Алыча

від раслін
(Пасля перасылкі з Сліва растапыраная)

Алыча́[3], Сліва растапыраная[4], Вішнясліва (Prunus divaricata) — пладовае дрэва або куст, від роду сліва сямейства ружакветных. Адна з зыходных форм слівы дамашняй (Prunus domestica).

Алыча
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus cerasifera Ehrh.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24772
NCBI  36595
EOL  631720
GRIN  t:29860
IPNI  60452433-2
TPL  tro-27801090

Вядома некалькі падвідаў.

Батанічнае апісанне правіць

 
Кветкі
 
Плады

Калючыя галінастыя шматствольныя дрэвы, часам кусты, з тонкімі буравата-зялёнымі парасткамі, вышынёй 3-10 метраў[3]. Ствол і старыя галіны пакрытыя цёмна-бурай карой[3].

Лісце яйкападобнае або прадаўгавата-эліптычнае, завостранае да верхавінак.

Кветкі белыя або ружаватыя, з'яўляюцца на парастках трэцяга года, распускаюцца раней за лісце ў пачатку мая[3]. Алыча пышна цвіце і пладаносіць.

Плады — невялікія круглявыя сакавітыя зялёныя, жоўтыя, ружовыя, чырвоныя, фіялетавыя ці амаль чорныя касцянкі да 2 см у папярочніку, часам падоўжаныя або пляскатыя, з лёгкім васковым налётам і слабой падоўжнай баразёнкай[3]. Спеюць у жніўні — верасні.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

У дзікім выглядзе і ў культуры алыча распаўсюджаная ў гарыстай мясцовасці на Цянь-Шані, Балканах, у Сярэдняй і Малой Азіі, у Іране, на Паўночным Каўказе і Закаўказзі, у Малдавіі і на поўдні Украіны[3].

Алычу апрацоўваюць у РасііКраснадарскім краі, у Растоўскай, Курскай, Варонежскай, Бранскай абласцях і іншых рэгіёнах), на Украіне, у дзяржавах Азіі і ў Заходняй Еўропе.

На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана ў сярэдзіне ХІХ ст. з Паўночнага Каўказа і пашырылася на ўсёй тэрыторыі. Добра прыстасавалася да мясцовых умоў, зімаўстойлівая.

Святлолюбная, засухаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебы і вільгаці.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне правіць

Алыча і яе культурныя сарты выкарыстоўваюцца як пладовая культура. Ураджайнасць дарослага дрэва да 300 кг. Плады ўтрымліваюць шмат 2,09—5,73 % цукроў, 3,12—3,75 % арганічных кіслот, у тым ліку лімонную і яблычную, і пекціну, вітаміны — C (да 12,6мг%) і каратын[3]. Плады алычы кісла-салодкія, выкарыстоўваюцца свежымі і ў кансерваваным выглядзе (кампот, сіропы, варэнне, павідла, жэле, усходняя пасціла — лаваш з высушанага на сонца пюрэ з размятых сліў, мармелад, сок, віно). Асноўны кампанент грузінскага соусу ткемалі.

Алыча з'яўляецца прышчэпай пры вырошчванні саджанцаў слівы (Prunus domestica), персіка (Prunus persica), абрыкоса (Prunus armeniaca), апыляльнікам для некаторых сартоў слівы.

Расліна ў пару цвіцення вельмі дэкаратыўна, таму выкарыстоўваецца пры закладцы садоў і ў ландшафтным дызайне. Культывуецца ў садах і парках. Ёсць адмысловая садовая форма алычы з пурпуровым лісцем, ружовымі кветкамі і цёмна-чырвонымі пладамі.

Меданос[5].

З насення культурных раслін атрымліваюць невысыхаючы тлусты алей, якім карыстаюцца ў медыцыне[6].

У народнай медыцыне плады ўжываюць як добры лекавы і дыетычны сродак пры захворваннях верхніх дыхальных шляхоў, кашлю і захворваннях горла[3].

Вырошчванне ў культуры правіць

Алычу размножваюць тронкамі, прышчэпкай і насеннем.

Для лепшага апылення ў садзе рэкамендуюць высаджваць адначасова 2—3 сарты.

Увосень застаецца доўга ў соку, з-за чаго акуліроўку яе адкладаюць да позняга лета. Алыча не асабліва пераборлівая да глебы, але аддае перавагу сухім глебам, пазбягаючы вільготных. Яна адчувальная да марозу, а таму для атрымання трывалых дрэў варта прышчэпліваць ля кораня.

Захворванні і шкоднікі правіць

Пашкоджваецца Capnodis tenebrionis, Perotis lugubris, шчытоўка коскападобная (Lepidosaphes ulmi); паражаецца клястэраспарыёзам, грыбком Exoascus pruni, які вызывае кішэнькі слівы  (руск.)[7].

У культуры правіць

Хаця квiтнее першай алыча,
Iмпэт вясновы у яе iмклiвы,
Ды якасцi ўсе, гэтай апрача,
Горш, чым у позняй, нетаропкай слiвы.

Анатоль Балуценка. «Вясновы імпэт»[8]

Квітнеючае дрэва алычы паказана на карціне аўстралійскага мастака Вальтэра Уітнерса  (англ.).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е ё ж Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Алыча (слива растопыренная) // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 20-23. — 200 с. — 130 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Абрикосов Х. Н. и др. Слива // Словарь-справочник пчеловода. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 341. Архівавана 7 студзеня 2012.
  6. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 164. — ISBN 5-06-000085-0.
  7. Алыча (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  8. Анатоль Балуценка. «Вясновы імпэт»

Літаратура правіць

Спасылкі правіць