Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч
Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч (12 сакавіка 1914, Краснадворцы, цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць — 14 лістапада 1978, Лос-Анджэлес, ЗША) — беларускі паэт.
Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 1978 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьСканчыў педагагічныя курсы ў Слуцку, працаваў настаўнікам. У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, аднак, скончыць яго не ўдалося. У 1936 годзе рэпрэсіраваны і сасланы на Калыму. У жніўні 1940 года прывезены ў Мінск на даследаванне і перагляд справы, дзе яго заспела вайна. Падчас акупацыі жыў у Слуцку, служыў намеснікам старшыні гарадской управы, рэдагаваў «Газэту Случчыны». У 1944 годзе выехаў у Германію. З 1948 года жыў у ЗША, рэдагаваў ратапрынтны часопіс «Беларус у Амерыцы», працаваў выкладчыкам у каледжы ў штаце Індыяна. Некалькі разоў прыязджаў у БССР. Выказваў захапленне савецкім ладам жыцця, што абурыла беларускую эміграцыю і спрычынілася з’яўленню ў замежнай беларускамоўнай прэсе фельетонаў, эпіграм, карыкатур на У. Клішэвіча.
Творчасць
правіцьДрукаваць вершы пачаў у 1931 годзе, выступаў у акруговай і раённай перыёдыцы. У час вайны друкаваўся ў акупацыйных газетах. Удзельнічаў у калектыўных зборніках «Песняры Случчыны» (Слуцк, 1943) і «Ля чужых берагоў» (Мюнхен — Нью-Ёрк, 1955). У 1964 годзе выдаў зборнік паэзіі «Далячынь» (Саўт-Рывер, ЗША), у 1965 — паэму «Васіль Каліна» (Лондан), у 1973 — зборнік «Сняцца сны мне залатыя» (Бібліятэка газеты «Голас Радзімы», Мінск). У 1970—1975 гады шмат вершаў апублікаваў у газеце «Голас Радзімы».
У паэме «Васіль Каліна» паказаў жыццё вёскі ў перыяд калектывізацыі, масавыя рэпрэсіі супраць сялян і інтэлігенцыі. Паэма «Шлях у светлае» прысвечана гісторыі БССР і СССР.
Перакладаў на беларускую мову творы Анакрэона, Лукіяна, Катула, Платона, Амара Хаяма, Ф. Шылера, П. Шэлі, У. Уітмена, а таксама С. Ясеніна, М. Рыльскага і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Клішэвіч Уладзімір Сідаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Клішэвіч Уладзімір Сідаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Уладзімір Клішэвіч. Вершы // Туга па Радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі / уклад. Б. Сачанка. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 262-293. — 639 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-340-01086-6.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Спасылкі
правіць- Паэт, якога праклялі сучасьнікі. 20 фактаў пра Ўладзімера Клішэвіча. // Радыё Свабода, 12 сакавіка 2019