(944) Ідальга

астэроід

944 Ідальга (944 Hidalgo) — астэроід, які адносіцца паводле класіфікацыі NASA да групы Кентаўраў.

944 ІдальгаM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Вальтэр Баадэ
Месца выяўлення Гамбургская абсерваторыя[1]
Дата выяўлення 31 кастрычніка 1920
Эпанім Miguel Hidalgo y Costilla joto[d]
Альтэрнатыўныя абазначэнні 1920 HZ
Катэгорыя Кентаўры
Арбітальныя характарыстыкі[2]
Эпоха 30 лістапада 2008
Эксцэнтрысітэт (e) 0,659
Вялікая паўвось (a) 859,589 млн км
(5,746 а.а.)
Перыгелій (q) 293,12 млн км
(1,959 а.а.)
Афелій (Q) 1,42606 млрд км
(9,533 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 5 030,914 сут (13,774 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 10,936 км/с
Схіленне (i) 42,520°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 21,566°
Аргумент перыгелія (ω) 56,673°
Сярэдняя анамалія (M) 100,836°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 38 км
Маса ? кг
Шчыльнасць ? г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні ? м/с²
2-я касмічная скорасць ? км/с
Перыяд вярчэння 10,063 гадз
Спектральны клас D [3]
Абсалютная зорная велічыня 10,77m
Альбеда 0,06

Арбітальныя і фізічныя характарыстыкі правіць

Ідальга рухаецца па моцна выцягнутай эліптычнай арбіце. У перыгеліі ён праходзіць Галоўны пояс астэроідаў, набліжаючыся да Сонца да 1,95 а.а., гэта значыць бліжэй класічных малых планет, такіх як Цэрэра ці Веста. У афеліі жа Ідальга выдаляецца за межы арбіты Сатурна, на адлегласць больш 9,5 а.а. Акрамя таго, арбіта астэроіда нахілена да плоскасці экліптыкі Сонечнай сістэмы на адносна вялікі вугал, роўны прыблізна 42°.[2] Асаблівасці арбітальнага руху астэроіда і яго спектральны аналіз дазваляюць навукоўцам выказаць здагадку, што астэроід з’яўляецца «мёртвым» каметным ядром, а яго цяперашняе становішча ў Сонечнай сістэме, як і іншага кентаўра — Хірона, звязана з паходжаннем з Пояса Койпера ці Воблака Оарта.[4] Ідальга не перасякае арбіту Зямлі, і робіць адзін абарот вакол Сонца за 13,78 Юліянскіх гадоў.[2]

 
Арбіта астэроіда Ідальга, і яго становішча ў Сонечнай сістэме на 01.01.2009 г. Малюнак NASA JPL Small Body Orbit Viewer applet

Даследаванні правіць

Да моманту адкрыцця ў 1930 годзе Плутона (які быў адкрыты як дзявятая планета, але перакладзены ў статус карлікавай планеты ў 2006 годзе), Ідальга меў у афеліі найбольш выдаленую арбіту з вядомых на той час астэроідаў Сонечнай сістэмы. У 1946 годзе Фрэнсіс Севін, на заснаванні разлікаў, у якіх ён выкарыстоўваў планеты і астэроід Ідальга, выказаў здагадку існаванне дзясятай, трансплутонавай планеты, выдаленай ад Сонца на адлегласць 78 а.а. На сённяшні дзень вядома, што яго разлікі не пацвердзіліся.[5] У 1993 годзе, у рамках даследчай праграмы NASA «Transition Comets — UV Search for OH Emissions in Asteroids», у якой бралі ўдзел астраномы-аматары, адным з пяці выбраных аб’ектаў для даследаванняў быў выбраны Ідальга. Па выніках даследаванняў было высветлена, што спектр астэроіда падобны на спектр Сонца. На той момант для даследавання наяўнасці арганічных рэчываў Ідальга знаходзіўся ў нязручнай пазіцыі, на адлегласці каля 5 а.а. ад Сонца. Тэлескоп Хабл не выявіў арганічныя злучэнні ў складзе астэроіда.[3]

Адкрыццё правіць

Аб’ект быў адкрыты 31 кастрычніка 1920 года нямецкім астраномам Вальтэрам Баадэ ў Гамбургскай абсерваторыі (Бергедорф, Германія). Астэроід быў названы ў гонар Мігеля Ідальга, мексіканскага каталіцкага святара, лідара рэвалюцыйнай барацьбы за незалежнасць Мексікі. 10 верасня 1923 года імя астэроіду прапанаваў прэзідэнт Мексікі, на сустрэчы з нямецкімі астраномамі, якія прыехалі назіраць за сонечным зацьменнем.[6]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. JPL Small-Body Database Праверана 24 студзеня 2024.
  2. а б в JPL Small-Body Database Browser: 944 Hidalgo(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2015. Праверана 16.09.2008.
  3. а б Lebofsky, Larry A. (1992) NASA Technical Reports Server. An Infrared Reflectance Study of Low Albedo Surface Constituents. (англ.)
  4. Spitzer Space Telescope - General Observer Proposal #3180(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2008. Праверана 1 снежня 2015. (англ.)
  5. Астранэт. Гіпатэтычныя планеты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2009. Праверана 1 снежня 2015.
  6. Lutz D. Schmadel. (2003). Dictionary of minor planet names. Springer. ISBN 978-3-540-00238-3. (англ.)