Алесь Жук

беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык
(Пасля перасылкі з А. А. Жук)

Алесь (Аляксандр Аляксандравіч) Жук (1 красавіка 1947[1], в. Клешаў, Слуцкі раён15 кастрычніка 2022, Мінск) — беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык.

Алесь Жук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 красавіка 1947(1947-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 2022(2022-10-15) (75 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Дзмітрый Жук
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, драматург, рэдактар
Гады творчасці з 1965
Жанр дзіцячая літаратура і дэтэктыў
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

У 1965 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ, які скончыў у 1970 годзе. У 1972—1974 гадах служыў у Савецкай Арміі[2].

У 1974—1977 гадах працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1977—1979 гадах намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», у 1979—1980 гадах інструктарам сектара літаратуры ЦК КПБ, у 1980—1986 гадах галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», у 1986—1989 гадах сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 1989—2007 гадах намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», у 1997—2003 гадах галоўным рэдактарам часопіса «Нёман» і ў 2003—2005 гадах часопіса «Беларусь»[2].

Пахаваны на Лясных могілках пад Мінскам[2].

Сям'я правіць

Бацька журналіста Дзмітрыя Жука.

Творчасць правіць

Выдаецца з сярэдзіны 1960-х гадоў, але пісаць пачаў у школьныя гады. Апавяданні «Сок манга», «Завулак», «Водсветы зорак», «Белы месяц», «Мужчыны», напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу «Асеннія халады» (1972). Гэта кніга вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў, пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. У 1970-1980-х з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм «Палігон» 1983), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982). У 1982 пабачыла свет кніга прозы «Паляванне на Апошняга Жураўля», па аднаіменнай аповесці ў тэатры імя Я. Купалы быў пастаўлены спектакль, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка. У аповесці «Чорны павой» (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць «Праклятая любоў», што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні «Душа над чыстым полем» і «Партызан», а таксама «Сны пра маму».

А. Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з’яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.

Пераклаў на беларускую мову творы рускіх (В. Астаф’ева, У. Багамолава, М. Булгакава, Ю. Казакова, Г. Траяпольскага, Ю. Трыфанава, Г. Сямёнава), украінскіх (М. Кацюбінскага) і іншых замежных пісьменнікаў.

Узнагароды і прэміі правіць

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1982) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[2].

Творы правіць

  • Выбраныя творы: у 2 т. / Алесь Жук; (прадм. З. Прыгодзіча). — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993—1994. (Т. 1: Праклятая любоў: (кн. аповесцяў). Апавяданні. — 559 с.; Т. 2: Аповесці. Апавяданні. — 590 с.)
  • Вечаровае сонца: выбранае / Алесь Жук; (прадм. У. Гніламёдава). — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 431 с.
  • Над чыстым полем: аповесці, апавяданні / Алесь Жук. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — 479 с. — (Беларуская проза XX стагоддзя).
  • Водсветы зорак: выбранае: аповесці, апавяданні: (для ст. шк. узросту) / Алесь Жук. — Мн.: Юнацтва, 1997. — 351 с. : іл.
  • Праклятая любоў: аповесць, апавяданні. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1991. — 269 с.
  • Праклятая любоў: аповесць / Алесь Жук. Апошнія і першыя: аповесць-рэквіем / Барыс Сачанка; (да зб. у цэлым: для ст. шк. узросту / маст. Ю. А. Яўменаў). — Мн.: Юнацтва, 1996. −334 с. — (Школьная бібліятэка).

Зноскі

  1. Па пашпарце, фактычная дата нараджэння 23 лютага.
  2. а б в г Жук Алесь – Белліт  (21 кастрычніка 2023). Праверана 31 снежня 2023.

Літаратура правіць

  • Алесь Жук // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 443.
  • Жук Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / [пад рэд. А. В. Мальдзіса]. Мінск, 1993. Т. 2. С. 444—447.
  • Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 204—205.
  • Гніламёдаў У. В. Алесь Жук / Гніламёдаў У. В. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. Мінск, 2003. Т. 4, кн. 2. С. 542—565.
  • Бугаёў Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. Мінск, 2003. С. 364—380.
  • Алесь Жук: (матэрыялы аб жыцці і творчасці / Г. Тычка і інш.) // Крыніца. 2001. № 1. С. 3-51.
  • Шаўлякова-Барзенка І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка (XI кл.) / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова і літаратура. 2005. № 3. С. 57-64. Са зместу: Алесь Жук. С. 61-64.
  • Прыгодзіч З. Ад праўды побыту — да праўды быцця: слова да двухтомніка прозы А. Жука / Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. 1992. № 7. С. 214—226.

Спасылкі правіць