Культура кардыяльнай керамікі

(Пасля перасылкі з Культура імпрэса)

Культура кардыяльнай керамікі, культура штампаванай керамікі, або культура імпрэса — комплекс малых неалітычных археалагічных культур на поўдні Еўропы, які ахопліваў тэрыторыі сучасных Італіі, усходу Іспаніі, поўдню Францыі, адрыятычнага ўзбярэжжа Харватыі, Албаніі і Чарнагорыі, захаду Босніі і Герцагавіны, поўначы Грэцыі. Назва паходзіць ад характэрнай керамікі, упрыгожанай адбіткамі ракавін малюскаў сэрцападобнікаў. Існавала ў 6700 г. да н. э. — 5200 г. да н. э.

Культура кардыяльнай керамікі
Неаліт
Кардыяльная кераміка
Геаграфічны рэгіён Еўропа
Лакалізацыя Паўднёвая Еўропа, Балканскі паўвостраў
Датаванне 6700 да н.э. — 5200 да н.э.
Тып гаспадаркі сельская гаспадарка, рыбалоўства, збіральніцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Лічыцца, што першасным месцам узнікнення культуры кардыяльнай керамікі з'яўляецца Фесалія. Аднак найбольш старажытныя знаходкі штампаванай ракавінамі малюскаў керамікі былі зроблены ў раёне Бібла на поўначы Лівана. Яны адносяцца да 9 тысячагоддзя да н. э. Той факт, што знаходкі ў Ліване болей за 2 тысячагоддзя старажытныя, чым фесалійскія, прывёў да шматлікіх дыскусій аб іх магчымай пераемнасці. Тым не меней, даследаванне археагенетыкаў (2015 г.) рэштак носьбітаў культуры кардыяльнай керамікі з Іспаніі дэманструе тое, што яны сапраўды былі нашчадкамі выхадцаў з Блізкага Усходу, вельмі блізкімі па паходжанню да носьбітаў культуры лінейна-стужкавай керамікі. Найбольш блізкімі да іх сучаснымі еўрапейцамі з'яўляюцца баскі і сардзінцы.

Развіццё правіць

Звычайна прынята вылучаць некалькі культурных этапаў развіцця культуры кардыяльнай керамікі:

Большасць даследчыкаў звязваюць пашырэнне культуры кардыяльнай керамікі з марскімі шляхамі. Амерыканскі пісьменнік Г. Сабен апісваў яе з'яўленне на поўдні Францыі наступным чынам[1]:

...гэта першая праява неаліту ў Правансе заставалася арыентаванай на ваду на працягу ўсяго свайго двухтысячагадовага перыяду. Пранікаючы ўглыб, яна будзе прытрымлівацца плыні рэк, замацоўвацца ў невялікіх паселішчах уздоўж берагоў. Ніколі не асядаць ва ўнутраных раёнах, вышэй. Рэфлексіўная па сваёй прыродзе, кардыяльная культура, відавочна, развівалася тварам, павернутым назад, ні ў якай ступені не адмаўлялася ад марскога, галоўным чынам міжземнаморскага паходжання. Ці было гэта звязана з нейкай асноўнай, метабалічнай патрэбай з боку натхняльнікаў грамадства? З ежай, якая патрабуе, скажам, пэўнага салёнага або прэснаводнага пажыўнага рэчыва? Гэта цалкам магчыма. У любым выпадку, гэтыя першыя неалітычныя папуляцыі працягвалі практыкаваць разам з земляробствам і жывёлагадоўляй, па сутнасці, атавістычныя віды рыбалоўства, адлоў ракападобных, збор бруханогіх малюскаў. Сапраўды, калі яны рухаліся ўглыб краіны ў гэтай сваёй павольнай, хвалеподібной міграцыі, яны пакідалі не толькі сваю кераміку, штампаваную ракавінамі, але таксама шмат раскіданых марскіх знакаў, марскіх сувеніраў.

Тым не меней, раскопкі на поўдні Італіі і ў Іспаніі паказалі, што прадстаўнікі культуры кардыяльнай керамікі ўмелі адаптавацца да мясцовых прыродных умоў. Хаця яны ведалі вырошчванне ячменю і пшаніцы, земляробства на цяжкіх алювіяльных глебах было вельмі складаным. Таму асноўным заняткам тут стала жывёлагадоўля. Пасяленцы трымалі авечак і коз. У сметніках на поўдні Італіі казіныя косткі значна пераважаюць косткі дзікіх жывёл. Яны апрацоўвалі крэмень, кварц, абсідыян. У Іспаніі выкарыстоўвалі пячоры адначасова як месцы пахаванняў, арганізацыі рытуалаў і загоны для жывёлы.

Крыніцы правіць

  1. Sobin, G. 1999, с. 31 — 32.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць