Ганна-Э́стэр Тума́ркін (Ганна Паўлаўна Тумаркіна, ням.: Anna Ester Tumarkin; 16 лютага 1875, Дуброўна, Горацкі павет — 7 жніўня 1951, Гюмліген, кантон Берн, Швейцарыя) — швейцарскі філосаф, гісторык філасофіі, псіхолаг яўрэйскага паходжання; першая ў Еўропе жанчына — прафесар філасофіі (1909).

Ганна Тумаркін
Дата нараджэння 16 лютага 1875(1875-02-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 1951(1951-08-07)[2] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці прафесар, псіхолаг, суфражыстка, філосаф
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3] і габілітаваны доктар
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ганна Тумаркін нарадзілася ў заможнай яўрэйскай сям'і[4]. Яе бацькі — бесарабскі купец і пасля асабісты дваранін[5] Полціэл (Павел Майсеевіч) Тумаркін (пам. 1906 г.)[6][7] і яго жонка Сафія Герцэнштэйн — паходзілі з Дуброўны, але ўжо ў самым раннім дзяцінстве іх дачка Хана-Эстэр (у будучыні Ганна-Эстэр) расла ў Кішынёве. Тут скончыла жаночую гімназію і настаўніцкія курсы[8].

Ганна Тумаркін пачала навучанне ў Берлінскім універсітэце пад кіраўніцтвам Вільгельма Дзільтэя[9]. З 1892 года жыла ў Швейцарыі, дзе да таго часу ўжо вучыўся яе старэйшы брат. Паступіла на філасофскае аддзяленне Бернскага ўніверсітэта, дзе ў 1895 годзе паспяхова абараніла дысертацыю па параўнальнаму аналізу філасофскіх прац Гердэра і Канта, выдадзеную ў першай кнізе «Бернскага курса філасофіі» пад рэдакцыяй яе навуковага кіраўніка Людвіга Штайна  (італ.).

У 1898 годзе Тумаркін атрымала сталую пазіцыю прыватдацэнта (Privatdozentin) у Бернскім універсітэце і такім чынам стала першай у Швейцарыі і ў Еўропе жанчынай — выкладчыкам філасофіі[10]. У 1906 годзе атрымала званне тытулярнага прафесара (Honorarprofessorin), а ў 1909 — экстраардынарнага прафесара (Professorin Extraordinaria) там жа. Выкладала эстэтыку і гісторыю філасофіі ў Бернскім універсітэце да 1943 года. З 1921 года дзяліла кватэру з лекарам Ідай Гоф (1880—1952) у доме № 44 па Hallwylstrasse; разам з І. З. Гоф наведвала сваякоў у Бесарабіі, якая стала румынскай у 1925 і 1937 гадах. Большасць Тумаркіных, якія засталіся ў горадзе, былі дэпартаваныя і забітыя праз некалькі гадоў. Ганна Тумаркін — аўтар шэрагу манаграфічных прац па філасофіі, тэарэтычнай псіхалогіі, эстэтыцы і культуралогіі, гістарычнаму аналізу прац Спінозы, Гердэра і Канта, у тым ліку «Гердэр і Кант» (1896), «Да апісання Юстыніуса Кернера  (руск.)», 1898), «Асацыятыўны прынцып у гісторыі эстэтыкі» (1899), «Гульня здольнасцяў у Канта» (1905), «Да трансцэндэнтальнага метаду кантавай эстэтыкі» (1906), «Эстэтычны ідэал і этычная норма» (1907), «Крытычная праблема ў пракрытычных працах Канта» (1908), «Кантавае вучэнне пра рэч-у-сабе» (1909), «Паэзія і светапогляд» (1919), які «Рамантычны светапогляд» (1920), «Якім чынам магчымая псіхалогія як навука» (1921), «Пралегемоны да навуковай псіхалогіі» (1923), «Апалонава і Дыянісава у старажытнагрэчаскай філасофіі» (1927), «Метады псіхалагічнага даследавання» (1929), «Эстэтыка Іаан Георг Зульцэр  (руск.)» (1933), «Сутнасць і станаўленне швейцарскай філасофіі» (1948), і многіх іншых.

16 лютага 2000 года — у дзень нараджэння Тумаркін — адна з прылеглых да старога корпусу Бернскага ўніверсітэта вуліц атрымала назву Tumarkinweg у яе гонар. У Бернскім універсітэце была арганізавана навуковая праграма ANNA, у памяць аб філосафе.

Сям'я правіць

Кнігі Г. Тумаркін правіць

  • Herder und Kant (Гердар і Кант). A. Siebert: Берн, 1896.
  • Zur Charakteristik Justinus Kerners. Stilke: Берлін, 1898.
  • Das Associationsprinzip in der Geschichte der Aesthetik (Асацыятыўны прынцып у гісторыі эстэтыкі). Берлін, 1899.
  • Kants Spiel der Kräfte (Гульня здольнасцяў у Канта). Henry Kündig: Жэнева, 1905.
  • Bericht über die deutsche ästhetische Literatur aus den Jahren 1900—1905 (Агляд нямецкай эстэтычнай літаратуры за гады 1900—1905). Georg Reimer: Берлін, 1905.
  • Zur transcendentalen Methode der Kantischen Ästhetik (Да трансцэндэнтальнага метаду кантавай эстэтыкі). Reuther & Reichard: Берлін, 1906.
  • Ästhetisches Ideal und ethische Norm (Эстэтычны ідэал і этычная норма). F. Enke: Штутгарт, 1907.
  • Baruch Spinoza: acht Vorlesungen gehalten an der Universität Bern. Quelle & Meyer: Лейпцыг, 1908.
  • Das kritische Problem in den vorkritischen Werken Kants. C. Winter: Гайдэльберг, 1908.
  • Erich Becher: Der Begriff des Attributes bei Spinoza in seiner Entwickelung und seinen Beziehungen zu den Begriffen der Substanz und des Modus. E. Anton: Берн, 1909.
  • Kants Lehre vom Ding an sich. Georg Reimer: Берлін, 1909.
  • Bericht über die deutsche ästhetische Literatur aus den Jahren 1905—1909. Georg Reimer: Берлін, 1910.
  • Wilhelm Dilthey. L. Simion Nf.: Берлін, 1912.
  • Zu Spinozas Attributenlehre. Georg Reimer: Берлін, 1916.
  • Dichtung und Weltanschauung (Поэзия и мировоззрение). J. C. B. Mohr: Цюбінген, 1919.
  • Die romantische l'eltanschauung (Рамантычнае светапогляд). P. Haupt: Берн, 1920.
  • Wie ist Psychologie als Wissenschaft möglich (Якім чынам магчымая псіхалогія як навука). Reuther & Reichard: Берлін, 1921.
  • Prolegomena zu einer wissenschaftlichen Psychologie (Пралегемоны да навуковай псіхалогіі). F. Meiner: Лейпцыг, 1923.
  • Die Idealität der ästhetischen Gefühle. R. Voigtländer: Лейпцыг, 1925.
  • Die Einheit des Platonischen «Phädrus». B. G. Teubner: Берлін, 1925.
  • Der Unsterblichkeitsgedanke in Platos «Phädon»  (руск.). J. D. Sauerländer: Франкфурт-на-Майне, 1926.
  • Das Apollinische und das Dionysische in der griechischen Philosophie (Апалонава і Дыянісава ў старажытнагрэчаскай філасофіі). B. G. Teubner: Лейпцыг, 1927.
  • Eindrücke der Hellasreise 1927. Orell Füssli: Лейпцыг, 1928.
  • Verzeichis der Publiktionen von Schweizerfrauen. Bern-Bümpliz, Buch- und Kunstdruckerei Benteli A.-G.: Берн, 1928.
  • Ein Blick in das Geistesleben der Schweizer Frauen einst und jetzt. F. Pochon-Jent: Берн, 1928.
  • Die Methoden der psychologischen Forschung (Метады псіхалагічнага даследавання). B.G. Teubner: Лейпцыг, 1929.
  • Die Überwindung der Mimesislehre in der Kunsttheorie des XVIII Jahrhunderts. Verlag von J.C.B. Mohr (P. Siebeck): Цюбінген, 1930.
  • Der ästhetiker Johann Georg Sulzer (Эстэтык Іаган Зульцар  (руск.)). Verlag Huber & Aktiengesellschaft: Фрауэнфельд, 1933.
  • Ein Versuch Diltheys Leben aus ihm selbst zu verstehen. Helbing & Lichtenhahn: Базель, 1934.
  • Wesen und Werden der schweizerischen Philosophie: Allgemeine Richtung der Philosophie der Schweiz, Philosophisches Denken in der Geschichte, Naturrecht, Erziehungslehre (Сутнасць і станаўленне швейцарскай філасофіі). Verlag Huber & Aktiengesellschaft: Фрауэнфельд, 1948.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Anna Tumarkin // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 красавіка 2015.
  4. Некаторыя крыніцы згадваюць месцам яе нараджэння Кішынёў — верагодна, памылкова (напр., тут).
  5. Lilia Zabolotnaia. Destinul unei familii. Câteva crâmpeie din istoria dinastiei Tumarkin. Tyragetia, 2002, 11 (стр. 193: о даровании личного дворянства купцу П. М. Тумаркину).
  6. У выбарчых спісах ад Бесарабскай губерні за 1906 называецца Полтиэл Моисеевич Тумаркин (імя па бацьку сыноў: Полтиелов). Займаўся аптовым гандлем абуткам, публіцыстыкай на іўрыце і перакладамі з рускай мовы на іўрыт (пад імем Полтиэл Иосеф Тумаркин). Адзін з першых перакладчыкаў сучаснай амерыканскай літаратуры на іўрыт (з дапамогай рускай мовы, см. S. Ilan Troen. The Discovery of America in the Israeli University: Historical, Cultural, and Methodological Perspectives. Journal of American History, 81(1): 164—182, 1994). Сярод перакладаў — «Шенат хаАлпаим: хаАтака ме-ат хаПрофессор Беллами  (руск.)» О. Синина (1898).
  7. «Шенат хаАлпаим» у перакладзе П. Ё. Тумаркина
  8. В мире закрытых дверей Архівавана 28 сакавіка 2019.
  9. Anna Tumarkin, «Wilhelm Dilthey». Archiv für Geschichte der Philosophie 25:143-153, 1912
  10. История Бернского университета Архівавана 26 лютага 2015.
  11. Улица Пушкина, дом 11
  12. Воспоминания Ю. А. Орлова
  13. Яе бацька, Аляксандр Якаўлевіч Фрэнклі, з 1946 года быў шматгадовым вядучым і пасля галоўным рэдактарам рускага аддзела радыё «Голас Амерыкі», аўтар успамінаў пра жыццё рускай эміграцыі ў Парыжы канца 1920-х гадоў, апублікаваных яго жонкай — Наталляй Аляксандраўнай Фрэнклі-Тумаркінай.
  14. Lilia Zabolotnaia. Destinul unei familii. Câteva crâmpeie din istoria dinastiei Tumarkin (Le destin d'une famille. Fragments de l'histoire de la dynastie Tumarkin). In: Tyragetia, 2002, 11, стр. 193—196.
  15. Пляменнік С. Г. Тумаркіна — эсэр і публіцыст Марк Вяніямінавіч Вішняк (1883—1976).
  16. Воспоминания М. В. Вишняка(недаступная спасылка)
  17. Интервью с историком Ниной Тумаркин
  18. Письмо Нины Тумаркин(недаступная спасылка)
  19. Paid Notice: Deaths ZETLIN, VALENTINE WOLF, M.D. (англ.)

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць