Спіс аб’ектаў, названых у гонар Дж. Р. Р. Толкіна і яго легендарыума

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Брытанскі пісьменнік Джон Рональд Руэл Толкін (18921973) з’яўляецца стваральнікам цэлага выдуманага сусвету, які між іншага вызначаецца глыбока прапрацаванай анамастыкай. У выніку вялікай папулярнасці твораў Толкіна многія імёны персанажаў, назвы мясцовасцяў і іншых аб’ектаў яго легендарыума далі свае імёны разнастайным аб’ектам рэальнага свету. Спіс аб’ектаў, названых у гонар Дж. Р. Р. Толкіна і яго легендарыума ўключае ў сябе назвы астранамічных і геаграфічных аб’ектаў, віды жывёл і раслін, назвы кампаній і музычных гуртоў, а таксама іншыя вядомыя аб’екты.

Дж. Р. Р. Толкін, каля 1925 года.

Астранамічныя аб’екты правіць

«Вока Саўрана» правіць

Шэраг буйных астранамічных аб’ектаў, сярод якіх галактыкі, туманнасці і асобныя зоркі, маюць неафіцыйную назву «Вока Саўрана». Такое празванне астранамічныя аб’екты атрымоўваюць з-за візуальнага падабенства да Вока Саўрана з кінаадаптацыі Пітэра Джэксана «Уладар Пярсцёнкаў». Аб’екты ў спісе ўпарадкаваны па аддаленасці ад Сонца, пачынаючы з самых далёкіх.

Назва Фотаздымак Кароткае апісанне аб’ета і тлумачэнне назвы
NGC 4151   Сейфертаўская спіральная галактыка ў сузор’і Гончыя Псы, якая знаходзіцца на адлегласці 62 мільёнаў светлавых гадоў ад Сонца. Адна з самых яркіх актыўных галактык. У ядры галактыкі знаходзіцца сістэма з дзвюх звышмасіўных чорных дзірак[1]. Некаторыя астраномы празвалі галактыку «Вокам Саўрана» (англ.: Eye of Sauron)[2][3].
M 1-42,
ESO 456-67
  Планетарная туманнасць, якая знаходзіцца ў сузор’і Стральца на адлегласці 10 тысяч светлавых гадоў ад Сонца. Адкрыта ў 1946 годзе германа-амерыканскім астрафізікам Рудольфам Мінкоўскі[en]. З-за свайго выгляду туманнасць атрымала празванне «Вока Саўрана» (англ.: Eye of Sauron)[4][5].
Туманнасць Смоўж,
NGC 7293
  Планетарная туманнасць, якая знаходзіцца ў сузор’і Вадаліў на адлегласці 650 светлавых гадоў ад Сонца. Адна з самых блізкіх планетарных туманнасцей. Адкрыта Карлам Людвігам Гардынгам у 1823 годзе. Туманнасць Смоўж у поп-культуры часам называюць «Вокам Бога»[6], а таксама «Вокам Саўрана»[7][8].
HR 4796[en]   Падвойная зорная сістэма ў сузор’і Цэнтаўр, якая знаходзіцца на адлегласці 237 светлавых гадоў ад Сонца. Сістэма ўключае ў сябе зорку галоўнай паслядоўнасці HR 4796 A і чырвоны карлік HR 4796 B. Галоўная зорка сістэмы разам з кальцом нагадваюць вока, у сувязі з чым зорку часам называюць «Вока Саўрана» (англ.: Sauron's Eye)[9][10].
Фамальгаўт,
α Паўднёвай Рыбы
  Найярчэйшая зорка ў сузор’і Паўднёвая Рыба і адна з найярчэйшых зорак на небе. Знаходзіцца на адлегласці 25 светлавых гадоў ад Сонца. Часопіс «New Scientist» назваў зорку «Вялікім Вокам Саўрана» (англ.: Great Eye of Sauron) з-за яе формы і астаткавага кальца, якія маюць падабенства з Вокам Саўрана з кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар Пярсцёнкаў»[11].

Астэроіды правіць

У красавіку 1982 года былі адкрыты першыя два астэроіды, якія атрымалі назвы, звязаныя з асобай Дж. Р. Р. Толкіна. Гэта астэроід (2675) Толкін, які атрымаў назву ў гонар самога пісьменніка, і астэроід (2991) Більба, названы ў гонар галоўнага героя кнігі «Хобіт». Аднак на працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў гэтая тэндэнцыя не была працягнута.

З адкрыццём новых і новых класаў астэроідаў няраз падымалася пытанне аб тым, каб называць астэроіды аднаго класа аднатыпнымі назвамі. Найбольш вядомым прыкладам такой традыцыі з’яўляюцца траянскія астэроіды Юпітэра, якім сістэматычна даюцца назвы па імёнах персанажаў Траянскай вайны, апісаных у Іліядзе. У адпаведнасці з гэтым выстаўляліся прапановы выкарыстоўваць у якасці назваў імёны з твораў Толкіна. Так у 2002 годзе разглядалася прапанова галандскага аўтара навукова-папулярных кніг і астранома-аматара Говерта Шылінга[en] выкарыстоўваць імёны з кніг Толкіна ў якасці назваў так званых «аб’ектаў з рассеяным дыскам» у поясе Койпера. Аднак у выніку абмеркавання на той момант рашэнне было адкладзена[12].

Так ці іначай, традыцыя даваць назвы астэроідам у гонар персанажаў з твораў Толкіна была ўсталявана. На працягу 2014 года такія назвы атрымалі адразу 4 астэроіды: Варда, Ільмарэ, Манвэ і Тарондар[13][14]. У 2016 годзе з’явіўся астэроід Саўран[15], у 2018 — Саруман[16].

Назва Абазначэнне Адкрыццё Тлумачэнне назвы паводле «Цыркуляра малых планет» Сп.
(2675) Толкін 1982 GB 14.04.1982, Марцін Уат[fr], Андэрсан-Меса[en] Названы ў памяць пра Дж. Р. Р. Толкіна (18921973), пісьменніка і філолага, мертанскага прафесара англійскай мовы ў Оксфардскім універсітэце. Найбольш вядомы як аўтар мастацкіх літаратурных твораў, у прыватнасці «Уладара Пярсцёнкаў» і «Хобіта», ён таксама праз усё жыццё пранёс інтарэс да астраноміі[17]. [18][19]
(2991) Більба 1982 HV 21.04.1982, Марцін Уат[fr], Андэрсан-Меса[en] Названы ў гонар галоўнага героя «Хобіта», класічнай аповесці Дж. Р. Р. Толкіна, прысвечанай Міжзем’ю[20]. [21][22]
(174567) Варда 2003 MW12 21.06.2003, Джэфры А. Ларсен[fr], Кіт-Пік[en] Паводле міфалогіі Дж. Р. Р. Толкіна, Варда — каралевай зор, якая запальвае зоркі. Яна з’яўляецца бажаством, якое да нараджэння першых людзей стварыла зоркі і сузор’і. Яна таксама накіравала судны Сонца і Месяца на прызначаны ім курс вакол Зямлі. [13]
(174567) Варда I Ільмарэ S/2006 (174567) 1 26.04.2009, Кіт С. Нол[fr] і інш., «Хабл» Ільмарэ — служанка Варды.
(378214) Саўран 2007 AP11 14.01.2007, Эрвін Шваб[en] і Райнэр Клінг[fr], Таўнус Саўран — выдуманы персанаж фэнтэзійнага рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў». Ён стварыў Адзіны Пярсцёнак, каб кіраваць Пярсцёнкамі Улады. Астэроід перасякае арбіту Марса, і ў адпаведнасці з гэтым быў названы імем ваяўнічага персанажа. [15]
(385446) Манвэ 2003 QW111 28.08.2003, Марк Уільям Буі[en], Сера-Талола[en] Паводле міфалогіі Дж. Р. Р. Толкіна, Манвэ — галоўны сярод божастваў, якія кіруюць светам. Манвэ нясе асаблівую адказнасць за паветра і вятры. Ён прабывае ў Несмяротных землях, што знаходзяцца за акіянам на захад ад Міжзем’я. У справе атрымання звестак пра падзеі ў Міжзем’і Манвэ пакладаецца на царства арлоў на чале з Тарондарам. [14]
(385446) Манвэ I Тарондар S/2006 (385446) 1 2006, Кіт С. Нол[fr] і інш., «Хабл»
(418532) Саруман 2008 SZ84 27.09.2008, Эрвін Шваб[en] і Утэ Цымер, Таўнус Саруман — выдуманы персанаж фэнтэзійнага рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў». У кінаверсіі ролю Сарумана зыграў акцёр Крыстафер Лі. [16]

