ФК Орша
«Орша» — беларускі футбольны клуб з горада Орша, заснаваны ў 1951 годзе[1]. Колеры — сіня-белыя. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Орша | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Орша“» | ||
Мянушкі | сіня-белыя, раёншчыкі | ||
Заснаваны | 1951 | ||
Горад | Орша, Беларусь | ||
Стадыён |
ЦСК Умяшчальнасць: 2582 |
||
Галоўны трэнер | Мікалай Кітаёў | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2023 | 14 месца | ||
|
Адну з мянушак «раёншчыкі» клуб атрымаў з-за таго, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нейтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе дзейнічае буйны ільнокамбінат.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Найбольшы перыяд сваёй гісторыі выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР па футболе, пераважна ў вышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але прайграў жодзінскаму «Тарпеда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградскага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў сапернікаў з яго. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыжскаму клубу ВЭФ 1:3.
У 1990-х клуб меў назву «Легмаш» (з 1997 мае сучасную назву), здолеў выйсці ў Другую лігу, дзе правёў некалькі сезонаў да 2001, калі з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату.
Праз тры гады клуб вярнуўся ў Другую лігу, але на гэты раз клуб здолеў толькі ў 2005 выйсці ў дывізіён вышэй, пасля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы.
У сярэдзіне сезона 2013 у клуб прыйшлі некалькі дасведчаных гульцоў, якія мелі досвед выступленняў у Вышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Оршы» ўзняцца на 6-ты радок. У сезоне 2014 каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе атрымала першае месца ў групе, не пацярпеўшы ніводнай паразы. У фінальным этапе «Орша» таксама спачатку ішла на першым месцы, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Орша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Орша» была самым папулярным клубам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што збірала ў сярэднім больш за 1000 чалавек на матчы.
У сезоне 2015 каманда ішла ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14-е месца з 16. У сезоне 2016 быў павялічаны бюджэт клуба, дзякуючы чаму яго склад папоўніў шэраг вопытных ігракоў, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Канаплёў, які доўгі час працаваў з «Віцебскам». «Орша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7-е месца з 14. У сезоне 2017, нягледзячы на добры пачатак, «Орша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да канца сезона, заняўшы 10-е месца з 16.
У пачатку 2018 года новым галоўным трэнерам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Орша» добра распачала сезон, але потым стала цярпець паражэнне за паражэннем. У жніўні трэнерам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў, істотна змяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі ігракамі. Сезон каманда скончыла на 12-м месцы з 15. Вехцеў заставаўся трэнерам і ў сезоне 2019, калі «Орша» стала 10-й, а нападнік клуба Дзмітрый Іваноў з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сезоне 2020 «Орша» адмовілася ад актыўнага супрацоўніцтва з «Віцебскам», больш запрашалі ігракоў з Магілёва і з Расіі. Галоўным трэнерам сезон пачынаў Аляксандр Вопсеў, у кастрычніку яго замяніў Мікалай Бранфілаў, аднак вынікі амаль не змяніліся — «Орша» амаль увесь сезон правяла ў сярэдзіне і ніжняй палове табліцы, скончыла турнір на 11 месцы.
У сезоне 2021, нягледзячы на істотную змену складу, клуб працягваў рабіць стаўку на вопытных ігракоў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых выканаўцаў і расійскімі ігракамі. Па турнірнай дыстанцыі каманда ішла роўна, знаходзілася амаль увесь час трохі ніжэй сярэдзіны табліцы. У верасні 2021 года галоўны трэнер каманды Мікалай Бранфілаў пакінуў клуб, некаторы час абавязкі галоўнага трэнера выконваў яго памочнік Алег Чарапнёў, а ў кастрычніку новым трэнерам стаў Ігар Чумачэнка, які раней узначальваў магілёўскі «Дняпро». На гэты час каманда ўжо ўпэўнена замацавалася на 9-м месцы з 12, дзе і скончыла сезон.
У сезоне 2022 каманда працягвала знаходзіцца пераважна ў сярэдзіне табліцы. Выступала нестабільна, буйныя паражэнні змяняліся перамогамі над фаварытамі. Чэмпіянат «Орша» завяршыла на 9-м месцы з 13. У сезоне 2023 каманда на працягу турніру знаходзілася ў другой палове табліцы і скончыла чэмпіянат на 14-м радку з 17.
Эмблемы
правіць-
да 2015 года
-
з 2016 года
Папярэднія назвы
правіць- 1951—1956: «Труд»
- 1956—1959: ЗШМ
- 1960—1965: «Машынабудаўнік»
- 1965—1989: «Старт»
- 1990—1994: «Легмаш»
- 1995: «Максім-Орша»
- 1996: «Максім-Легмаш»
- 1997—2005: «Орша»
- 2006: «Орша-Белаўтасервіс»
- з 2007: «Орша»
Дасягненні
правіцьБССР
правіць- Фіналіст Кубка БССР: 1971
- 4-е месца ў чэмпіянаце БССР (1971)
- 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласці (1961, 1971, 1972, 1976). 7-разовы сярэбраны прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989, 2002). 4-разовы бронзавы прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1966, 1974, 1975, 1979).
Рэспубліка Беларусь
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі у групе Б: 1995
- Найлепшае дасягненне ў Першай лізе — 7 месца (2016)
Цяперашні склад
правіцьСтанам на жнівень 2024 года[2].
|
|
Трэнерскі штаб
правіць- Мікалай Кітаёў (нар. 1984) — галоўны трэнер
- Вячаслаў Герашчанка (нар. 1972) — трэнер
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Трэцяя (Д3) | 6 | 15 | 7 | 3 | 5 | 19–20 | 17 | 1/16 фіналу | |
1992/93 | Трэцяя (Д3) | 4 | 30 | 15 | 8 | 7 | 46–29 | 38 | 1/16 фіналу | |
1993/94 | Трэцяя (Д3) | 6 | 34 | 16 | 8 | 10 | 49–40 | 40 | 1/16 фіналу | |
1994/95 | Трэцяя — Б (Д3) | 3 | 22 | 16 | 2 | 4 | 54–22 | 34 | 1/32 фіналу | |
1995 | Трэцяя — Б (Д3) | 1 | 12 | 8 | 3 | 1 | 21–10 | 27 | Выхад у Другую лігу | |
1996 | Другая (Д2) | 8 | 24 | 10 | 2 | 12 | 33–45 | 32 | 1/16 фіналу | |
1997 | Другая (Д2) | 14 | 30 | 7 | 3 | 20 | 34–61 | 24 | ||
1998 | Першая (Д2) | 14 | 30 | 5 | 8 | 17 | 23–59 | 23 | Змена назваў ліг | |
1999 | Першая (Д2) | 9 | 30 | 10 | 9 | 11 | 46–37 | 39 | ||
2000 | Першая (Д2) | 9 | 30 | 12 | 8 | 10 | 48–44 | 44 | 1/32 фіналу | |
2001 | Першая (Д2) | 12 | 28 | 9 | 1 | 18 | 40–74 | 28 | 1/32 фіналу | Пераход на аматарскі ўзровень |
2002—2003 | Выступленне ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці (Д4) | |||||||||
2004 | Другая (Д3) | 2 | 24 | 17 | 2 | 5 | 67–24 | 53 | 1/32 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2005 | Першая (Д2) | 15 | 30 | 6 | 6 | 18 | 33–74 | 24 | 1/16 фіналу | Вылет у Другую лігу |
2006 | Другая (Д3) | 12 | 32 | 10 | 2 | 20 | 44–79 | 28 | 1/32 фіналу | |
2007 | Другая (Д3) | 13 | 30 | 7 | 4 | 19 | 34–63 | 25 | 1/32 фіналу | |
2008 | Другая (Д3) | 12 | 30 | 10 | 4 | 16 | 45–55 | 34 | 1/32 фіналу | |
2009 | Другая (Д3) | 14 | 26 | 3 | 6 | 17 | 17–53 | 15 | 1/32 фіналу | |
2010 | Другая (Д3) | 15 | 34 | 10 | 3 | 21 | 40–75 | 33 | 1/32 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 15 | 30 | 6 | 3 | 21 | 31–86 | 21 | 1/32 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 17 | 36 | 9 | 8 | 19 | 30–72 | 75 | 1/32 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 6 | 24 | 10 | 5 | 9 | 41–25 | 35 | 1/32 фіналу | |
2014 | Другая — А (Д3) | 1 | 22 | 17 | 5 | 0 | 46–10 | 56 | 1/64 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 3 | 14[A] | 7 | 6 | 1 | 25–12 | 27 | Выхад у Першую лігу | ||
2015 | Першая (Д2) | 14 | 30 | 3 | 8 | 19 | 24–70 | 17 | 1/16 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 7 | 26 | 9 | 10 | 7 | 43–34 | 37 | 1/16 фіналу | |
2017 | Першая (Д2) | 10 | 30 | 10 | 7 | 13 | 48–48 | 37 | 1/8 фіналу | |
2018 | Першая (Д2) | 12 | 28 | 8 | 3 | 17 | 33–53 | 27 | 1/16 фіналу | |
2019 | Першая (Д2) | 10 | 28 | 9 | 4 | 15 | 33–61 | 31 | 1/32 фіналу | |
2020 | Першая (Д2) | 11 | 26 | 7 | 6 | 13 | 30–42 | 24[B] | 1/16 фіналу | |
2021 | Першая (Д2) | 9 | 33 | 9 | 7 | 17 | 41–60 | 34 | 1/16 фіналу | |
2022 | Першая (Д2) | 9 | 24 | 7 | 6 | 11 | 33–52 | 27 | 1/16 фіналу | |
2023 | Першая (Д2) | 14 | 32 | 8 | 7 | 17 | 50–62 | 31 | 1/32 фіналу |
Галоўныя трэнеры
правіць- Мікалай Камароўскі (1992—1994)
- Уладзімір Маргалкін (1994)
- Сяргей Шынкевіч (1995)
- Уладзімір Маргалкін (1995)
- Леанід Барэйша (1996—1998)
- Сяргей Шынкевіч (1998—2001)
- Сяргей Чарнышоў (2004—2006)
- Сяргей Ясінскі (2006, з ліпеня)
- Уладзімір Правалінскі (2007—2011)
- Аляксандр Ладзяны (2012—2015)
- Юрый Канаплёў (2016—2017)
- Вячаслаў Акшаеў (2018, да жніўня)
- Сяргей Вехцеў (жнівень 2018 — снежань 2019)
- Аляксандр Вопсеў (студзень — кастрычнік 2020)
- Мікалай Бранфілаў (кастрычнік 2020 — верасень 2021)
- Алег Чарапнёў (в. а. у верасні — кастрычніку 2021)
- Ігар Чумачэнка (кастрычнік 2021 — снежань 2023)
- Мікалай Кітаёў (са снежня 2023)
Крыніцы
правіць- ↑ ФК "Труд". Заснаваньне нашага клуба (бел. (тар.)). Старонка фанатаў «Оршы» ў LiveJournal (21 сакавіка 2013). Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.