Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх (Арэхаўна)

(Пасля перасылкі з Арэхаўнянская сядзіба)

Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх, Арэхаўнянская сядзіба — помнік сядзібна-паркавага мастацтва на паўночнай ускраіне аграгарадка Арэхаўна (называлася таксама Лютава ці Запалевічы) ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, над возерам пры старым гасцінцы з Лепеля на Полацк.

Сядзібна-паркавы комплекс
Арэхаўнянская сядзіба
Арэхаўнянская сядзіба
55°12′15,9″ пн. ш. 28°40′42,10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Арэхаўна
Дата пабудовы 1840 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000783шыфр 213Г000783
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя Правіць

Упершыню паселішча ўспамінаецца пад 1583 годам у сувязі з пацвярджэннем каралём Стэфанам Баторыям прывілея, дадзенага яго папярэднікам Жыгімонтам Аўгустам уладальнікам гэтай мясцовасці Рагозам. На пачатку XVII ст. Арэхаўна належала Марыяне Корсак з Рагозаў, ад якой перайшло да Сушынскіх, у 1642 годзе маёнтак набыў Тадэвуш Кмітыніч Сялява. Ад гэтага роду маёнтак трапіў да Рыпінскіх. Полацкі крайчы Ян Рыпінскі ў 1745 годзе прадаў маёнтак Антонію і Ядвізе Грабніцкім.

Першапачаткова Антоній і Ядвіга карысталіся прозвішчам Дактаровічы, якое ў канцы XVII ст. змянілі на Грабніцкія, захоўваючы першапачатковае як прыдомак. Прадстаўнікі гэтага роду валодалі маёнткам да Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917).

У Антонія і Ядвігі было два сыны: Мікалай і Станіслаў[1]. Адзіны сын Мікалая Отан (Антон) стаў адным з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў у час падзей 1863-64 гадоў[1], з-за чаго быў прысуджаны да 6 гадоў катаргі і памёр на шляху ў Сібір у студзені 1865 года[2]. Арэхаўна было набыта «па рашэнні Віцебскай злучанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда ад 4 мая 1872 года», верагодна, у выніку лёсу ўладальніка[3]. Новым уласнікам маёнтка стаў стрыечны брат Отана — Адам Станіслававіч[1].

Адам Дактаровіч-Грабніцкі і яго два сыны Юстын (нар. 1875) і Ян Тадэвуш (нар. 1879) былі апошнімі ўладальнікамі Арэхаўны. Пасля рэвалюцыі сядзіба заняпала. У былым сядзібным доме ў час Другой сусветнай вайны з 09.07.1943 г. да 15.04.1944 г. размяшчаўся шпіталь 2-й Ушацкай імя П. К. Панамарэнкі партызанскай брыгады. У памяць пра гэта ў 1958 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Пазней тут размяшчалася школа.

Архітэктура Правіць

Сядзібны комплекс быў пабудаваны ў 1840 годзе на паўночнай ускраіне вёскі Арэхаўна.

Сядзібны дом Правіць

Сядзібны дом уяўляе сабой мураваны П-падобны ў плане аднапавярховы будынак з двухпавярховай цэнтральнай часткай, вылучанай балконам і завершанай трохвугольным франтонам. Сіметрычная кампазіцыя галоўнага фасада парушана бакавым размяшчэннем увахода, аформленага 4-калонным атыкавым порцікам. Дваровы фасад вырашаны сіметрычна: у цэнтры выступае 2-павярховы акруглы эркер і кароткія бакавыя крылы. У аздабленні фасадаў выкарыстаны рустоўка, дэнтыкулы, прафіляваныя карнізы, ліштвы і сандрыкі ў абрамленні акон. Планіроўка анфіладная. У цэнтры вылучаецца вялікая авальная зала з вітой лесвіцай.

У сядзібе мелася вялікая бібліятэка, карцінная галерэя, у якой былі сабраны творы Дэлакруа, Вато, Фраганара, каштоўныя зборы фарфору, срэбра, венецыянскай бронзы, старадаўняй зброі.

Капліца Правіць

Побач з гаспадарскім домам у 1875 годзе архітэктарам Віткоўскім была пабудавана мураваная фамільная капліца-пахавальня.

Парк Правіць

Комплекс уключаў рэгулярны парк плошчай 20 га з возерам, у якім раслі кедры, лістоўніцы, таполі і інш., сядзібны дом, флігель, шмат гаспадарчых пабудоў (часткова захаваліся). Ад уязной брамы да параднага двара-курданёра ішла цэнтральная алея.

Зноскі

  1. а б в Шепот камней или мое открытие сезона, Бегомль, Бобцы, Ушачи, Ореховна… (руск.)
  2. Грабницкий Отан Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
  3. Василий Азоронок. За четверть века до катастрофы (руск.)

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць