Арэхаўка (птушка)

(Пасля перасылкі з Nucifraga caryocatactes)

Арэ́хаўка, або Кедраўка[1] (Nucifraga caryocatactes) — від птушак з сямейства крумкачовыя (Corvidae).

Арэхаўка (птушка)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nucifraga caryocatactes (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561630
NCBI  56786
EOL  917366

Знешні выгляд правіць

Невялікая птушка, крыху драбнейшая за галку і з больш тонкай і доўгай дзюбай. Даўжыня арэхаўкі 28—33 см, хваста 11 см, размах крылаў 52—60 см. Маса 125—190 грам. Афарбаваная ў цёмны карычнева-буры колер з белымі плямамі, якіх няма толькі на верхнім баку галавы. На канцы хваста светлая аблямоўка. Самка мала адрозніваецца ад самца: яна крыху святлейшая, і белыя плямы не так выразна абмежаваныя.

Паводзінамі і велічынёй крыху падобная да сойкі. Адрозніваецца выразнай афарбоўкай: карычневая з мноствам кроплепадобных белых плямак і характэрным белым заканчэннем адносна кароткага хваста. У палёце добра бачнае белае падхвосце, шырокія крылы і вялікая галава. Маладыя больш светлыя i з меншай колькасцю плямаў. Моцная дзюба выразна адрознівае еўрапейскі падвід ад азіяцкага.

Пашырэнне правіць

Арэал разарваны: Балканы, горы Дынар і Альпы, Карпаты, Судэты, Рудава, Шумава і на захад праз Цюрынгскі Лес да Ардэн і ад поўдня Скандынавіі праз Польшчу, балтыйскія краіны, Беларусь, паўночны захад Расіі да Ціхага акіяна, Японіі і Тайваня. Ізаляваны арэал ад Гімалаяў да паўночна-заходняй часткі Кітая.

Жыве ў вялікіх старых хваёвых лясах з перавагай елак, прымессю піхты і густым падростам, у тайзе — з еўрапейскага кедра і лістоўніцы. У Альпах даходзіць да 2300 м.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, у Казахстане і амаль усёй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі рэдкі на гнездаванні і зімуючы від.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца насеннем елкі, хвоі, дуба, арэхамі, насякомымі і іх лічынкамі. Разносіць і хавае ў зямлю жалуды і арэхі, чым спрыяе ўзнаўленню лясоў.

Гняздо амаль заўсёды на хваёвым дрэве ў развілцы галін каля ствала (звычайна пад прыкрыццем звісаючых галінак), 3—8 м над зямлёй. Слаістае: знешняя частка ў форме шара з выступаючымі па-за гняздо галінамі (галоўным чынам яловыя, з каранямі, травой, таўшчыня каля 3 см), цэнтр. частка — з перагнілай драўнiны i моху (таўшчыня 8 см), унутраная частка — з травы і лішайнікаў, каранёў, часам з прымессю лыка і пёраў. Дыяметр каля 30 см.

Яйкі 3—4 (часам 2—5), пераважна вельмі падоўжаныя з тупым вузейшым канцом або слаба падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом (абодва тыпы могуць знаходзіцца адначасова ўадной кладцы). Светла-блакітныя, блакітна-шэрыя з зеленаватым адценнем. Толькі паверхневыя, густыя і вельмі дробныя аліўкава-карычневыя плямкі, альбо падвойныя: глыбокія — шэра-папялістыя, паверхневыя — аліўкава-карычневыя, дробныя і больш густыя. Памеры: 34х24 мм.

Падвіды правіць

Вылучаецца каля 10 падвiдаў, у т.л.

  • N. c. caryocatactes — у Еўропе;
  • N. c. macrorhynchos — на Урале і далей на ўсход да Ціхага акіяна.

Зноскі

  1. Напісанне Арэхаўка, Кедраўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.15

Літаратура правіць