Адкрыць галоўнае меню

Лахва (Лунінецкі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Лахва)
Вёска
Лахва
Lakhva1926.jpg
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
1 850 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
8 (01647)
Паштовы індэкс
225640
Аўтамабільны код
1
Лахва на карце Беларусі ±
Лахва (Лунінецкі раён) (Беларусь)
Лахва (Лунінецкі раён)
Лахва (Лунінецкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Лахва (Лунінецкі раён)

Ла́хва[1] (трансліт.: Lachva, руск.: Лахва) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Смердзь. Адміністрацыйны цэнтр Лахвенскага сельсавета. Насельніцтва 1850 чал. (2009). Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Лунінца, 2 км ад чыгуначнай станцыі Лахва (лінія Лунінец — Калінкавічы); на шашы Лунінец — Мікашэвічы.

Змест

НазваПравіць

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Лахва», як і адпаведны гідронім, утварыўся ад этноніма лях[2].

Назва паселішча на іншых мовах: польск.: Łachwa, ідыш: לאכווע

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра вёску Лахва датуецца 1493. У XVI ст. яна ўвайшла ў склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства. Мясцовасць знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, пазней Кішкаў, Радзівілаў.

3 XVII ст. Лахва мела статус мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У XVIII ст. тут збудавалі палац, у 1746 — мураваны касцёл Найсв. Тройцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лахва апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Мясціна перайшла да Вітгенштэйнаў. У пач. XIX ст. тут працавалі фабрыкі па вырабу плеценай мэблі. Станам на 1886 — 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сінагогі, 2 крамы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лахва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. У 1925—1938 гадах у мястэчку знаходзіўся штаб брыгады Корпуса аховы памежжа «Палессе».

У 1939 Лахва ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Лунінецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Перад вайной у вёсцы жыло 1840 чалавек у 546 дварах[3].

У Другую сусветную вайну 3 верасня 1942 года ў Лахве адбылося адно з першых[4] паўстанняў у яўрэйскім гета.

У ліпені 1944 гадах гітлераўцамі было спалена 168 дамоў, забіта 437 чалавек[3].

Станам на 1972 у вёсцы было 675 двароў, на 1996 — 652 двары, на 2009 — 683 двары.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Лахве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, Брэсцкі абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Лахва», дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыяПравіць

СлавутасціПравіць

За 2 км ад вёскі знаходзіцца паселішча жалезнага веку.

Страчаная спадчынаПравіць

  • Капліца
  • Касцёл могілкавы
  • Касцёл Найсв. Тройцы (1746)
  • Сінагога

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 196—197.
  3. 3,0 3,1 Лахва (руск.) 
  4. Michaeli, Lichstein, Morawczik, and Sklar (eds.). First Ghetto to Revolt: Lachwa. — Tel Aviv: Entsyklopedyah shel Galuyot, 1957.
  5. Лахва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 341.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць