Сцябловы матылёк
Сцябло́вы матылёк[1][2], кукурузны матылёк[1][2] (Ostrinia nubilalis) — матылёк роду Ostrinia сямейства Агнёўкі (Pyralidae).
Сцябловы матылёк | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ostrinia nubilalis Hbn., 1796 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьІмага жывуць 5—20 дзён. Характарызуюцца палавым дымарфізмам. Размах крылаў матылька складае 24—32 мм. У самак пярэднія крылы ад светла-жоўтага да карычневага колеру з дзвюма цёмнымі зігзагападобнымі лініямі. У самцоў крылы больш цёмныя. Яйцы адкладваюць на ніжняй пааверхні лісця групамі ад 2 да 70 і больш штук у кладцы (часцей 20—40). Агульная колькаць яец можа дасягаць 1250 штук[3].
Вусені маюць даўжыню да 25 мм светла-шэрыя, з цёмнай паласой ўздоўж спіны. Жывуць вусені ў сцёблах раслін. Зімуюць у раслінных рэштках. Кукалкі маюць розную афарбоўку (ад светла-карычневай да цёмна-бурай) і масу цела (ад 25 да 120 мг)[3]. Стадыя кукалкі доўжыцца 10—25 дзён. За год вырастае да 2 пакаленняў матылёў[1]. Лёт матылькоў адбываецца ў розныя тэрміны ў залежнасці ад зоны распаўсюджання і часта расцягнуты ў часе.
Распаўсюджанне
правіцьСцябловы матылёк распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі шырока распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах і паўднёвай частцы тайгі[3]. Арэал мае тэндэнцыю да пашырэння ў сувязі з пашырэннем зоны вырошчвання кукурузы і пацяпленнем клімату[3].
Шкоднае ўздзеянне
правіцьСцябловы матылёк пашкоджвае каля 250 відаў пераважна буйнасцябловых раслін, часцей за ўсё кукурузу, каноплі, проса, хмель, сланечнік і бульбу. Здольны пашкоджваць перац, сорга, сою, бавоўнік. Засяляюць і дзікарослыя расліны, і пустазелле[3]. У пашкоджаных раслін пераломліваюцца і засыхаюць сцёблы, суквецці, зніжаецца ўраджай.
Ахоўныя мерапрыемствы:
- нізкае зразанне сцёблаў пры ўборцы;
- дбайнае здрабненне раслінных рэшткаў;
- глыбокае зяблевае ўзворванне глебы і яе веснавое баранаванне;
- апрацоўка раслін інсектыцыдамі да ўкаранення вусеняў у сцёблы і месцаў канцэнтрацыі імага да пачатку масавай адкладка яек;
- выпусканне паразітаў Trichogramma spp. і Habrobracon hebetor;
- вырошчванне ўстойлівых сартоў і гібрыдаў[3].
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Сцябло́вы матылёк, кукурузны матылёк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 315. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Малчанава Р. У. Агнёўкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 27—28. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Вредители сельскохозяйственных культур. Ostrinia nubilalis Hbn. — Кукурузный (стеблевой) мотылёк // Проект «Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения» (руск.)
- Стеблевой мотылёк Ostrinia nubilalis (Hubner, 1796) // Бабочки Южного Урала (руск.)
- Быковская А. В., Трепашко Л. И. Вредоносность стеблевого кукурузного мотылька (Ostrinia nubilalis Hbn.) в Беларуси // Журнал «Земледелие и растениеводство». 2015;(1):39—43. (руск.)
- Ostrinia nubilalis // Macroid.ru — Классификатор-определить объектов природы (руск.)
- Стеблевой кукуроузный мотылёк (Ostrinia nubilalis Hbn.) — его вредоносность в агроценозах (руск.)
- Колесников Л. О., Васильев А. А. Стеблевой мотылек (Ostrinia nubilalis Hbn.) и его вредоносность на промышленных посевах современных гибридов кукурузы // ВІСНИК Полтавської державної аграрної академії, 2017, № 1—2. (руск.)
- Ostrinia nubilalis (Hubner, 1796) // Insecta.pro: международный энтомологический портал (руск.)