Горы на Тытане правіць

Паводле дамоўленасці, горы (лац.: mons, мн. л. montes) на спадарожніку Сатурна Тытане названы ў гонар гор Міжзем’я[23][24].

Гара Лацінская назва Каардынаты Эпанім
Ангмарскія горы лац.: Angmar Montes 10°00′ пд. ш. 221°00′ з. д. / 10,0° пд. ш. 221,0° з. д. / -10.0; -221.0 (Angmar Montes) Ангмарскія горы[en]
Горы Долмед лац.: Dolmed Montes 11°36′ пд. ш. 216°48′ з. д. / 11,6° пд. ш. 216,8° з. д. / -11.6; -216.8 (Dolmed Montes) Гара Долмед[en]
Гара Лёсу[en] лац.: Doom Mons 14°39′ пд. ш. 40°25′ з. д. / 14,65° пд. ш. 40,42° з. д. / -14.65; -40.42 (Doom Mons) Гара Лёсу[en]
Горы Эхорыят лац.: Echoriat Montes 7°24′ пд. ш. 213°48′ з. д. / 7,4° пд. ш. 213,8° з. д. / -7.4; -213.8 (Echoriat Montes) Эхорыят[en]
Гара Эрэбар[en] лац.: Erebor Mons 4°58′ пд. ш. 36°14′ з. д. / 4,97° пд. ш. 36,23° з. д. / -4.97; -36.23 (Erebor Mons) Эрэбар, Адзінокая гара
Горы Грам лац.: Gram Montes 9°54′ пд. ш. 207°54′ з. д. / 9,9° пд. ш. 207,9° з. д. / -9.9; -207.9 (Gram Montes) Гара Грам[en]
Горы Ірэнсага[en] лац.: Irensaga Montes 5°41′ пд. ш. 212°43′ з. д. / 5,68° пд. ш. 212,71° з. д. / -5.68; -212.71 (Irensaga Montes) Ірэнсага[en]
Горы Мерлак лац.: Merlock Montes 8°54′ пд. ш. 211°48′ з. д. / 8,9° пд. ш. 211,8° з. д. / -8.9; -211.8 (Merlock Montes) Горы Мерлак
Горы Міндолуін[en] лац.: Mindolluin Montes 3°18′ пд. ш. 208°58′ з. д. / 3,3° пд. ш. 208,96° з. д. / -3.3; -208.96 (Mindolluin Montes) Міндолуін[en]
Туманныя горы[en] лац.: Misty Montes 56°48′ пн. ш. 62°26′ з. д. / 56,8° пн. ш. 62,44° з. д. / 56.8; -62.44 (Misty Montes) Туманныя горы[en]
Горы Мітрым[en] лац.: Mithrim Montes 2°10′ пд. ш. 127°25′ з. д. / 2,16° пд. ш. 127,42° з. д. / -2.16; -127.42 (Mithrim Montes) Горы Мітрым[en]
Марыйскія горы лац.: Moria Montes 15°06′ пн. ш. 190°30′ з. д. / 15,1° пн. ш. 190,5° з. д. / 15.1; -190.5 (Moria Montes) Марыйскія горы[en]
Горы Рэрыр лац.: Rerir Montes 4°48′ пд. ш. 212°06′ з. д. / 4,8° пд. ш. 212,1° з. д. / -4.8; -212.1 (Rerir Montes) Гара Рэрыр[en]
Горы Таныкветыль[en] лац.: Taniquetil Montes 3°40′ пд. ш. 213°16′ з. д. / 3,67° пд. ш. 213,26° з. д. / -3.67; -213.26 (Taniquetil Montes) Таныкветыль[en]

Пагоркі на Тытане правіць

Паводле дамоўленасці, пагоркі (лац.: collis, мн. л. colles) на спадарожніку Сатурна Тытане названы ў гонар персанажаў Легендарыума Толкіна[23][25].

Пагоркі Лацінская назва Каардынаты Дыяметр Эпанім Сп.
Пагоркі Арвен[en] лац.: Arwen Colles 7°30′ пд. ш. 250°00′ з. д. / 7,5° пд. ш. 250,0° з. д. / -7.5; -250.0 (Arwen) 64 км Арвен, персанаж «Уладара Пярсцёнкаў» [26]
Пагоркі Більба[en] лац.: Bilbo Colles 4°12′ пд. ш. 38°36′ з. д. / 4,2° пд. ш. 38,6° з. д. / -4.2; -38.6 (Bilbo) 164 км Більба Бэгінс, галоўны герой «Хобіта» [27]
Пагоркі Гэндальфа лац.: Gandalf Colles 14°36′ пн. ш. 209°30′ з. д. / 14,6° пн. ш. 209,5° з. д. / 14.6; -209.5 (Gandalf) 102 км Гэндальф, персанаж «Уладара Пярсцёнкаў» [28]
Пагоркі Німлат лац.: Nimloth Colles 11°54′ пн. ш. 151°18′ з. д. / 11,9° пн. ш. 151,3° з. д. / 11.9; -151.3 (Nimloth) 90 км Німлат, імя персанажа і дрэва ў Міжзем’і. [29]
Пагоркі Фараміра[en] лац.: Faramir Colles 4°00′ пн. ш. 153°48′ з. д. / 4,0° пн. ш. 153,8° з. д. / 4.0; -153.8 (Faramir) 82 км Фарамір, персанаж «Уладара Пярсцёнкаў» [30]
Пагоркі Хандзіра лац.: Handir Colles 10°00′ пн. ш. 356°42′ з. д. / 10,0° пн. ш. 356,7° з. д. / 10.0; -356.7 (Handir) 100 км Хандзір, персанаж «Сільмарыліяна» [31]

Кратар на Меркурыі правіць

Толкін (англ.: Tolkien) — адзін з самых паўночных кратараў на Меркурыі, размешчаны на 88°49′ пд. ш. 149°55′ у. д. / 88,82° пд. ш. 149,92° у. д. / -88.82; 149.92 (Tolkien). Ён мае дыяметр 50 кіламетраў і названы ў гонар брытанскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна. Назва была зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам 6 жніўня 2012 года[32].

Таксаномія правіць

Ніводзін іншы аўтар не з’яўляецца так шырока ўшанаваным у таксаноміі, як Джон Рональд Руэл Толкін[33][34]. На сённяшні дзень больш сотні таксонаў атрымалі навуковыя назвы ў гонар персанажаў і аб’ектаў з «Уладара Пярсцёнкаў», «Хобіта» і іншых твораў з Легендарыума Толкіна.

