Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода
Радыё Свабодная Еўропа, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, якая фінансуецца Кангрэсам ЗША. Старшыня — Джэфры Гедмін[1].
Радыё «Свабода» | |
«Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
---|---|
Частата | 612 СВ і караткахвалевае вяшчанне |
Дата пачатку вяшчання | 1953 |
Сайт | svaboda.org |
Онлайн-трансляцыя | ёсць |
ГісторыяПравіць
Радыёстанцыя створана ў 1949 у Нью-Ёрку, з 1950 яе сядзібай стаў Мюнхен. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.
Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны Усходняй Еўропы, якія пасля 1945 трапілі ў сферу ўплыву СССР, а таксама на Літву, Латвію і Эстонію (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё "Свабода". Беларуская служба Радыё "Вызваленне" пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[2]. У 1959 годзе адбылася змена назову радыёстанцыі з «Вызваленне» на «Свабода»[3]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разведвальнай ўправы ЗША і перадалі пад кіраванне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчання. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[4].
У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).
Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё "Свабодная Еўропа" мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[5].
Геаграфія вяшчанняПравіць
- Абхазія
- Азербайджан
- Албанія
- Арменія
- Беларуская служба (з 1954)
- Боснія і Герцагавіна
- Грузія
- Ізраіль
- Іарданія
- Ірак
- Іран
- Емен
- Казахстан
- Катар
- Кіргізія
- Ліван
- Малдавія
- ААЭ
- Аман
- Палесціна
- Рэспубліка Македонія
- Расія
- Саудаўская Аравія
- Сербія
- Сірыя
- Таджыкістан
- Туркменія
- Турцыя
- Украіна
- Чарнагорыя
- Паўднёвая Асеція
Вяшчанне спыненаПравіць
У дужках азначаны год спынення вяшчання
Зноскі
- ↑ Алесь Дашчынскі. Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў// Радыё "Свабода". 21 мая 2009
- ↑ Свабодзе — 55!// Радыё "Свабода". 18 мая 2009
- ↑ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1959// Радыё "Свабода". 6 ліпеня 2009
- ↑ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1973// Радыё "Свабода". 20 ліпеня 2009
- ↑ Вольга Грынявіцкая. Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа...»// Народная воля. №79-80 (3005-3006) 26 мая 2009