня — Давыд Генін (пам. 1971), савецкі мастак-пейзажыст родам з Віцебску
- 10 верасня — Акім Курачкін, беларускі савецкі скульптар, аўтар помнікаў воінам Савецкай Арміі і партызанам у Слоніме (1956), Паставах (1965), Полацку (1967), Вілейцы, вёсках Грозаў Капыльскага раёна, Міхалова Бабруйскага раёна (1967), Маслакі Горацкага раёна (1983), помніка А. Ф. Мяснікову ў Магілёве (1961)
- 10 кастрычніка — Хаім Ліўшыц (пам. 1994), беларускі савецкі мастак-жывапісец, педагог, член Союза мастакоў з 1946, дацэнт кафедры жывапісу БДТМІ (1968—1979)
- 14 снежня — Уладзімір Кароль, беларускі і савецкі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1970). Скончыў Беларускім мастацкім тэхнікуме ў Віцебску і Ленінградскую акадэмію мастацтваў
Галерэя твораўПравіць
Марк Шагал «Лунацік»
Станіслаў Жукоўскі «Водбліскі вячэрняй зары»
Станіслаў Жукоўскі «Сакавіцкі вечар»
Станіслаў Жукоўскі «Радасны май»
Станіслаў Жукоўскі «Восень. Шлях»
Станіслаў Жукоўскі «Мінуўшчына. Пакой старой хаты»
Зноскі
- ↑ Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 6. — 64 с.
- ↑ а б Герасімовіч Пётр Мікалаевіч