Самуэль Аляксандр Камароўскі

(пам. 1659) абозны вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Самуэль Камароўскі)

Самуэль Аляксандр Камароўскі (? — 20 кастрычніка 1659) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634, антыфеадальнай вайны 1648—1651 (на баку ВКЛ), вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.

Самуэль Аляксандр Камароўскі
польск.: Samuel Aleksander Komorowski
Герб «Далэнга»
Герб «Далэнга»
5-ы Вялікі абозны літоўскі
3 красавіка 1654 — 20 кастрычніка 1659
Папярэднік Тамаш Казімір Сапега
Пераемнік Міхал Казімір Пац
Смерць 20 кастрычніка 1659(1659-10-20)[1][2]
Род Камароўскія герба «Далэнга»[d]
Бацька Юрый Камароўскі[d]
Маці Марыяна з Сапегаў[d]
Веравызнанне кальвінізм
Дзейнасць ваенны
Званне ротмістр

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкай сям’і, продкі якой перасяліліся ў ВКЛ з Добжынскай зямлі.

З 1632 ротмістр гусарскай харугвы. У чэрвені 1633 харугва Камароўскага амаль уварвалася у лагер расійскага войска пад камандаваннем Міхаіла Шэіна, знішчыла і ўзяла ў палон значную колькасць воінаў, захапіла жывёлу, харч і коней. У студзені 1634 Камароўскі дзейнічаў пад Белай, даходзіў да Ржэва, Таропца.

Пасля заканчэння вайны з 1635 падчашы, з 1649 харужы вількамірскі.

Пасля паўстання Багдана Хмяльніцкага, верагодна, удзельнічаў у Корсунскай бітве 1648 у складзе кароннага войска ў якасці ротмістра казацкай харугвы. Восенню 1648 на чале драгунскай харугвы змагаўся супраць казакоў на Валыні, у складзе войска ВКЛ удзельнічаў у авалоданні Пінскам. Разам з А. Паўлоўскім вызначыўся ў Лоеўскай бітве 1649, удала ацаніўшы абстаноўку і ўдарыўшы на казакоў Міхаіла Крычэўскага з тылу.

Напярэдадні вайны з Расіяй, у красавіку 1654 прызначаны абозным ВКЛ.

У 1654 беспаспяхова спрабаваў вызваліць Віцебск. Пасля падпісання Кейданскай дэкларацыі 1655 падтрымаў вялікага гетмана Януша Радзівіла, у верасні 1655 арыштаваў апазіцыйных да гетмана афіцэраў, у тым ліку польнага гетмана Вінцэнта Гасеўскага. Пасля смерці Януша Радзівіла адышоў ад шведаў і пачаў супраць іх баявыя дзеянні сумесна расійскімі войскамі.

У 16581659 ваяваў супраць шведаў у Жамойці. Пасля паланення Гасеўскага расійскімі войскамі з кастрычніка 1658 выконваў абавязкі рэгіментара войска ВКЛ у Жамойці. Заслугі Камароўскага высока ацэніваліся соймам, у 1634 ён атрымаў у валоданне вёскі ў Новагародскім ваяводстве, сойм 1649 узнагародзіў Камароўскага як «заслужанага здаўна ў інфлянцкай, маскоўскай экспедыцыях жаўнера» вёскамі ў Мазырскім павеце.

Заслугі Камароўскага адзначаліся пасля яго смерці ў канстытуцыях соймаў 1662 і 1677.

Зноскі

  1. Samuel Aleksander Komorowski h. Dołęga // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 247.

Літаратура правіць