Drabadzi-drabada
«Drabadzi-drabada» — пяты студыйны альбом беларускага гурта Крамбамбуля які выйшаў 27 снежня 2011 года. Альбом прысвечаны еўрапейскім народным песням, якія выконваюцца як на беларускай мове, так і на мове арыгінала. У агульнай складанасці альбом запісаны на 10 мовах.
Drabadzi-drabada | ||||
---|---|---|---|---|
Студыйны альбом Крамбамбуля | ||||
Дата выпуску | 2011 год | |||
Запісаны | 2010-2011 | |||
Жанр |
Поп-рок Фолк-рок Альтэрнатыўны рок |
|||
Працягласць | 39:06 + 39:06 | |||
Прадзюсар | Ганна Вольская | |||
Мова песень |
Беларуская Харвацкая Французская Нямецкая Італьянская Польская Шведская Славацкая Ірландская Літоўская |
|||
Лэйбл |
West Records Вігма |
|||
|
||||
Храналогія Крамбамбуля | ||||
|
Пра альбом
правіцьПа словах лідара гурта Лявона Вольскага, першапачатковая ідэя складалася ў тым, каб запісаць альбом беларускіх народных песень, але выканаць іх не як фолк, а ў якім-небудзь сучасным жанры. Пазней Вольскаму ў рукі трапіў зборнік з народнымі песнямі еўрапейскіх краін і яму падалася цікавай ідэя запісаць альбом еўрапейскіх народных песень, выкананых на беларускай мове[1].
29 лістапада 2010 года ў студыі інтэрнэт-партала TUT.BY гурт Крамбамбуля ў сваім жывым выступе прадставіў публіцы большасць песень са свайго будучага альбома[2]. 19 снежня ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, якія скончыліся акцыяй пратэсту і затрыманнямі. Праз некаторы час у краіне з’явіўся негалосны «чорны спіс» дзеячаў культуры, у які трапілі людзі, якія так ці інакш выказалі падтрымку палітычным зняволеным. З музыкаў у «спісе» апынуліся: Ляпіс Трубяцкой, Палац, Крама, N. R. M., Нейра Дзюбель, Naka, Зміцер Вайцюшкевіч і Крамбамбуля[3]. У сувязі з гэтым быў адменены запланаваны на 17 сакавіка канцэрт Крамбамбулі ў мінскім рэстаране «Госці». Там заявілі, што канцэрт не адбудзецца паколькі музыкі захварэлі. «Можа быць, я не зусім здаровы на галаву, як і ўсё ў гэтай краіне. Аднак на здароўе не скарджуся і, наадварот, застаюся ў добрай вакальнай форме», — так пракаментаваў гэтую сітуацыю Лявон і ў дзень адмененага канцэрту спецыяльна наведаў гэты рэстаран[4]. У той жа час праца над новым альбомам зацягнулася, паколькі Вольскі вырашыў рабіць другі дыск, на які запісаць тыя ж песні, але ўжо на мове арыгінала[5].
Новы альбом выйшаў у свет 27 снежня 2011 года ў двух варыянтах: на адным дыску і на двух. Першы дыск уключае ў сябе 12 еўрапейскіх народных песень, выкананых на беларускай мове. На альбоме прысутнічаюць песні Харватыі, Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Швецыі, Славакіі, Ірландыі і Літвы, а таксама тры беларускія песні. На другім дыску гэтыя ж песні выкананыя на мове арыгінала. Незадоўга да выхаду альбома гурт прадставіў кліп на першую песню «Гэта ня ветразь»[6]. Канцэрт-прэзентацыя новага альбома павінен быў адбыцца 11 лютага ў мінскім клубе «RE:Public», аднак канцэрт быў адменены[7]. Крамбамбуля перанесла прэзентацыю ў Вільню, якая прайшла ў канцы красавіка. Адну песню разам з Крамбамбуляй выканаў літоўскі музыка Андрус Мамантавас[8].
Ірландская народная песня «Whiskey in the Jar» шырока вядомая не толькі ў Ірландыі, але і ў свеце. У розны час на яе была запісана вялікая колькасць кавер-версій, у тым ліку такімі групамі, як Thin Lizzy і Metallica. Па словы Лявона Вольскага назва альбома адсылае менавіта да гэтай песні. У яе тэксце ёсць выраз «dum a doo dum a da», які ніяк не перакладаюць, нават калі выконваюць песню на англійскай мове. Лічыцца, што гэтыя словы азначаюць шклянкі, што грукаюцца адна аб адну. Такім чынам, па версіі Лявона «драбадзі-драбада» гэта як бы беларуская версія гэтага выказвання (па аналогіі з «напіўся ў драбадан»).[1]
Спіс кампазіцый
правіцьCD1. Драбадзі-драбада | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Працягласць | |||||||
1. | «Гэта ня ветразь» (Харватыя) | 3:10 | |||||||
2. | «Карчомка» (Беларусь) | 3:57 | |||||||
3. | «Жыў на свеце адвакат» (Францыя) | 2:46 | |||||||
4. | «Кура-шчабятура» (Беларусь) | 4:28 | |||||||
5. | «Крамбамбулі» (Нямеччына) | 3:15 | |||||||
6. | «Макароны» (Італія) | 1:53 | |||||||
7. | «Сівы конь» (Беларусь) | 3:58 | |||||||
8. | «Сэрцу нельга загадаць» (Польшча) | 3:25 | |||||||
9. | «Цнатлівая Панна і Вадзянік» (Швэцыя) | 2:52 | |||||||
10. | «Зялёна канопля» (Славаччына) | 2:17 | |||||||
11. | «Зьнікні прэч, туга!» (Ірляндыя) | 2:53 | |||||||
12. | «Мур на пагорку» (Літва) | 4:08 | |||||||
39:06 |
CD2. Drabadzi-drabada | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Працягласць | |||||||
1. | «To nisu jedra» (Hrvatska) | 3:10 | |||||||
2. | «Карчомка» (Belarus) | 3:57 | |||||||
3. | «Il Etait Un Advocat» (France) | 2:46 | |||||||
4. | «Кура-шчабятура» (Belarus) | 4:28 | |||||||
5. | «Krambambuli» (Deutschland) | 3:15 | |||||||
6. | «Maccheroni» (Italia) | 1:53 | |||||||
7. | «Сівы конь» (Belarus) | 3:58 | |||||||
8. | «Cicha woda» (Polska) | 3:25 | |||||||
9. | «Jungrun och Nacken» (Sverige) | 2:52 | |||||||
10. | «Konopa, konopa» (Slovensko) | 2:17 | |||||||
11. | «Whiskey in the Jar» (Irlanda) | 2:53 | |||||||
12. | «Ant kalno murai» (Lietuva) | 4:08 | |||||||
39:06 |
Удзельнікі запісу
правіць- Лявон Вольскі — вакал
- Павел Трацяк — гітара, мандаліна, сітар, акустычная гітара, праграмінг
- Алег Гарус — гітара, бэк-вакал
- Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара, бэк-вакал
- Сяргей Штендер — ударныя, перкусія, бэк-вакал
- Канстанцін Карповіч — трамбон, бэк-вакал
- Радаслаў Сасноўцаў — труба, бэк-вакал
- Андрэй Баброўка — запіс, міксаванне, майстарынг
- Аранжыроўкі — Крамбамбуля[9]
Рэцэнзіі
правіцьАльбом быў добра сустрэты крытыкамі. На сайце Experty.by яго сярэдні бал 8 з 10. Адзначалася, што гэтым альбомам гурт выходзіць на новы ўзровень свайго развіцця[9]. Пры гэтым альбом крытыкавалі за шматлікасць гітар і занадта цяжкі гук, што на думку некаторых аглядальнікаў дрэнна суадносіцца з народнай музыкай. На Euroradio.fm альбом назвалі спробай культурнай інтэграцыі з Еўропай, праз знаёмства з песнямі адзін аднаго.
Зноскі
- ↑ а б Лявон Вольскі: Шоў-біз і хрысціянскія законы мала сумяшчальныя / Euroradio.fm
- ↑ Новая «Крамбамбуля»: Онлайн-канцэрт Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ В Беларусь возвращаются «черные списки»? Архівавана 9 чэрвеня 2017.
- ↑ Як адмяняюць канцэрты музыкаў з «чорнага спісу» Архівавана 2 кастрычніка 2017.
- ↑ «Крамбамбуля» запісала альбом на дзевяці мовах (відэа) / Naviny.by
- ↑ Выйшла новая «Крамбамбуля»: «Драбадзі-Драбада»
- ↑ Концерт «Крамбамбули» переносят из RE:Public в Литву Архівавана 5 сакавіка 2012.
- ↑ Лявон Вольский: визы и границы нужно быстрее убирать Архівавана 6 красавіка 2018.
- ↑ а б Крамбамбуля «Драбадзі-драбада» (+аўдыё) / Experty.by
Спасылкі
правіць- Рэцэнзіі на альбом на сайце Experty.by
- Рэцэнзія на альбом на euroradio.fm
- Відэакліп на песню «Гэта ня ветразь»