Груша звычайная
Гру́ша звыча́йная[3], Груша дзікая[4] (Pýrus commúnis) — адзін з відаў роду Груша, распаўсюджаны на тэрыторыі ад Усходняй Еўропы да Заходняй Азіі.
Груша звычайная | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Pyrus communis L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Іменна на аснове гэтага віду выведзена большасць культывараў грушы, якія вырошчваюцца ў рэгіёнах з умераным кліматам на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі (у Заходняй Азіі больш выкарыстоўваюцца два іншых віды грушы — Pyrus pyrifolia і Pyrus × bretschneideri.
Назва
правіцьГруша звычайная, груша, дулі, ігруша[5][6][7], касцянка, дуля[8].
Батанічнае апісанне
правіцьДрэва вышынёй да 20-25 м[9], часам буйны куст. Дыяметр ствала да 80 см[9]. У маладым узросце кронапірамідальная, галінастая ці круглявая[9], парасткі калючыя.
Лісце рознай формы, даўгавата-круглявае, коратка завостранае, скурыстае, на доўгіх хвосціках, пры засыханні чорнае, 5-7 см даўжынёй[9]. Маладое лісце пакрыта лямцавым апушэннем[9]. Зверху лісце глянцавае, зеленаватае, знізу матавае, па краі пільчатае[9]. Восенню лісце аранжава-чырвонае[9].
Кветкі сабраны па 6-12 у шчыткападобныя суквецці, утвараюцца да распускання лісця[9] з пладовых пупышак, якія сфарміраваліся ў папярэднім годзе. Калякветнік двайны, пяцічленны. Вяночак да 3,5 см у дыяметры, снежна-белага, часам ружаватага колеру[9]. Тычынак шмат, яны маюць фіялетава-ружаватую афарбоўку. Нектараносная тканка размешчана на адкрытым кветаложы. Як у дзікарослых, так і ў культурных формаў цвіценне багатае, пачынаецца са з’яўленнем лісця, у маі, некалькі раней, чым у яблыні. Дрэвы ў насаджэннях квітнеюць 14-16 дзён, асобныя кветкі да 5 дзён[10].
Плады грушападобныя ці круглявыя, спеюць у жніўні — кастрычніку[9]. Дрэва плоданасіць з 8-10-гадовага ўзроста[9].
Арэал і экалогія
правіцьУ дзікім стане яна распаўсюджана ва ўмераных зонах Азіі, Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Паўднёва-Заходняй Еўропы[11].
Расце груша ў лісцяных, радзей у хвойных лясах адзінкавымі ці невялікімі суцэльнымі масівамі.
Хімічны склад
правіцьПлады ўтрымліваюць цукар (6-10 %), арганічныя кіслоты (галоўным чынам яблычную), азоцістыя, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, фітанцыды і вітаміны (A і B1 — сляды, C — 10 мг%)[9].
Значэнне і ўжыванне
правіцьГруша звычайная
|
Харчовая, драўняная, меданосная, лекавая, фітанцыдная, таніданосная, фарбавальная, дэкаратыўная і фітамеліярацыйная расліна.
У кулінарыі
правіцьГрушавы пірог
|
Плады падоўжаныя, сакавітыя, частка з каменістымі ўключэннямі ў пладовай мякаці[9]. Іх ужываюць у ежу свежымі, сухімі. Грушы, якія вылежалі некаторы час, смачнейшыя.
Плады ўжываюцца ў безалкагольнай, лікёра-гарэлачнай і іншых галінах харчовай прамысловасці, для вытворчасці сокаў, сіропаў, экстрактаў, вінаў, начынняў, квасу. Плады з’яўляюцца сыравінай для падрыхтоўкі воцату, грушавай гарчыцы. Сухія плады служаць сурагатам гарбаты і кавы.
Медыцынскае выкарыстанне
правіцьСвежыя грушы, якія прымаюцца ў невялікай колькасці, рэгулююць страваванне і выдатна засвойваюцца арганізмам чалавека[9].
Сушаныя плады здаўна выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне. Адвар сушоных груш здавальняе смагу пры ліхаманкавых захворваннях, валодае абязбольвальным, антысептычным і мачагонным дзеяннем, замацоўваюць кішэчнік пры паносах[9]. Вараныя і печаныя грушы выкарыстоўваюць пры моцным кашлі, удушшы і сухотах.
Грушы маюць вялікае значэнне ў дыетычным харчаванні, асабліва хворых на дыябет.
Пчалярства
правіцьКветкі грушы даюць пчолам вельмі каштоўны вясновы ўзятак нектара і пылка, аднак па меданоснасці груша саступае вішні, сліве і яблыні. Медадайнасць грушы — каля 20 кг мёду з 1 гектара насаджэнняў. Нектар, які збіраецца пчоламі з грушы, утрымлівае мала цукру[12]. Па іншых дадзеных кветкі вылучаюць за дзень да 1 мг цукру ў нектары і ўтвараюць шмат пылка, а медапрадуктыўнасць насаджэнняў складае 10—25 кг/га[10].
Выкарыстанне ў ландшафтным дызайне
правіцьСэмюэл Палмер . «Грушавае дрэва ў агароджаным садзе »
|
Восеньская афарбоўка лісця грушы
|
У садова-паркавай культуры грушу ўжываюць для групавых і адзіночных пасадак, стварэння алей, у маладым узросце — для высокіх жывых платоў. Гэта газастойкая расліна. Груша звычайная з’яўляецца родапачынальнікам культурных сартоў груш.
Шануецца ў полеахоўных і прыяравых пасадках як засуха- і ветраўстойлівая парода. Яе садзяць ля дарог, у штучных лясных насаджэннях, пасадках уздоўж чыгунак.
Насенне грушы выкарыстоўваюць як пасяўны матэрыял у пладовых гадавальніках для стварэння прышчэпы для культурных сартоў груш.
Іншае
правіцьДраўніна грушы
|
Насенне грушы ўтрымлівае да 35 % тлустага алею, а таксама бялковыя рэчывы. У кары маладых дрэў змяшчаецца 4-7 % танідаў. У кары, лісці і ў соку пладоў грушы ўтрымліваюцца фарбавальнікі, з дапамогай якіх тканіны фарбуюць у карычневы, жоўты, далікатна-ружовы і фіялетавы колеры. Камбіяльны пласт выкарыстоўваюць для афарбоўкі дываноў.
Драўніна грушы трывалая, шчыльная, выдатна паліруецца і фарбуецца, пры афарбоўцы чорным лакам падобная на чорнае дрэва. Выкарыстоўваюць для вырабу такарных і сталярных вырабаў, мэблі, музычных інструментаў, чарцёжных прыбораў.
Збор, перапрацоўка і захоўванне
правіцьГруша досыць высокаўраджайная парода, з аднаго дрэва сярэдняга ўзросту ў спрыяльныя гады можна сабраць да тоны пладоў. Часцей за ўсё плады збіраюць пасля частковага або поўнага абсыпання, пасля лёгкага ўстрэсвання дрэва[9]. За адзін працоўны дзень адзін работнік можа сабраць 120—200 кг пладоў. Плады сартуюць на калібровачных машынах, пасля чаго адпраўляюць на пункты перапрацоўкі. Свежыя плады захоўваюць на працягу двух-трох месяцаў у прахалодных памяшканнях. Сушаць іх у сушылках, спачатку пры тэмпературы 82-84°, пазней — 70°, захоўваюць у папяровых або тканых мяшках вагой 20-40 кг.
Разнавіднасці
правіцьГруша ў культуры
правіцьУ літаратуры
правіць
- Не будзем секчы грушы, |
Мікола Аляхновіч. «Груша»[13] |
Розныя беларускія паэты карысталіся вобразам грушы, як старой, пажылай жанчыны, у тым ліку Мікола Аляхновіч[13], Ірына Касянкова[14], Янка Купала[15].
У мастацтве
правіцьХуан Цзюйцай . «Папугай і насякомае сярод кветак»
|
Антон Зедэр . «Лімоннае, інжырнае, грушавае і міндальнае дрэвы», 1890
|
Высокая дэкаратыўнасць грушы і, асабліва, яе цвіцення, зрабіла гэта дрэва цікавым для такіх мастакоў, як Хуан Цзюйцай , Цянь Сюань, Сэмюэл Палмер , Антон Зедэр , Густаў Клімт і іншыя.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Pinus austriaca Höss
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Груша обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 41-44. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ а б Бурмистров А. Н., Никитина В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 51. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
- ↑ Паводле сайта GRIN.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Груша // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 84. Архівавана 7 студзеня 2012.
- ↑ а б Мікола Аляхновіч. «Груша»
- ↑ Мікола Аляхновіч. «Ссохлая груша»
- ↑ Янка Купала. «Груша»
Літаратура
правіць- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 758. Pyrus communis L. — Груша обыкновенная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 394. — ISBN 9-87317-128-9.
- Бурмистров А. Н., Никитина В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 51. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.
Спасылкі
правіць- Груша обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Груша обыкновенная — Pyrus communis L. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)