Канстанцін Сіманавіч Гамсахурдыя

Канстанцін Сіманавіч Гамсаху́рдыя (груз. კონსტანტინე გამსახურდია; 3 (15) мая 1891, Абаша, Кутаіская губерня — 17 ліпеня 1975, Тбілісі) — грузінскі пісьменнік. Акадэмік Акадэміі навук Грузіі (1944).

Канстанцін Сіманавіч Гамсахурдыя
груз. კონსტანტინე გამსახურდია
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 (15) мая 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1975(1975-07-17)[1] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Звіяд Гамсахурдзія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, дыпламат, пісьменнік
Жанр проза, раман
Мова твораў грузінская
Прэміі
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Юнацтва і пачатак літаратурнай кар'еры правіць

Гамсахурдыі нарадзіўся ў сяле Абаша ў заходнегрузінскім рэгіёне Мегрэлія ў сям'і дробнага двараніна Сімана Кацыевіча Гамсахурдыя і яго жонкі Лізаветы, у дзявоцтве Тапурыдзэ.

Сярэднюю адукацыю будучы пісьменнік атрымаў у Кутаіскай гімназіі, а затым працягнуў адукацыю ў Пецярбургскім універсітэце, дзе наведваў лекцыі і семінары ўсходазнаўца Мікалая Мара, азнаёміўшыся з яго «яфетычнай тэорыяй» у філалогіі. Неўзабаве Гамсахурдыя з заўзятых прыхільнікаў Мара ператварыўся ў яго праціўніка, пакінуў універсітэт і пераехаў у Германію, дзе вучыўся ў Кёнігсбергу, Лейпцыгу, Мюнхене і Берліне. Гамсахурдыя таксама слухаў лекцыі ў Сарбоне, універсітэтах Швейцарыі. У 1918 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі Берлінскага ўніверсітэта.

У Германіі ў 1910-х гадах Гамсахурдыі пачаў публікаваць свае першыя вершы і кароткія навелы. У ранняй творчасці пісьменніка выразна праглядаецца ўплыў нямецкага экспрэсіянізму і французскага сімвалізму. Гамсахурдыі ўвайшоў у кола вядомых нямецкіх пісьменнікаў, быў у сяброўскіх адносінах з Томасам Манам.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Гамсахурдыя як падданы Расійскай імперыі быў інтэрнаваны і знаходзіўся ў лагеры Траўнштайн у Баварыі, адкуль быў выпушчаны, дзякуючы намаганням нямецкіх пісьменнікаў. Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Расіі і абвяшчэння незалежнасці Грузіі ў 1918 годзе Гамсахурдыя звяртаецца ў навастворанае грузінскае пасольства ў Берліне з патрабаваннем змагацца за вызваленне палонных і інтэрнаваных грузінаў і вяртанне іх на радзіму.

Вяртанне ў Грузію і рэпрэсіі з боку бальшавіцкага рэжыму правіць

У 1921 годзе Гамсахурдыі вярнуўся ў Грузію. Захоп Грузіі бальшавікамі ён успрыняў спачатку нейтральна. Працаваў рэдактарам розных часопісаў у Тбілісі. Аднак рэальная практыка бальшавіцкай саветызацыі, нарастанне рэпрэсій і прыгнёту свабод у Грузіі прывялі да адкрытага антыбальшавіцкага выступлення Гамсахурдыі і яго аднадумцаў у 1922 годзе ў гадавіну бальшавіцкай акупацыі.

У 19231924 гадах Гамсахурдыя і яго паслядоўнікі стварылі «Акадэмічную групу», якая высунула лозунг «Мастацтва па-за палітыкай і не залежыць ад сацыяльных адносін».

У Тбілісі быў апублікаваны першы раман Гамсахурдыя «Усмешка Дыяніса» (1925), які ў поўнай меры адлюстроўвае філасофскія і эстэтычныя погляды ранняга перыяду пісьменніка. Раман пісаўся шэсць гадоў. Галоўным героем рамана з'яўляецца грузінскі інтэлігент у Парыжы, які адарваўся ад роднага грамадства, але застаўся чужынцам і ў горадзе свайго ідэалу. Савецкая крытыка сустрэла раман варожа, абвінаваціўшы аўтара ў дэкадэнцтве.

