Трынасеннік балотны
Трынасе́ннік балотны[1][2] (Triglochin palustris) — від кветкавых раслін роду Трынасеннік (Triglochin) сямейства Сітападобныя (Juncaginaceae).
Трынасеннік балотны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Triglochin palustris | |||||||||||||||||
|
Назва
правіцьАпісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна. Сцяблы трохі трохкутныя, бязлісцевыя, прамыя, вышынёй 15—45, да 60 см. Лісце расце каля асновы, вузка лінейнае, шырынёй 0,5—2 мм, з выманнем, якая дзеліць яго ўздоўж на дзве часткі. Кветкі 1—2 мм, апыляюцца ветрам. Плады з 3-х урадлівых клетак, 7—10 мм даўжынёй і шырынёй 1—1,5 мм, надзвычай звужаныя каля асновы. Плады маюць гаплікі, якімі яны затрымліваюцца ў поўсці жывёл. Плод змяшчае паветра, таму плавае. Лычыкі з доўгімі махрамі. Храмасом: 2n = 24.
Распаўсюджанне
правіцьПаўночная Афрыка: Марока. Каўказ: Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Далёкі Усход, Сібір, еўрапейская частка. Азія: Кітай, Японія; Карэя; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Азія: Афганістан; Іран; Ірак; Турцыя; Бутан; Індыя; Непал; Пакістан. Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Данія; Фінляндыя; Ісландыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Італія; Турцыя; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія. Паўночная Амерыка: Мексіка; Канада; ЗША; Грэнландыя. Паўдневая Амерыка: Аргенціна; Чылі. Насяляе забалочаныя месцы, вільготныя палі, перыферыі саланчакоў або саланаватых месцаў.
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Dictionary of Botanical Epithets
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
Літаратура
правіць- Кім Г. А. Трынасеннік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 106.
Спасылкі
правіць- Триостренник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Flora of North America (англ.)
- Flora of Iceland (webpage of Icelandic Institute of Natural History)
- Euro+Med PlantBase (англ.)