Кельцкае мастацтва
Кельцкае мастацтва — мастацтва кельтаў — групы плямёнаў, якія жылі з першай паловы I тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Мастацтва кельтаў прасочваецца ад гальштацкай культуры (900—400 гады да н. э.), мае запазычанні з мастацтва ібераў, ілірыйцаў, фракійцаў і іншых плямёнаў, з якімі кельты мелі кантакты, а таксама са старажытнагрэчаскага мастацтва і мастацтва этрускаў. Найбольш характэрна кельцкае мастацтва прадстаўлена латэнскай культурай (з V стагоддзя да н. э), распаўсюджанай па ўсёй Цэнтральнай і Заходняй Еўропе (Францыя, Швейцарыя, Іспанія), на Балканах, Малой Азіі, Брытаніі і Ірландыі).
Для кельцкіх твораў характэрны арнамент, выкананы на метале. Першапачаткова нанясенне арнаменту ажыццяўлялася гравіроўкай, пазней сталі вырабляцца рэльефныя выявы. У арнаменце выкарыстоўваліся геаметрычныя, раслінныя і зааморфныя элементы. Адным з найбольш развітых кірункаў стаў выраб ювелірных вырабаў, упрыгожаных характэрным арнаментам.
У скульптуры кельтаў вялікі ўплыў антычнага мастацтва, аднак для кельтаў характэрна больш грубае выкананне фігур і ўпрыгожванне іх ўстаўкамі са шкла і паўкаштоўных камянёў, а таксама выкарыстанне розных эмаляў і інкрустацыі. Статуі малявалі кельцкія бажаствы, герояў, а таксама жывёл і фантастычных істот.
З I стагоддзя да н. э. узмацняецца ціск на кельтаў з боку Рымскай імперыі і германцаў. У мастацтве з’яўляюцца творы з керамікі, шкла і бронзы. Скульптура і культавая архітэктура набываюць рысы гала-рымскага тыпу.
Гісторыя вывучэння
правіцьУ Сярэднія вякі мастацтва кельтаў перажыло своеасаблівае адраджэнне: да яго звярнуліся народы Францыі, Швейцарыі, Бельгіі і збольшага Вялікабрытаніі. У Ірландыі ў VII—IX стагоддзях узнік так званы новакельцкі стыль.
Людзі, якія гістарычна жылі на тэрыторыі заходняй Еўропы, таксама вядомыя як кельты, паходзяць ад інда-еўрапейскіх народаў, з так званай групы людзей, умоўна названых протакельтамі, што распаўсюджваліся як этнас па паўднёва-заходняй Еўропе, адначасова узмацняючы ўплыў сваёй мовы і культуры. Археолагі здолелі аднавіць маршруты распаўсюджання кельтаў па ўплыве іх мастацтва на карэнных жыхароў, напрыклад на гальштацкую культуру або латэнскую культуру. Больш нядаўнія генетычныя даследаванні паказалі, што розныя кельцкія групы не ўсе мелі агульныя карані, а значыць гаворка ішла таксама аб асіміляцыі карэнных народаў, з часам пераняўшых мову і культуру кельтаў. Па гэтай прычыне вызначыць, хто былі спрадвечныя прадстаўнікі кельцкага этнасу вельмі складана.
Вызначэнне кельты выкарыстоўвалася, як сінонім слова Галы (Κελτοι, Celtae), у 17 стагоддзі навукоўцы, такія, як Эдвард Луйд паднялі пытанне аб гістарычнай сувязі паміж Гальскімі і Брыцкімі народамі. У 18 стагоддзі, калі ў грамадстве паўстала цікавасць да «прымітывізму», у англійскім грамадстве стаў папулярны вобраз «высакароднага дзікуна», што выклікала цікавасць у многіх гісторыкаў і энтузіястаў да вывучэння кельцкай і друідскай культуры. Паралельна ў Ірландцаў зарадзілася ідэя нацыянальнага руху[1].