Пасля паражэння жнівеньскага антысавецкага паўстання 1924 года ў Грузіі Гамсахурдыі быў звольнены з Тбіліскага ўніверсітэта, дзе ён выкладаў нямецкую літаратуру. 1 сакавіка 1926 года ён быў арыштаваны і дастаўлены ў Маскву. 28 чэрвеня 1926 года калегія АДПУ прысудзіла пісьменніка да 10 гадоў пазбаўлення свабоды за ўдзел у антысавецкім паўстанні. Гамсахурдыя адбываў тэрмін у Салавецкім лагеры асобага прызначэння на Белым моры. Вызвалены ўмоўна-датэрмінова 21 снежня 1927 на падставе пастановы Прэзідыума ЦВК СССР ад 23 лістапада 1927 года.

Пра гэты перыяд свайго жыцця Гамсахурдыі да канца жыцця захоўваў маўчанне. Паводле слоў родных ад самагубства яго выратавала праца над перакладам «Боскай камедыі» Дантэ і «Пакутаў маладога Вертэра» Гётэ. Адначасова Гамсахурдыя напісаў біяграфічны раман пра Гётэ «Старонкі жыцця Гётэ» (1930), які паклаў пачатак распрацоўцы тэмы лёсу мастака ў таталітарным грамадстве.

У пачатку 1930-х гадоў Гамсахурдыі атрымаў падтрымку першага сакратара ЦК КП(б) Грузіі Берыі, у абмен на абяцанне напісаць «сацыялістычны» раман. Дзеянне рамана «Выкраданне месяца» (1935—1936) разгортваецца на фоне калектывізацыі ў Абхазіі, аднак аўтарскі песімізм наконт лёсу галоўных герояў выклікаў крытыку ўрада, і Берыя застаўся незадаволены гэтым творам. У 1937 годзе Гамсахурдыі быў арыштаваны па абвінавачванні ў сувязі з дырэктарам Дзяржаўнага выдавецтва Грузіі Лідай Гасвіяні, якая была абвінавачана ў трацкізме. Дзякуючы ўмяшанню Берыі Гамсахурдыя быў вызвалены.

Нягледзячы на незадаволенасць палітыкай Сталіна і Берыі ў Грузіі, якія знішчалі лепшыя інтэлектуальныя і культурныя сілы краіны, Гамсахурдыі быў вымушаны не толькі маўчаць, але і далучыцца далучыцца да праслаўлення «вялікага правадыра». У 1938 годзе пачалася публікацыя рамана «Правадыр» пра дзіцячыя гады Сталіна. Экспрэсіянізм пісьменніка ў вобразе будучага дыктатара выклікаў незадаволенасць урадавых кругоў, і публікацыя была спынена.

Гамсахурдыя пахаваны ў парку свайго асабняка «Колхская вежа», паколькі ў завяшчанні катэгарычна адмовіўся ад пахавання ў нацыянальным пантэоне Мтацмінда з-за таго, што там пахаваны камуністычныя дзеячы.

Сям'я правіць

Быў жанаты з Мірандай (Маціка) Палавандышвілі, ад гэтага шлюбу меў сына Звіяда, будучага першага прэзідэнта Грузіі, і дачку Тамару.

Творчасць правіць

У зборніку навел «Краіна, якую я бачу» (1924), рамане «Усмешка Дыяніса» (1925) уплыў дэкадэнцтва. Раманы «Украдзены месяц» (т. 1—З, 19351936) і «Цвіценне лазы» (1956) пра жыццё грузінскай вёскі 19201940-х гг., «Дзясніца вялікага майстра  (руск.)» (1939) пра нацыянальную культуру і норавы ў Грузіі ў часы Сярэднявечча, «Давід Будаўнік», (т. 1—4, 19461958; прэмія імя Ш. Руставелі) пра барацьбу грузінскага народа за нацыянальную незалежнасць у 11 ст. Творы Гамсахурдыі адметныя шырынёй ахопу гістарычных падзей, майстэрствам іх адлюстравання, самабытнасцю мовы.

Пераклаў на грузінскую мову «Боскую камедыю» Дантэ.

Зноскі

  1. Konstantine Gamsachurdia // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць