Надбароднік бязлісты
Надбароднік бязлісты[3] (Epipogium aphyllum) — від шматгадовых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae). Тыпавы від роду надбароднік (Epipogium)
Надбароднік бязлісты | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Epipogium aphyllum Sw. | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне Правіць
Шматгадовая травяністая сапрафітная расліна вышынёй 5—20 см. Карэнішча каралападобнай формы.
сцёблы светла-жоўтага колеру з чырвонымі палоскамі, крохкія. Лісце рэдукаванае да плёнкавых жаўтлявых лусках.
Суквецце — гронка. Кветкі жоўтыя, паніклыя, з ружовымі альбо пурпурнымі плямамі і светла-фіялетавай плямай. Звычайна размнажаецца вегетатыўна з дапамогай карэнішчаў, аплодненыя кветкі і насенныя каробачкі сустракаюцца вельмі рэдка.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Правіць
Распаўсюджаны ў Еўропе, Малой Азіі. У Расіі шырока сустракаецца па ўсёй лясной зоне, у Сібіры толькі ў поясе паўднёвай тайгі і лесастэпавай зоне.
Расце ў вільготных хвойных і змешаных лясах. Звычайна жыве ў тоўшчы моху, выносячы вонкі толькі сцябло з кветкамі.
Доўгі час лічыўся зніклым відам для Беларусі, паколькі батанікі не знаходзілі яго на прасторах краіны з 1920-х гадоў. Аднак у 2009 годзе на тэрыторыі Браслаўскага раёна быў ізноў знойдзены адзінкавы асобнік[4].
Экалогія Правіць
Кветка
|
Міка-гетэратрофная расліна: пажыўныя рэчывы атрымоўвае з грыбоў, на якіх паразітуе. Расце ў букавых, дубовых і хваёвых лясах на ўрадлівых глебах.
Ахоўны статус Правіць
Расліна абаронена ў многіх месцах, яна з’яўляецца выключна рэдкай і не павінна быць выдалена з асяроддзя пражывання або парушаная[5].
У Беларусі і Расіі від з нявызначаным статусам. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Расіі і шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Вымірае ў сувязі з асушваннем балот і высечкай лесу.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ 10 самых примечательных дикорастущих растений Беларуси Архівавана 29 сакавіка 2012. (руск.)
- ↑ Ectomycorrhizal Inocybe species associate with the mycoheterotrophic orchid Epipogium aphyllum but not its asexual propagules (англ.)
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 394. Epipogium aphyllum (F.W.Schmidt) Sw. — Надбородник безлистный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 504. — ISBN 8-87317-091-6.
Спасылкі Правіць
- Надбородник безлистный — Epipogium aphyllum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Надбородник безлистный — Epipogium aphyllum (F. W. Schmidt) Sw. // Красная Книга Российской Федерации Архівавана 20 снежня 2011. (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. статус віду не вызначаны |