Таксон Тып Тлумачэнне назвы Сп.
Abacophrastus hobbit[en] Жукі Хобіты — раса ў Міжзем’і. [35]
Aletodon mellon[en] Дагістарычныя млекакормячыя[en] «Mellon» у перакладзе з эльфійскай — «сябар». [36]
Amphiledorus ungoliantae Павукі Унголіянт[en] — агромністая павучыха. [37]
Ancalagon[en] Прыапуліды Анкалаган Чорны[fr] — найвялікшы з драконаў. [38]
Anisonchus eowynae Дагістарычныя млекакормячыя[en] Эавін [36]
Ankalagon saurognathus[en] Дагістарычныя млекакормячыя[en] Анкалаган Чорны[fr] — найвялікшы з драконаў. [36]
Ansonia smeagol[en] Рапухі Голум[fr] [39]
Anthracosuchus balrogus[en] Кракадзіліформы[en] Балрагі[en] [40]
Balinia Восы Балін [41]
Balrogia Восы Балрагі[en] [42]
Beorn[en] Ціхаходкі Беарн[en] — пярэварацень, чалавек, які мог прымаць форму мядзведзя. [43]
Beornia[en] Восы Беарн[en] — пярэварацень, чалавек, які мог прымаць форму мядзведзя. [44]
Bomburia, Bomburodon[45] Дагістарычныя млекакормячыя[en] Бомбур[en] — адзін з 13 гномаў, што суправаджалі Більба ў падарожжы да Адзінокай гары. [36][46][47]
Borophagus orc[en] Дагістарычныя млекакормячыя[en] Оркі — раса ў Міжзем’і. [48]
Breviceps bagginsi[en] Бясхвостыя земнаводныя Більба Бэгінс — хобіт, галоўны герой «Хобіта». [49]
Bubogonia bombadili Дагістарычныя млекакормячыя[en] Том Бамбадзіл[en] [36]

Музыка правіць

Музычны гурт Музычны жанр Краіна, гады актыўнасці Тлумачэнне назвы Сп.
Amon Amarth Меладычны дэз-метал   Швецыя, з 1992 Аман Амарт — сіндарская назва гары Ародруін[en].
Balrog[fr] Блэк-метал   Францыя, з 1999 Балрагі[en] — маяр, вогненыя духі, што згадзіліся служыць Мелькару.
Burzum[en] Блэк-метал, дарк-эмбіент, неафолк   Нарвегія, 19911999, з 2009 «Burzum» у перакладзе з чорнай мовы — «цемра».
Carach Angren[en] Сімфанічны блэк-метал   Нідэрланды, з 2003 «Carach Angren» у перакладзе з сіндарына — «жалезныя сківіцы».
Gandalf[en] Меладычны дэз-метал   Фінляндыя, 19932002, 2013 Гэндальф — мудрэц-істары, пасланы ў Міжзем’е дзеля дапамогі ў змаганні са злом.
Gorgoroth[en] Блэк-метал   Нарвегія, з 1992 Горгарат[en]плато ў Мордары.
Isengard[fr] Блэк-метал   Нарвегія, 19891995 Ізенгард — крэпасць у Міжзем’і, найбольш вядомая як крэпасць Сарумана.
Isengard[fr] Паўэр-метал   Швецыя, 19882001, 20112016 Ізенгард — крэпасць у Міжзем’і, найбольш вядомая як крэпасць Сарумана.
Ithilien[en] Фолк-метал, меладычны дэз-метал, паган-метал   Бельгія, з 2005 Ітыліен — вобласць Гондара на мяжы з Мордарам.
Menegroth[en] Блэк-метал   Швейцарыя, з 2001 Менеграт — сталіца і галоўная крэпасць каралеўства Дорыят.
Minas Morgul[fr] Блэк-метал, паган-метал   Германія, з 1997 Мінас Моргул — назва гондарскага гораду Мінас Ітыль пасля яго захопу назгуламі.
Mor Dagor[fr] Дэз-метал, блэк-метал   Германія, з 1996 «Mor Dagor» у перакладзе з сіндарына — «цёмны бой».
Morgoth[fr] Дэз-метал, індастрыял-рок   Германія, 19851998, з 2010 Моргат — імя найбольш магутнага з айнур пасля яго пераходу на бок цемры.

