Святаяннік прадзіраўлены

від раслін
(Пасля перасылкі з Hypericum perforatum)

Святаяннік прадзіраўлены[3] (Hypericum perforatum) — шматгадовая травяністая расліна; від роду святаяннік (Hypericum) сямейства Hypericaceae, тыпавы від гэтага роду[4]. Раней род звычайна разглядалі ў складзе сямейства Clusiaceae.

Святаяннік прадзіраўлены
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypericum perforatum L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21454
NCBI  65561
EOL  584888
GRIN  t:19600
IPNI  433719-1
TPL  kew-2858676

Адна з найбольш часта выкарыстаных лекавых раслін; выкарыстоўваецца таксама ў харчовай прамысловасці.

Назва правіць

Святаяннік звычайны, зелле Святога Івана, святаянскае зелле[5], зверабой, расанкі, свентаянскае зелле, святаянкі[6][7], кроўка[3], дзюравец, крываўнік, святаянскае зелле[8][9], бярозка, заячча кроў[10][11], красная травіца[12].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расце святаяннік паўсюдна, месцамі ўтварае цэлыя зараснікі уздоўж узлескаў хвойных лясоў, па сухіх лугах, лясных сонечных палянах. Сустракаецца як пустазелле ўздоўж лясных дарог і па ўскраінах палёў.

Шырока распаўсюджаны ў Еўразіі — ад Атлантычнага ўзбярэжжа да Сібіры, Манголіі і Кітая. Сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, на Канарскіх і Азорскіх астравах. Як натуралізаваная расліна сустракаецца ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы[13].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая расліна з тонкім, моцным карэнішчам, ад якога штогод вырастае некалькі гладкіх двухгранных галінастых сцеблаў вышынёй да 40—80 см[14].

Сцябло — прамое, зялёнага колеру, затым становіцца чырванавата-бурага колеру; на гладкай паверхні вылучаюцца дзве падоўжныя лініі. Характэрныя сакраторныя ёмішчы з цёмным змесцівам.

Суквецце — верхавінны гронкападобны-шчыткападобны тырс. Кветкі правільныя, да 2 см у дыяметры[14], з падвойным пяцічленным калякветнікам. Чашачка глыбока-паасобная, застаецца пры плодзе, свабодныя часткі ланцэтныя, з рэдкімі чорнымі залозкамі. Пялёсткі свабодныя, залаціста-жоўтыя, даўгавата-эліптычныя, на верхавіне коса зрэзаныя, з залозкамі, якія па краі ліста цёмныя, а на астатняй паверхні — светлыя. Шматлікія тычынкі зрасліся ў тры пучка. Гінецэй цэнакарпны, слупкі адагнутыя, лычыкі з чырвонымі сасочкамі, завязь трохгнёздавая, у яе аснаванні — залозістыя стамінодзіі. Цвіце святаяннік з чэрвеня па жнівень на працягу 25-30 дзён.

Формула кветкі:   [15].

Пылковыя зёрны трохбораздава-оравыя або трохбораздавыя-орападобныя, шарападобнай або эліпсаідальнай формы. Даўжыня палярнай восі 13,6—17,7 мкм, экватарыяльны дыяметр 13,6—17 мкм. У абрысе з полюса амаль круглява-трохлопасцевыя, з экватара — круглявыя або шырока-эліптычныя. Разоры шырынёй 3—5 мкм, з роўнымі краямі і завостранымі або прытупленымі канцамі, якія амаль сыходзяцца ў палюсоў. Оры круглявыя або экватарыяльна выцягнутыя, часта слаба прыкметныя. Мембрана разор і ораў дробназярністая. Экзіна таўшчынёй 1—1,3 мкм. Шырыня мезакольпіўма 2—3 мкм. Скульптура дробнасеткавая, вочкі дробныя, круглява-вуглаватыя. Стрыжанькі тонкія, з маленькімі, круглявымі галоўкамі; падсцілаючы і покрыўны слаі тонкія. Колер пылка цёмна-жоўты[14].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Звесткі пра род Hypericum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2015)
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  10. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  11. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  12. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  13. Паводле сайта GRIN
  14. а б в Бурмистров, Никитина 1990.
  15. Сербин А.Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов. — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 137. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.

Спасылкі правіць