Старажытнасць
правіцьСамыя раннія археалагічныя раскопкі кельцкіх паселішчаў датуюцца прыкладна 800—450 да нашай эры. Аднак кельцкія малюнкі не адрозніваліся сваёй унікальнасцю і прадстаўлялі мастацтва, тыповае для народаў гэтага рэгіёну, і ў ім назіраўся ўплыў мастацтва іншых народаў, з якімі протакельты ўступалі ў кантакт. У якасці ўзораў выкарыстоўвалася мегалітычнае мастацтва на камянях і сасудах пакідалі ўзорныя сіметрычныя спіральныя кругі і іншыя акругленыя формыː падобныя віды мастацтва, перш за ўсё наскальныя малюнкі, у дастатку захаваліся і да нашых дзён, у прыватнасці з часоў неаліту захаваўся найбуйнейшы помнік архітэктуры Бру-на-Бойн ў Ірландыі. Мноства помнікаў мастацтва таксама захавалася ў Брэтані, гістарычнай вобласці Францыі. У Ірландыі і Еўропе былі таксама знойдзены вырабы эпохі бронзавага стагоддзя, а менавіта залатыя лунулы, вялікія каўняры і аналагі шыйных грыўняў часоў жалезнага веку. У бронзавым веку кельты сталі вырабляць розныя металічныя ўпрыгажэнні з ўзорамі і ствараць ювелірныя вырабы[2].
Жалезны век
правіцьУ адрозненне ад большасці жыхароў Еўропы ў перыяд жалезнага веку, якія вялі сельскі лад жыцця, кельцкія паселішчы былі прадстаўлены вельмі буйнымі і ўмацаванымі селішчамі, якія рымляне называлі Опідум, такія паселішчы былі прадстаўлены арыстакратыяй, якая часта закупляла дарагія рэчы і ўпрыгажэнні, якія часцяком выразна заяўлялі пра сваё паходжанне, у суседніх культур, і якія археолагі ў будучыні знойдуць у магілах знаці. У асноўным дадзенымі раскопкамі займаўся нямецкі эмігрант Пол Якабсталь, які адыграў важную ролю ў вывучэнні ранняга кельцкага мастацтва ў сярэдзіне XX стагоддзя[3].
Гальштацкая культура адрознівалася геаметрычнымі арнаментамі, прамымі лініямі і трохвугольнікамі, а не выгнутымі і заплеценымі лініямі, тыповымі для кельцкага мастацтва, пры гэтым для мастацтва гэтага тыпу характэрна тэхніка запаўнення ўзорамі ўсёй прасторы прадмету або ўпрыгажэння. З-за гэтага сярод гісторыкаў ідзе дыскусія адносна таго, ці была гальштацкая культура кельцкай або ж толькі адчула ўплыў кельцкай культуры, а сама такой не з’яўлялася, нягледзячы на гэта гальштацкую культуру прынята лічыць узорам ранне-кельцкай культуры.
Па меры таго, як грамадства Гальштата станавілася больш уплывовым і багатым і наладжвала ўсё больш моцныя гандлёвыя сувязі з суседнімі рэгіёнамі, у горадзе сталі з’яўляцца ўпрыгажэнні з усё далейшых рэгіёнаў, у тым ліку тавары з Міжземнамор’я або нават кітайскі шоўк. Вядомыя знаходкі ўключаюць у сябе велізарны бронзавы кратар з Вікса з ёмістасцю 1100 літраў, зроблены ў Вялікай Грэцыі, цяпер поўдзень Італіі[4]. У Гохдарфскай грабніцы быў знойдзены яшчэ посуд з выявамі львоў, ляжачых на вобадзе, але ўжо зроблены мясцовымі жыхарамі, пры гэтым у спробе пераймаць грэчаскае мастацтва, але ўжо з уплывам кельцкага мастацтва. Узоры гельштацкага мастацтва былі таксама знойдзены далёка ад самага Гельштата, напрыклад, у розных абласцях Ірландыі, але ўжо з уплывам мясцовых арнаментаў і традыцый[5].
У Гельштаце таксама стваралі фігуры людзей і мелі, як правіла, рэлігійныя адценні, самыя выдатныя ўзоры мастацтва паказваюць бронзавыя колавыя каляскі, перапоўненыя стаячымі фігуркамі людзей, таксама фігуркі маглі змяшчацца ў міскі і, верагодна, служылі дарам багоў, і археолагамі былі знойдзены побач з магіламі. Акрамя гэтага археолагамі знаходзіліся каменныя статуі людзей, якія, верагодна, паказвалі багоў[6].
Сярод іншых часта сустракаемых узораў мастацтва ў перыяд Ла Тэна з’яўляюцца чалавечыя і птушыныя металічныя твары і галовы, як частка упрыгожванняў або прадметаў, твары могуць мець абстрактны выгляд расліны. Пры гэтым твары рабілі так, каб стваралася ілюзія змены мімікі, калі глядзець на твар з розных ракурсаў. Калі адлюстроўваўся ўвесь чалавек, то яго галава была непрапарцыйна вялікай, што, верагодна, было адлюстраваннем кельцкіх рэлігійных перакананняў[7].
Найскладанейшыя ансамблі каменнай скульптуры, у тым ліку рэльефы, былі знойдзены ў французскіх археалагічных помніках Ракперцюз і Энтрэмон, некалі суседніх з грэчаскімі калоніямі. Верагодна падобныя рэлігійныя святыні былі шырока распаўсюджаныя сярод кельтаў, куды таксама складалі чарапы ворагаў. Знойдзеныя археолагамі ўзоры датуюцца 3-м стагоддзем да нашай эры.
У цэлым па параўнанні з археалагічнымі знаходкамі Міжземнамор’я, колькасць кельцкіх высакаякасных знаходак невялікая, аднак бачная выразная розніца ў падзеле аб’ектаў побыту і ўпрыгажэнняў прадстаўнікоў шляхты, якія маюць часцяком «раскошны і нястрыманы выгляд» і простымі таварамі, якія выкарыстоўваюцца простымі людзьмі. Было таксама знойдзена мноства металічнай зброі, некаторыя асобнікі якой мелі рытуальныя мэты і служылі для ахвярапрынашэнняў[8], але некаторыя знаходкі, такія як шлем Ватерлоа або залатыя абутковыя бляшкі не маюць аналагаў у іншых культурах. Да гэтага часу не зразумела, на колькі моцна арнамент і само мастацтва было звязана з рэлігійнымі лунаннямі і не насіла за сабой чыста эстэтычныя матывы.
-
Гельштацкае ўпрыгажэнне для каўняра 550 ст. да н.э., Аўстрыя
-
Залатыя абутковыя бляшкі з Гохдарфскай грабніцы, Германія. каля 530 да н.э.
-
Кераміка з Гойнебурга , Германія
-
шлем Ватерлоа , Францыя - верагодна, не апранаўся пры боі
-
Фрагменты скульптуры кельцкай святыні з кельцкага цэнтра Ракперцюз у Францыі
Бронзавы век
правіцьБронзавы век прадстаўлены ў асноўным Латэнскай культурай, якая ўтварылася раптоўна, прыкладна ў 5-м стагоддзі да нашай эры і верагодна супадала з нейкім грамадскім пераваротам, які прадвызначыў змену культурных і гандлёвых цэнтраў у паўночна-заходняй Еўропе. Першапачаткова латэны пражывалі на поўначы Францыі і поўдні Германіі, але на працягу наступных стагоддзяў распаўсюджвалі свой уплыў на Італію і Ірландыю і Венгрыю, самі кельты часцяком выступалі агрэсіўнымі захопнікамі, але былі рэгіёны, якія мірна пераймае кельцкую матэрыяльную культуру, верагодна латэнская культура першапачаткова не была кельцкай, але з часам падвергнулася асіміляцыі, паколькі раннія археалагічныя раскопкі паказваюць відавочны ўплыў ва ўпрыгажэннях і прадметах побыту замежных культур, асабліва скіфскай, грэчаскай і этрускай і нават персідскай, выкліканай заваяваннем Фракіі і Македоніі імперыяй Ахеменідаў[9]. Само мастацтва кельтаў тады адрознівалася крывалінейнасцю, стылізаванасцю пад расліны, гародніну і садавіну: асабліва вінаград і кветкі лотаса.
Археалагічныя знаходкі паказваюць, што сярод кельтаў пануючую пазіцыю займала ваенная арыстакратыя і акрамя ювелірных упрыгажэнняў было знойдзена мноства ваенных вырабаў і зброі[10], аднак пахавальныя абрады сталі значна больш сціплымі ў параўнанні з Гельштацкай культурай, таму на месцы пахаванняў як правіла адсутнічаюць рытуальныя прадметы і ўпрыгажэнні[11].
Галоўным маркерам сацыяльнага статусу служыў нашыйны абруч — кельцкі аналаг шыйнай грыўні, які падкрэсліваў матэрыяльны, сацыяльны статус яго ўладальніка, знаходкі паказваюць, што многія грыўны было даволі зношаныя, што кажа пра тое, што ў кельтаў не было прынята мяняць дадзенае ўпрыгажэнне, як у хрысціян не прынята мяняць нагрудны крыжык. Да нашых дзён захавалася мноства узораў драўлянай скульптуры людзей, якія з-за гніення згубілі часткі цела, напрыклад рукі ці ногі і мелі верагодна сувязь з рэлігійнымі рытуаламі ці нават ахвярапрынашэннямі. Найбуйнейшае пахаванне з 10 000 драўляных фігурак і фрагментаў частак цела былі знойдзены ў Шамальеры , Францыя[12].
Бронзавы век суправаджаўся агульнай зменай у кірунку кельцкага мастацтва, якое прынята дзяліць на шэраг фаз ў храналагічным парадку: «ранняя» або «строгая» фаза, тыповая для позняга перыяду Гельштацкай культуры, асаблівасцю якой былі роўныя і геаметрычныя фігуры; «Вальдальгесгаймскае пахаванне » або «раслінная» фаза (350 год да н. э.), дзе ўпершыню з’яўляюцца плеценыя арнаменты; «стыль мячоў» (250 год да н. э.), які працягвае традыцыі вальдальгесгаймскага мастацтва, якое адрозніваецца большай рэльефнасцю і тым, што багата сталі упрыгожвацца ножны і мячы. Дадзенае мастацтва асабліва было распаўсюджана на тэрыторыі цяперашніх Швейцарыі і на Балканах; «пластычная» або «трохмерная» фаза, якая рушыла пасля «мячоў», адрознівалася ў арнаментах багаццем стылізаваных малюнкаў людзей і жывёл і перыяд мастацтва опідумаў (каля 125 — 50 гадоў да н. э.), Пры гэтым адзначаецца відавочна мультяшная знешнасць малюнкаў, падобных на дыснэеўскі стыль маляваных персанажаў, дзе выразна відаць моцны ўплыў рымскага правінцыйнага мастацтва[13][14] пры самабытным кельцкім стылі[15]. Аднак да дадзеных класіфікацый нельга адносіць шэраг кельцкіх астраўных плямёнаў, развіць свае ўласныя напрамкі ў мастацтве.
У мастацтве багатых кантынентальных кельтаў на рубяжы нашай эры, яшчэ перш чым яны былі заваяваныя рымлянамі, прасочваўся ўплыў грэчаскіх, рымскіх і іншых «чужых» стыляў і, верагодна, некаторыя прадметы былі нават вырабленыя замежнымі майстрамі спецыяльна для кельтаў. У прыватнасці канцы вырабаў упрыгожваліся буйнымі шарамі або ў выглядзе лап льва, або бляшкі з кольцамі з крылатымі коньмі. Аднак у раскопках пахаванняў кельтаў Снетысэма , які быў пабудаваны праз 400 гадоў, былі знойдзены элементы дэкору і ўпрыгажэнні, тыповыя для эпохі жалезнага веку, таму сярод навукоўцаў застаецца актуальна дыскусія адносна таго, ці з’яўлялася золата кантынентальных кельтаў фракійскім[16]. Кацёл з Гундэструпа I стагоддзя да н.э. з’яўляецца найбуйнейшым срэбным скарбам (дыяметр 69 см, вышыня 42 см) эпохі жалезнага веку ў Еўропе. Сітуацыю яшчэ больш заблытвае знойдзены ў балотах Францыі Агрыскі шлем з сусальнага золата, які мае відавочна міжземнаморскае паходжанне.
Да III стагоддзя нашай эры кельты пачалі вырабляць чаканку манеты, пераймаючы грэчаскія, а пазней і рымскія манеты. Пазней манеты кельтаў набылі свой унікальны стыль з выкарыстаннем кельцкага арнаменту і са стылізаванымі выявамі людзей і коней. Паўднёвыя брыты выраблялі бронзавыя люстэркі з разьбяной ручкай і гравіроўкай на адваротным баку. 50 знойдзеных такіх люстэркаў упрыгожаны ўнікальным дызайнам з абстрактнымі і крывалінейнымі матывамі[17].
Нягледзячы на тое, што ірландскае мастацтва адыгрывала ключавую ролю ў кельцкай культуры ў эпоху ранняга сярэднявечча, у Ірландыі амаль не знойдзена узораў прадметаў і ўпрыгажэнняў Латэнскай культуры, толькі зрэдку і як правіла добрай якасці, што кажа пра тое, што яны закупляліся заможнымі людзьмі[18]. Аднак у Ірландыі часцей можна сустрэць ўзоры Гельштацкай культуры, у прыватнасці гравіраваныя ножны. Зыходзячы з гэтага можна рабіць высновы, што ў Брытаніі і Ірландыі былі досыць слаба прадстаўлены кельцкія народы, аднак заваяванне кантынентальнай Еўропы Рымскай імперыяй кардынальна змяніла сітуацыю і справакавала пастаянныя наплывы бежанцаў, пераважна кельцкага насельніцтва, такім чынам латэнскае мастацтва працягвала сваё развіццё ў землях Шатландыі і паўночна-заходніх раёнах Вялікабрытаніі, і дало пачатак новаму астраўному кельцкай стылю, які фарміраваўся ўжо пад нарастальным уплывам хрысціянскай рэлігіі[19]. У прыватнасці багацце археалагічных знаходак прыпадае на III стагоддзя нашай эры, аднак практычна адсутнічае ў III—IV стагоддзях, верагодна, прычынай таму служыла нестабільнасць і пастаянныя войны[20].
Сярод кантынентальнага насельніцтва, падвергнутага асіміляцыі з боку рымлян і германцаў быў яшчэ прыкметны ўплыў кельцкага народнага мастацтва, у прыватнасці ў рымскім ганчарстве, распаўсюджаным сярод галаў[21]. Галія тады стала найбуйнейшым вытворцам ганчарных вырабаў, што пастаўляюцца ў розныя рэгіёны Рыма, у якіх акрамя малюнкаў бажаствоў і жывёл таксама маглі ствараць вырабы, упрыгожваючы «мясцовым» арнаментам і стылізаванымі малюнкамі. У Рымскай Брытаніі стыль упрыгажэнняў прадстаўляў сабой сінтэз рымскага стылю і кельцкага латэнскага мастацтва. Таксама ў Брытаніі для ўпрыгожвання выкарыстоўвалася значна больш эмалі, чым у іншых участках Рымскай Імперыі, напрыклад, на брошках, таксама на упрыгажэннях маглі адлюстроўвацца драконы, якія дэманструюць пераемнасць кельцкай культуры[22].
-
Залатая чара, чый стыль створаны пад уплывам міжземнаморскіх матываў, 4 ст. да н.э.
-
Залатая брошка, IV век до н. э.
-
Агрыскі шлем , Францыя 350 год да н.э., аформлены ў міжземнаморскім стылі
-
Манеты кельцкага племя Парызіі I ст. да н.э.
-
Прыклад упрыгажэння Латэнскай культуры
-
Шчыт Батэрсі , створаны для рытуальных мэтаў, Англія 3 ст. да н. э.
-
Уондсуэрцкі шчыт , прыклад «пластычнага мастацтва»
-
Бронзавае мацаванне 1 стагоддзе да н.э.
-
Арнаментаваны камень
Ранняе сярэдневякоўе
правіцьКельцкая культура ў эпоху ранняга сярэднявечча прадстаўлена жыхарамі Ірландыі і часткова Брытаніі пасля таго, як Рымская імперыя пасля 700 гадовай гегемоніі страціла свой уплыў у Брытаніі, аднак пакінула пасля сябе багатую спадчыну раманскага мастацтва, з тым часу шатландскі стыль стаў аказваць усё большы ўплыў на развіццё мастацтва у Паўночнай Еўропе.
Ірландскае мастацтва захоўвала непарыўную сувязь з кельцкім насельніцтвам, якое не падвергнулася ўплыву рымскага і іншых іншаземных стыляў, аднак само кельцкае мастацтва пачынаючы з VII стагоддзя пачало выпрабоўваць больш моцны ўплыў англасаксонскага і хрысціянскага мастацтваў, так зарадзілася Гіберна-саксонскае, або астраўное мастацтва , вядомае сваімі складанымі і вельмі вобразнымі арнаментамі, якія ўвабралі элементы некалькіх больш ранніх стыляў. З позняга кельцкага мастацтва, часам вядомага як «сапраўдны латэнскі» стыль, запазычаная любоў да спіраляў трыскеліёнаў, колаў і іншых геаметрычных матываў. Яны аб’ядналіся з жывёльнымі формамі, верагодна запазычанымі з германскай версіі агульнага еўразійскага звярынага стылю, магчыма, таксама праз кельцкае мастацтва, у якім былі распаўсюджаны галовы жывёл і ўпрыгожвалі канцы скруткаў. Спляценне таксама выкарыстоўвалася абедзвюма традыцыямі; таксама паўплывала старажытнарымскае мастацтва (напрыклад, мазаічныя падлогі) і іншыя аддаленыя ўплывы, напрыклад, Копцкае мастацтва. Усё гэта было злучана ў астраўным мастацтве.
У манускрыптах не рабілася спробаў маляваць перспектыву, нягледзячы на акцэнт у малюнку на арнаменты. У ранніх працах чалавека малявалі геаметрычна, як і жывёл, але з развіццём стылю ўплыў антычнага мастацтва рос, верагодна, праз кантакты з кантынентальнай Еўропай праз гіберна-саксонскую місію[23]. Крыніцы ўзнікнення агульнага фармату дывановай старонкі звязваюць з рымскімі мазаікамі падлогі[24], копцкімі дыванамі і малюнкамі ў манускрыптах[25], але агульнага кансенсусу па гэтым пытанні ў навукоўцаў няма.
Хрысціянства не ўхваляла пахавання разам з памерлымі прадметаў побыту і іншых рэчаў, таму па меншай меры ад англа-саксаў захавалася большая колькасць дахрысціянскіх артэфактаў стылю, чым з больш позніх перыядаў[26].
Знаходкі паказваюць на тое, што артэфакты хутка хавалі, страчвалі або пакідалі. Існуе некалькі выключэнняў: партатыўныя рэлікварыі для кніг або мошчаў, некаторыя з якіх мелі сталага ўладальніка, пераважна цэрквы кантынентальнай Еўропы (хоць, напрыклад, Манімаскі Рэлікварый не быў пакінуты ў Шатландыі)[27]. Большасць прадметаў астраўнога стылю захаваліся выпадкова, і часта ў выглядзе фрагментаў. Ацалелыя прадметы высокай якасці — гэта альбо свецкія, якія ў асноўным мяркуецца, былі мужчынскімі, сталовы посуд або алтарныя прадметы, выкананыя ў падобным стылі — па некаторых прадметах нават немагчыма напэўна сказаць, яны былі прызначаны для алтара ці каралеўскага стала. Вельмі верагодна, што лепшыя царкоўныя прадметы ствараліся свецкімі майстэрнямі пры каралеўскіх дварах, а менш складаныя вырабляліся манастырскімі майстэрнямі[28]. Хоць па ацалелых прадметах большасць лепшых прадметаў былі выпрацаваны ірландскімі майстрамі па метале[29], знаходкі скарбу Сатан-Ху на крайнім усходзе Англіі, датаваныя пачаткам перыяду, па ўзроўні майстэрства ім не саступаюць[30].
Захаваўся шэраг буйных брошак (фібул). Многія з іх захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Ірландыі, іншыя — у Брытанскім музеі, Нацыянальным музеі Шатландыі і мясцовых музеях на Брытанскіх астравах. Дызайн кожнай брошкі індывідуальны, выкананы ў розных тэхніках, але цудоўнай якасці. У многіх элементах дызайну можна прама ўбачыць падабенства з элементамі манускрыптаў. У астраўной працы па метале выкарыстоўваліся амаль усе вядомыя тэхнікі. Часткова ацалелі напаўкаштоўныя камяні, якія выкарыстоўваліся для ўпрыгажэнняў: бурштын і горны крышталь, часам таксама — гранат, акрамя таго выкарыстоўвалася таксама каляровае шкло, эмаль і шкло мілефіёры (верагодна імпартаваныя)[31].
Таксама да нашых дзён захаваліся буйныя металічныя чары, якія з’яўляюцца выбітнымі ацалелымі прадметамі царкоўнага мастацтва. Гэтыя прадметы датуюцца VIII ці XIX стагоддзямі. Але большасць датыровак металічных прадметаў недакладная і пераважна грунтуецца на параўнанні з манускрыптамі. Засталіся толькі фрагменты таго, што калісьці верагодна было вялікімі прадметамі царкоўнай мэблі, магчыма з дрэва, пакрытага ўпрыгажэннямі з металу, такія як святыні, крыжы і іншыя[32]. Крыж Конга — ірландскі працэсіяльны крыж XII стагоддзя з рэлікварыем, які змяшчае астраўны дэкор, магчыма дададзены ў спробе аднавіць стыль[33]. «Атлонская пласціна з распяццем» з пазалочанай бронзай (Нацыянальны музей Ірландыі, верагодна VIII стагоддзе) З’яўляецца найбольш вядомай з дзевяці вядомых ірландскіх пласцін з распяццем, і яе стыль быў магчыма скапіяваны з вокладкі кнігі[34].
Гісторыкам цяжка ўявіць ўнутранае ўбранне вялікай царквы абацтва астраўнога перыяду з-за недахопу матэрыяльных артэфактаў; аднак вядома, што большасць цалкам ілюмінаваных манускрыптаў перыяду выкарыстоўваліся як дэкаратыўныя аб’екты, а не навучальныя кнігі, аднак, да нашых дзён вельмі мала засталося іх дэкараваных абкладаў. Напрыклад найбольш дэкараваная Келлская кніга мае шэраг невыпраўленых памылак, да яе не былі дададзеныя заўвагі да тэксту, неабходныя для магчымасці выкарыстання яе табліц канонаў, а калі яе скралі ў 1006 з-за абклада з каштоўнымі камянямі, то кнігу здолелі зноў знайсці, а абклад — не. Тое ж здарылася і з Ліндзісфарнскім Евангеллем. Уласна кажучы, ні адзін з асноўных ілюмінаваных манускрыптаў дадзенага перыяду не захаваў свае металічныя абклады з каштоўнымі камянямі[35]. Да шэрагу евангелляў былі пазней зноў створаныя абклады, па якіх, верагодна, можна вызначыць як выглядалі спрадвечныя абклады кніг[36].
Вялікія каменныя кельцкія крыжы, якія звычайна ўсталёўваліся перад манастырамі або цэрквамі, упершыню з’явіліся ў VIII стагоддзі ў Ірландыі[37], магчыма ў Карндоне , графстве Данегол[38], гэта значыць, верагодна, пазней, чым самыя раннія англа-саксонскія крыжы (канец VII стагоддзя)[39]. Пазней астраўная разьба, знойдзеная ва ўсёй Вялікабрытаніі і Ірландыі, адрознівалася амаль цалкам геаметрычнымі формамі, як і арнамент старых крыжоў. У IX стагоддзі пачалі выразаць і постаці людзей, якія можна было сустрэць на найбуйнейшых крыжах і ўбачыць шмат сцэн са Старога Запавету на ўсходнім баку крыжа і з Новага — на заходняй, а па цэнтры крыжа адлюстроўвалася само «Укрыжаванне ». Высокі крыж Муйрэдаха (X стагоддзе) у Манатэрбойсе лічыцца вяршыняй майстэрства ірландскіх крыжоў. У пазнейшых прыкладах фігур становіцца менш і яны павялічваюцца ў памеры, а стыль пачынае змешвацца з раманскім, напрыклад на крыжы Дысерта (англ.: Dysert cross) у Ірландыі[40].
Многія крыжы, такія, напрыклад, як Рутвельскі крыж (VIII стагоддзе) у Каралеўстве Нартумбрыя (цяпер у Шатландыі) былі пашкоджаныя ў выніку прэсвітэрыянскага іканаборства, сёння ў большасці такіх крыжоў арыгінальная вярхушка (з уласна крыжом) страчаная[41].
Іншым выбітным узорам кельцкай архітэктуры з’яўляюцца пікцкія камяні, якія ўзводзілі ў Шатландыі на поўнач ад лініі Клайд-Форт у VI—VIII стагоддзях. Арнамент прытрымліваўся стылю Істэр-Рос (англ.: Easter Ross), падобным на кантынентальны, але адрозным меншым уплывам антычнага стылю. У прыватнасці формы жывёл падобныя на тыя, якія прысутнічаюць у астраўных манускрыптах, яны пераважна з’яўляюцца сімваламі Евангелістаў[42]. Камяні з разьбой існуюць як з перыяду паганства, так і з перыяду ранняга хрысціянства, а пікцкія сімвалы (якія да гэтага часу дрэнна зразумелыя), здаюцца прымальнымі для хрысціянаў. Прызначэнне і значэнне гэтых камянёў зразумела толькі часткова, хоць некаторыя лічаць, што яны былі прыватнымі помнікамі, сімваламі, якія пазначалі прыналежнасць да клану , радаводу, супольнасці і малююць старажытныя цырымоніі і рытуалы[43][44].
Захавалася таксама некалькі узораў падобных арнаментаў на срэбных упрыгажэннях піктаў, у прыватнасці ў пахаванні Норыс Ло, VII стагоддзя ці раней (значная частка была разрабавана пры знаходцы скарбу)[45] і захаванні на востраве Св. Нініяна , VIII стагоддзя, у якіх было шмат брошак і чар[46]. Ацалелыя прадметы з абодвух скарбаў цяпер захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Шатландыі[47].
Росквіт кантынентальнага мастацтва прыйшоўся на VII і IX стагоддзі, аднак спусташальныя набегі вікінгаў разбурылі большасць манастыроў, дзе і ствараліся святыя пісанні. Пазней былі ўтвораныя змешаныя нарвежска-гальскія паселішчы, дзе мастацтва ўяўляла сабой сінтэз кельцкага і германскага, аднак і дадзенае мастацтва вымерла пасля ўварвання нарманаў у 1169—1170 гадах і ўвядзення агульнаеўрапейскага раманскага стылю. З тых часоў кельцкае мастацтва прыйшло ў заняпад, аднак аказала значны ўплыў на культуру германскіх народаў і ў прыватнасці на ўтварэнне гатычнай архітэктуры.
-
Муірэдахскі крыж , Ірландыя; пачатак X стагоддя
-
Камень караля Даніерта , каля 875 года
-
Келская кніга, Іісус
Зноскі
- ↑ Sykes, Brian «Saxons, Vikings, and Celts» (2008) W.W. Norton & Co. NY, pp. 281—284.
- ↑ Raftery, 184—185; for a preview or summary, see Jacobsthal (1935), and for a long summary in a review see Hawkes.
- ↑ Dennis W. Harding. THE ARCHAEOLOGY OF CELTIC ART. — London & New York: Routledge, 2007. — ISBN 0–415–35177–4.
- ↑ Le Musée du Pays Châtillonnais Vix Krater (in French).
- ↑ NMI, 125—126
- ↑ Raftery, 186
- ↑ Green, 121—126, 138—142
- ↑ British Museum highlights Архівавана 23 верасня 2015., La Tène
- ↑ Sandars, 226—233; Laings, 34-35
- ↑ Green, Chapters 2 and 3
- ↑ Green, 21-26; 72-73
- ↑ Megaws; in the Musée Bargoin .
- ↑ In search of the Celts Архівавана 25 красавіка 2016.
- ↑ Megaws (Oppida period); Megaw and Megaw, 10-11, with more detail on these schemes; Laings, 41-42, 94-95; also see Harding, 119
- ↑ Sandars, 233 and Chapter 9; Laings, 94
- ↑ Bergquist, A K & Taylor, T F (1987), «The origin of the Gundestrup cauldron», Antiquity 61: 10-24
- ↑ Celtic mirrors website, with good pictures and information.
- ↑ NMI, 127—133
- ↑ Garrow, 2, google books
- ↑ NMI, 134
- ↑ Laings, 125—130
- ↑ Dragonesque brooch Архівавана 18 кастрычніка 2015., British Museum
- ↑ Grove, Wilson, 38-40, Nordenfalk, 13-26, Calkins Chapter 1, Laing 346—351
- ↑ Henderson, 97-100
- ↑ Nordenfalk, 19-22, Schapiro, 205—206
- ↑ Dodwell (1982), 4
- ↑ Youngs, 134—140 прыводзіць два прыклады з Італіі і адзін з [[|Нарвегіі]]
- ↑ Youngs, 15-16, 125
- ↑ Youngs, 53
- ↑ Wilson, 16-25
- ↑ Youngs, 72-115, і 170—174 пра тэхнікі; Ryan, Michael в Oxford Art Online, S2, Wilson, 113—114, 120—130
- ↑ Youngs, 125—130
- ↑ Rigby, 562
- ↑ Johnson, Ruth
- ↑ Calkins 57-60
- ↑ Jeweled upper cover of the Lindau Gospels | MS M. 1, front cover | The Morgan Library & Museum
- ↑ Grove Art Online S4
- ↑ Michael Herity. Studies in the layout, buildings and art in stone of early Irish monasteries, Pindar Press, 1995
- ↑ Wilson, 54-56, 113—129
- ↑ Grove
- ↑ Wilson, 74-84 ст. — скульптура VIII стагоддзя, 105—108, 141—152, 195—210 познія перыяды
- ↑ Laing, 54-55, Henderson, 59
- ↑ Laing, 53 −56.
- ↑ Forsyth, Katherine (1997), Henry, David (рэд.), "Some thoughts on Pictish Symbols as a formal writing system" (PDF), The Worm, the Germ and the Thorn. Pictish and related studies presented to Isabel Henderson, Balgavies, Forfar: Pinkfoot Press, pp. 85–98, ISBN 978-1-874012-16-0, Праверана 10 December 2010
- ↑ Youngs, 26-27
- ↑ Wilson, 117 −118; Youngs, 108—112, гл. таксама фота з Шэтланскага музея Архівавана 27 ліпеня 2011 года.
- ↑ Фота з Нацыянальнага музея Шатландыі