Іван Навуменка
Іва́н Я́каўлевіч Наву́менка[2] (16 лютага 1925, Васілевічы, Рэчыцкі павет, Гомельская губерня — 17 снежня 2006, Мінск) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1969), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1980). Народны пісьменнік Беларусі (1995).
Іван Навуменка | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Сідар Кляшторны, С. Кляшторны, Яўхім Цыбук і Н. Якаўлеў |
Дата нараджэння | 16 лютага 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 2006 (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Таццяна Іванаўна Навуменка[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратуразнавец |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 16 лютага 1925 года у вёсцы Васілевічы Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер — горад у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці) у сям’і чыгуначніка.
У Другую сусветную вайну, са студзеня 1942 года ўдзельнічае ў камсамольскім падполлі, пасля — савецкі партызан, удзельнічаў у вызваленні Васілевічаў. У снежні 1943 года прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах.
Пасля дэмабілізацыі ў снежні 1945 года, у 1946—1951 гадах карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», у 1951—1952 гадах рэдактар газеты Звязда». У 1950 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ, у 1954 годзе аспірантуру пры БДУ. Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» у 1953—1958 гадах. У 1958—1969 гадах старшы выкладчык, дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДУ, пасля абароны доктарскай дысертацыі ў 1969 годзе — прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ў 1969—1972 гадах. У 1972 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, з 1980 года акадэмік Акадэміі навук БССР.
У 1973—1982 гадах — дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1982 года — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Дэпутат і старшыня Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання (1985—1990). З 1992 года саветнік пры прэзідыуме Акадэміі навук БССР. У 2005 годзе не падтрымаў стварэнне прарэжымнага Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом[3][4].
Памёр 17 снежня 2006 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках[5].
Сям’я
правіцьУ другім шлюбе быў жанаты з Ядзвігай Паўлаўнай (да шлюбу Іконнікавай; 1929—2000), кандыдаткай гістарычных навук (1970)[6][7].
Трое дзяцей — Таццяна, Валерыя, Павел[8]. Таццяна Іванаўна Навуменка (нар. 1961) — расійская музыказнаўца, доктар мастацтвазнаўства[9]. Валерыя Іванаўна Навуменка — кандыдат медыцынскіх навук. Павел Іванавіч Навуменка (нар. 1964) — літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1991)[10].
Творчасць
правіцьПсеўданімы: Кляшторны С.; Кляшторны Сідар; Цыбук Яўхім; Якаўлеў Н.[11]
Дэбютаваў апавяданнямі ў 1955 годзе (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 тамах (1981—1984).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных з’ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978). Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за кнігу «Таполі юнацтва», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972) за кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя». Народны пісьменнік Беларусі (1995). Лаўрэат Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 года[11].
Памяць
правіцьУ гонар Івана Навуменкі названы вуліца і праезд у Мінску, вуліца ў Рэчыцы.
Зноскі
- ↑ Науменко Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Народны пісьменьнік Іван Навуменка: Чаргінец мяне з кімсьці блытае . Наша Ніва. Праверана 2 лістапада 2023.
- ↑ Пісьменьнік Іван Навуменка спачыў на Кальварыі . Наша Ніва. Праверана 2 лістапада 2023.
- ↑ 80 пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды Архівавана 29 студзеня 2021.
- ↑ Навуменка Ядвіга Паўлаўна, кандыдат гістарычных навук - Вучоныя Беларусі . scientby.nlb.by. Праверана 3 лістапада 2023.
- ↑ РУБЛЕВСКАЯ, Людмила. Народный писатель Иван Науменко на фронте воевал в разведке (руск.) . www.sb.by (15 лютага 2020). Праверана 3 лістапада 2023.
- ↑ Семья с историей. Народный писатель Иван Науменко и его удивительная супруга Ядвига (руск.). minsknews.by (8 снежня 2016).(недаступная спасылка)
- ↑ Навуменкі (дынастыя / сям’я) . unicat.nlb.by. Праверана 3 лістапада 2023.
- ↑ Навуменка Павел Іванавіч, кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўства - Вучоныя Беларусі . scientby.nlb.by. Праверана 3 лістапада 2023.
- ↑ а б Навуменка Іван Якаўлевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Навуменка Іван Якаўлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 513. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Навуменка Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Навуменка Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
правіцьІван Навуменка на Вікісховішчы |
- Іван Навуменка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Выстава «Да 90-годдзя са дня народзінаў акадземіка І. Я. Навуменка, пісьменніка і літаратуразнаўца» на сайце ЦНБ НАН Беларусі
- Буклет да 90-годдзя з творамі І. Я. Навуменка на сайце ЦНБ НАН Беларусі