Маладзечна (станцыя)

(Пасля перасылкі з Станцыя Маладзечна)

Маладзе́чна (трансліт.: Maladziečna, руск.: Молодечно)[1] — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Маладзечна.

Станцыя
Маладзечна
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Мінскае аддзяленне
Аператар БЧ
Дата адкрыцця 1873 год
Ранейшыя назвы Станцыя Маладжечна-1-Пасажырская Лібава-Роменскай чыгункі
Колькасць платформ 3
Колькасць пуцей 43
Тып платформаў бакавыя, астраўныя
Форма платформаў прамыя, выгнутыя
Выхад да вул. Вакзальная, Чыгуначная, Паўднёвая
Размяшчэнне цэнтр горада Маладзечна
Перасадка на станцыі Ліда, Гродна (паўднёвы захад), Гудагай, Вільнюс (паўночны захад), Круляўшчына, Полацк, Вілейка, Санкт-Пецярбург (паўднёвы ўсход)
Перасадка на А. 2, 3, 5, 6, 6а, 7, 9, 10, 15, 17
Адлегласць да Мінска 78 км Яндэкс.Расклады
Адлегласць да Вільнюса-Цэнтральнага 114 км 
Тарыфная зона 9
Код станцыі 162900
Код у АСКЧТ 162900
Код у «Экспрэс-3» 2100280
Маладзечна (Беларусь)
Маладзечна
Маладзечна

Адна з буйнейшых вузлавых станцый не толькі Мінскага аддзялення, але і ўсёй Беларускай чыгункі. Тут заканчваецца электрыфікаваны ўчастак Мінск — Маладзечна. Ад станцыі адыходзяць чатыры напрамкі: на Полацк, на Ліду, на Вільнюс, на Мінск. Дызель-цягнікамі можна даязджаць да Полацка, Ліды, Гудагая, Круляўшчыны, Вілейкі, Смаргоні і станцыі Ашмяны.

Беларуская чыгунка пачала выконваць чарговы этап работ па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна — Гудагай — беларуска-літоўская мяжа, што дазволіць выконваць рух электрацягнікоў да станцыі Вільнюс.

З 1 чэрвеня 2014 года да станцыі «Маладзечна» пачалі штодзённа рухацца 4-вагоныя цягнікі (вытворчасці Stadler FLIRT) рэгіянальных ліній бізнес-класа № 771/772 и № 773/774 у зносінах «Мінск — Маладзечна — Мінск»[2], кошт праезду ў якіх складае 30 200 Br. Састаў знаходзіцца ў пуці 55 хвілін і рухаецца без прамежкавых станцый.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Спасылкі правіць