Ятрышнік мужчынскі

від раслін
(Пасля перасылкі з Orchis mascula)

Ятры́шнік мужчынскі[3] (Orchis mascula) — від кветкавых раслін роду Ятрышнік (Orchis) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Ятрышнік мужчынскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orchis mascula (L.) L., 1755

Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  59338
EOL  1136340
GRIN  t:25895
IPNI  648853-1
TPL  kew-142857

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—50 см, з двума авальнымі клубнямі. Сцябло прамастойнае, мясістае, з фіялетавымі плямамі знізу. Лісце шырокаланцэтнае, звужанае да асновы, даўжынёй 7—12 см, часта з фіялетава-пурпуровымі плямамі, сабранае каля асновы сцябла. Кветкі светла-пурпуровага, ружовага або бледна-фіялетавага колеру. Суквецце — разрэджаны колас. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Заходняй Азіі (Іран, Ірак, Ліван, Турцыя), Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), на Каўказе і Канарскіх астравах[4].

Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на вільготных лугах, узлесках і палянах, ускрайках балот, пераважна на карбанатных глебах. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня[6]. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені[6]. Энтамафіл і анемахор[6]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (клубнямі).

Ахоўны статус правіць

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў[6]. Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Эстоніі, Паўднёвай Асеціі[5]. Уключаны ў Дадатак II Канвенцыі CITES[6].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Orchis mascula (L.) L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. а б Ятрышник мужской: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. а б в г д Красная книга Республики Беларусь Архівавана 23 жніўня 2020. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)