Раман Якубавіч Тармола-Мірскі
Раман Якубавіч Тармо́ла-Мі́рскі[2] (4 красавіка 1936, Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 25 чэрвеня 2011) — беларускі паэт, сцэнарыст.
Раман Якубавіч Тармола-Мірскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 2011 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, сцэнарыст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рамесніка. У 1960 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1960—1996[2] Раман Тамора на Беларускім тэлебачанні. Працаваў старшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзела, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, каментатарам па літаратуры і мастацтву. У 1977—1980 гадах[2] член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з 1980 года — член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачання.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 года[3].
Творчасць
правіцьПершыя творы апублікаваў у 1957 годзе («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Зямное — зямному» (выбранае, 1979), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць» (1986), «Спрадвечнасць» (выбранае, 1989). Выдаў кнігі для дзяцей «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984).
Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Людзям сябе пакажы» (зняты ў 1973 годзе), «Я не самотны… Максім Багдановіч» (зняты ў 1982 годзе), тэлеспектакля «Зачараваны Валерка» (пастаўлены ў 1976 годзе).
У 2000-м годзе выйшаў у свет апошні зборнік паэзіі «Прычасце».
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 441, 442. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ БП 1994.
Літаратура
правіць- Раман Якубавіч Тармола-Мірскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Саламевіч І. У. Тармо́ла (Тармола-Мірскі) Раман Якубавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 441—442. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Раман Тармола // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 535—536. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.