Зноскі правіць

  1. E. Bon, P. Jovanović, P. Marziani, A. I. Shapovalova, N. Bon, V. Borka Jovanović, D. Borka, J. Sulentic, L. Č. Popović. The First Spectroscopically Resolved Sub-parsec Orbit of a Supermassive Binary Black Hole(англ.). — 2012. — DOI:10.1088/0004-637X/759/2/118arΧiv:1209.4524
  2. NGC 4151: An Active Black Hole in the "Eye of Sauron" (англ.). Chandra X-ray Observatory (10 сакавіка 2011). Праверана 19 кастрычніка 2018.
  3. The 'Eye of Sauron' (англ.)(недаступная спасылка). «НАСА» (11 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2016. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  4. Thomas Anderson.. The Eye of Sauron is nebula ESO 456-67 (англ.). «Tech Guru Daily» (2 сакавіка 2013). Праверана 18 кастрычніка 2018.
  5. Mark Hoffman.. Another Eye Of Sauron Nebula (англ.). «Science World Report» (25 лютага 2013). Праверана 18 кастрычніка 2018.
  6. David Mikkelson.. The ‘Eye of God’ Photographed by Hubble Space Telescope. «Snopes.com» (5 лютага 2004). Праверана 19 кастрычніка 2018.
  7. "The Eye of Sauron (aka NGC7293)". Sky and Telescope.
  8. Nancy Atkinson. (2012-10-04). "Eye-Like Helix Nebula Turns Blue in New Image". «Universe Today». Архівавана з арыгінала 2014-07-14. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  9. Flora Graham.. Eye of Sauron star spotted by planet-hunting camera (англ.). «New Scientist» (4 чэрвеня 2014). Праверана 19 кастрычніка 2018.
  10. News Corp Australia Network.. Sauron’s Eye has been found. And it’s watching us all, from above, in the form of ringed star HR 4796A (англ.). «news.com.au» (6 чэрвеня 2014). Праверана 19 кастрычніка 2018.
  11. Ivan Semeniuk.. Hubble spies lord of the stellar rings (англ.). «New Scientist» (22 чэрвеня 2005). Праверана 18 кастрычніка 2018.
  12. Dictionary of Minor Planet Names 2012, с. 1-2.
  13. а б https://www.minorplanetcenter.net/iau/ECS/MPCArchive/2014/MPC_20140116.pdf
  14. а б https://www.minorplanetcenter.net/iau/ECS/MPCArchive/2014/MPC_20140415.pdf
  15. а б https://www.minorplanetcenter.net/iau/ECS/MPCArchive/2016/MPC_20160904.pdf
  16. а б https://www.minorplanetcenter.net/iau/ECS/MPCArchive/2018/MPC_20180925.pdf
  17. Dictionary of Minor Planet Names 2012, с. 207.
  18. (2675) Tolkien (англ.). «IAU Minor Planet Center». Праверана 15 кастрычніка 2018.
  19. JPL Small-Body Database Browser: 2675 Tolkien (1982 GB) (англ.). «Jet Propulsion Laboratory». Праверана 15 кастрычніка 2018.
  20. Dictionary of Minor Planet Names 2012, с. 232.
  21. (2991) Bilbo (англ.). «IAU Minor Planet Center». Праверана 15 кастрычніка 2018.
  22. JPL Small-Body Database Browser: 2991 Bilbo (1982 HV) (англ.). «Jet Propulsion Laboratory». Праверана 15 кастрычніка 2018.
  23. а б Categories for Naming Features on Planets and Satellites (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2013. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  24. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Titan Mons, Montes (англ.). «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  25. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Titan Collis, Colles (англ.). «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  26. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Arwen Colles (англ.). «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  27. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Bilbo Colles (англ.). «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  28. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Gandalf Colles (англ.). «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  29. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Nimloth Colles (англ.). «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  30. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Faramir Colles (англ.). «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  31. Gazetteer of Planetary Nomenclature: Handir Colles (англ.). «Planetarynames.wr.usgs.gov». Праверана 16 кастрычніка 2018.
  32. Planetary Names: Crater, craters: Tolkien on Mercury (англ.). «Gazetteer of Planetary Nomenclature». Праверана 21 кастрычніка 2018.
  33. The Science of Middle-Earth 2004, с. 54.
  34. Julie Beck.. Science's Love Affair with The Lord of the Rings (англ.). «The Atlantic» (3 мая 2015). Праверана 10 сакавіка 2016.
  35. Kipling, Will (2011-11-16). "Taxonomic review of the Pterostichini and Loxandrini fauna of New Caledonia (Coleoptera, Carabidae)". ZooKeys. 147: 337–397. doi:10.3897/zookeys.147.1943. PMC 3286263. PMID 22371668.
  36. а б в г д Van Valen, L. M. (1978). "The beginning of the Age of Mammals". Evolutionary Theory. 4: 45–80.(недаступная спасылка)
  37. S. Pekár, P. Cardoso. (2005). "Ant-eating spiders (Araneae: Zodariidae) of Portugal: additions to the current knowledge". Zootaxa (1009): 51–60.
  38. S. Conway Morris (1977). "Fossil priapulid worms" (PDF). Special papers in Palaeontology. 20: 55.
  39. Davis, H. R.; Grismer, L. L.; Klabacka, R. L.; Muin, M. A.; Quah, E. S. H.; Anuar, S.; Wood, P. J.; Sites, J. W. (2016). "The phylogenetic relationships of a new Stream Toad of the genus Ansonia Stoliczka, 1870 (Anura: Bufonidae) from a montane region in Peninsular Malaysia". Zootaxa. 4103 (2): 137. doi:10.11646/zootaxa.4103.2.4.
  40. Hastings, Alexander K.; Bloch, Jonathan I.; Jaramillo, Carlos A. (2014). "A new blunt-snouted dyrosaurid, Anthracosuchus balrogus gen. et sp. nov. (Crocodylomorpha, Mesoeucrocodylia), from the Palaeocene of Colombia". Historical Biology: 1–23. doi:10.1080/08912963.2014.918968.
  41. Hedqvist, Karl-Johan (1978). "Four new genera and species of the subfamily Euderinae from Brazil (Hymenoptera: Chalcidoidea)" (PDF). Entomologia Scandinavica. 9 (1): 63–67. doi:10.1163/187631278x00223.
  42. Hedqvist, Karl-Johan (1977). "Two new genera and species of Pteromalidae from Brazil (Hymenoptera)". Entomologica Scandinavica. 8 (1): 78–80. doi:10.1163/187631277X00134.
  43. Cooper, Kenneth W. (1964). "The first fossil tardigrade: Beorn leggi Cooper, from Cretaceous amber". Psyche[en]. 71 (2): 41–48. doi:10.1155/1964/48418.
  44. Hedqvist, Karl-Johan (1975). "Notes on Chalcidoidea. VIII. The Swedish Chrysolampini with description of a new genus and species (Hym., Chalcidoidea, Pteromalidae)" (PDF). Ent. Tids. 96 (3–4): 133–136.
  45. Першапачаткова меў назву Bomburia, але пазней быў перайменаваны ў Bomburodon
  46. Hedqvist, Karl-Johan (1978). "A new subfamily and two new genera and species from the New World (Hymenoptera, Chalcidoidea: Pteromalidae)" (PDF). Entomologia Scandinavica. 9: 135–139. doi:10.1163/187631278x00070.
  47. Williamson, Thomas E.; Carr, Thomas D. (2012). "Bomburodon, a new name for the Paleocene mammal Bomburia Van Valen, 1978". Journal of Paleontology. 86 (3): 567–567. doi:10.1666/12-013.1.
  48. Webb, S. David (1969). "The Pliocene Canidae of Florida". Bulletin of the Florida State Museum. 14 (4): 273–308. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 17 лістапада 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 17 лістапада 2018.
  49. Minter, Leslie R. (Чэрвень 2003). "Two new cryptic species of Breviceps (Anura: Microhylidae) from Southern Africa". African Journal of Herpetology. 52 (1): 9–21. doi:10.1080/21564574.2003.9635473.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць