Максім Сяргеевіч Высоцкі

беларускі футбаліст

Максім Высоцкі (нар. 29 студзеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Баранавічы».

Футбол
Максім Высоцкі
Поўнае імя Максім Сяргеевіч Высоцкі
Нарадзіўся 29 студзеня 1995(1995-01-29)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 191 см
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Баранавічы
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2014   Беларусь Мінск-2 18 (-26)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск) 3 (-4)
2017 Беларусь Баранавічы 15 (-21)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 10 (-21)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 13 (-19)
2019 Беларусь Гарадзея 4 (-5)
2020 Беларусь Хімік (Светлагорск) 19 (-34)
2021 Беларусь Смаргонь 5 (-13)
2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 1 (-4)
2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 5 (-8)
2022—2023 Беларусь Маладзечна 22 (-32)
2024— Беларусь Баранавічы
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (-3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 жніўня 2017

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў складзе дубля футбольнага клуба «Мінск», а ў 2014 годзе выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Максім вярнуўся ў «Мінск», дзе стаў другім брамнікам пасля Андрэя Клімовіча, аднак на полі так і не з’явіўся. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда», аднак не здолеў замацавацца ў складзе, і, згуляўшы ўсяго ў трох матчах, улетку пакінуў каманду. У другой палове 2016 года не гуляў з-за траўмы.

У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы са «Слуцкам» (1:0). Стаў асноўным брамнікам наваполацкага клуба, толькі ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Баранавічы».

У студзені 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага брамніка, улетку саступіў месца Аляксею Бярэзіну. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[4].

У студзені 2019 года стаў іграком «Гарадзеі»[5]. На працягу сезона 2019 у асноўным быў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[6].

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і «Смалявічах», аднак сезон пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». Спачатку чаргаваўся на поле з Аўтандзілам Лабадзэ, з верасня трывала заняў месца першага брамніка.

У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні», дзе быў другім брамнікам пасля Паўла Шчарбачэні. У ліпені 2021 года перайшоў у «Іслач»[7]. Быў рэзервовым брамнікам, згуляў толькі ў матчы апошняга тура супраць «Энергетыка-БДУ» (0:4). У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[8]. Неўзабаве стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. Пачынаў сезон 2022 у якасці асноўнага брамніка бабруйчан, але пазней страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 года пакінуў «Белшыну»[10].

У жніўні 2022 года далучыўся да «Маладзечна», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2023 года некаторы час трэніраваўся з «Астраўцом»[11], аднак неўзабаве падоўжыў кантракт з маладзечанскім клубам[12]. Пакінуў «Маладзечна» ў снежні 2023 года[13].

У красавіку 2024 года стаў іграком «Баранавічаў»[14].

Міжнародная кар’ера правіць

У верасні 2011 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У 2015 годзе выклікаўся ў моладзевую зборную Беларусі, але так і не згуляў за яе.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск   4 −6
2014 Д2 Мінск-2   18 −26
2015 дубль Мінск   14 −12
2016 (1) Д2 Тарпеда   3 −4
2017 (1) Д2 Баранавічы   15 −19
2017 (2) Д1 Нафтан   10 −21
2018 Д1 Дняпро   13 −19
2019 Д1 Гарадзея   4 −5
2020 Д2 Хімік   19 −34
2021 (1) Д1 Смаргонь   5 −13
2021 (2) Д1 Іслач   1 −4
2022 (1) Д1 Белшына   5 −8
2022 (2) Д2 Маладзечна   12 −15
2023 Д2 Маладзечна   10 −17

Крыніцы правіць

  1. Maksim Vysotskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/maksim_vysotski/
  3. Четыре футболиста подписали контракты с клубом (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (26 студзеня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  4. 11 футболистов покинули "Днепр" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. Роман Волков и Максим Высоцкий стали игроками "Городеи" (руск.). football.by (13 студзеня 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. "Городею" покинули Роман Волков и Максим Высоцкий (руск.). football.by (12 снежня 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  7. Максим Высоцкий сменил "Сморгонь" на "Ислочь" (руск.). football.by (30 ліпеня 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  8. Четыре игрока покинули "Ислочь" (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  9. "Белшина" подписала Высоцкого и продлила контракт с Воловиком (руск.). football.by (7 лютага 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  10. Новости. “Минск” теряет (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2022. Праверана 13 сакавіка 2024.
  11. Антон Сарока и Дмитрий Алисейко продолжают тренироваться с "Островцом" (руск.). football.by (19 студзеня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  12. Высоцкий и Никопоренок поставили подписи под новыми контрактами с "Молодечно-2018" (руск.). football.by (27 студзеня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  13. У ряда игроков «Молодечно» закончились сроки действия контрактов (руск.). bel.football (7 снежня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  14. "Орша" Булыги и Тамело, "Барановичи" Высоцкого, "Макслайн" Гольмака (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.