Гершоны (Брэст)
Гершоны — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. З'яўлялася цэнтрам Гершонскага сельсавета. Размяшчалася ў прыгараднай зоне Брэста, за 6 км на поўдзень ад горада, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст, на аўтадарозе Брэст—Тамашоўка. З 1 чэрвеня 2007 года ўключана ў склад горада Брэста.
Вёска
Гершоны
| ||||||||||||||||
Этымалогія
правіцьНазва Гершон паходзіць ад «Кіршонавіцкага палаца», які згадваецца ў крыніцах у 1564 годзе.
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУ пісьмовых крыніцах згадваецца ў XV ст. як сяло ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1648 годзе паблізу Гершон быў забіты прападобнамучанік Афанасій (Філіповіч), ігумен Брэсцкі. У 1672 годзе, паводле прывілея караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра, пабудавана праваслаўная царква. Ёй былі выдзелены 2 валокі зямлі з Брэсцкай эканоміі і фальварак у канцы сяла. У 1682 годзе ўладанне Хайноўскага-Даніловіча, Кулеша.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1839 годзе пабудаваны лесапільны завод, на якім працавала да 49 рабочых. У 1868 годзе вёска адносілася да маёнтка Плянта ў Камянец-Жыровіцкай воласці, уладальніцай якога была пані Паніхвіцкая. У гэтым жа годзе на сродкі прыхаджан і за кошт дапамогі з асігнавання генерала-губернатара М. М. Мураўёва пабудавана мураваная праваслаўная Свята-Раства-Багародзіцкая царква са званіцай.
У 1878—1888 гг. каля вёскі быў пабудаваны форт № 5, каб удасканаліць умацаванне Брэсцкай крэпасці адпаведна зменам, што адбыліся ў ваеннай тэхніцы. У 1889 годзе працавалі школа граматы, народнае вучылішча, у якім вучыліся 71 хлопчык і 5 дзяўчынак. Размяшчалася кватэра паліцэйскіх ураднікаў. Паводле перапісу 1897 годзе сяло, дзейнічалі царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. Побач размяшчалася аднайменная вёска, дзе дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма.
Найноўшы час
правіцьУ 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці.
Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Працавалі 2 цагельні (100 рабочых).
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта»; сярэдняя школа, у якой у 1970—80-я г. працаваў вучэбна-вопытны ўчастак. 21 вучань быў удзельнікам ВДНГ, 7 з іх атрымалі значок «Удзельнік ВДНГ».
З 1 чэрвеня 2007 года ўключана ў склад горада Брэста. У студзені 2008 года гарадскія ўлады апублікавалі праект забудовы гарадскога раёна Валынка-Гершоны.
Інфраструктура
правіцьКлуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, 2 магазіны. Размешчана Брэсцкая перасоўная механізаваная калона.
Працуе сумеснае прадпрыемства па вытворчасці металадахоўкі «Брэстсталь». Паблізу вёскі радовішча глін (4,8 млн м³).
Насельніцтва
правіць- XVI стагоддзе:
- 1566 — 41 жыхар.
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 582 гаспадаркі, 2010 жыхароў.
Славутасці
правіць- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1866—1869), у цэнтры вёскі, вул. Свята-Афанасьеўская, 112 - Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000079
- Магіла савецкіх лётчыкаў (1944), за 0,5 км ад вул. Уладаўскай - Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000078
- Паблізу Гершон знаходзяцца абарончыя ўмацаванні Брэсцкага (Брэст-Літоўскага, 62-га) умацаванага раёна (гл. Брэсцкая крэпасць):
- Форт № 5 1878—1888 гадоў. Форт № 5 добра захаваўся і ўваходзіць у склад музея «Брэсцкая крэпасць»
- Форт № 3 1913—1914 гадоў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны выкарыстоўваўся як склад угнаенняў і захаваўся горш.
- доўгачасовыя агнявыя кропкі Брэсцкага ўмацаванага раёна, пабудаваныя ў 1940—1941 гадах.
Вядомыя асобы
правіць- Тамара Анатольеўна Шатлікава (нар. 1961) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- Гершон́ы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гершоны (Брэст)