Acherontia — род матылёў з сямейства бражнікі (Sphingidae).

Acherontia

Бражнік мёртвая галава (Acherontia atropos)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acherontia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1156448
NCBI  469308
EOL  50688

Агульная характарыстыка правіць

Буйныя матылі з размахам крылаў 105—135 мм. Адметнай асаблівасцю прадстаўнікоў роду з’яўляюцца грудзі з малюнкам, якія нагадваюць сабою чалавечы чэрап. Варыябельнасць афарбоўкі пярэдніх крылаў — яснасці і інтэнсіўнасці, наяўнасці цёмных палос. Заднія крылы вохрыста-жоўтыя з двума чорнымі папярочнымі палосамі. Брушка жоўтае з чорнымі кольцамі; уздоўж якіх ідзе шырокая сінявата-шэрая паласа. Хабаток кароткі.

Віды правіць

Род уключае 3 віды:

Філагенія і сістэматыка правіць

 


Acherontia lachesis




Acherontia atropos



Acherontia styx




Першае навуковае апісанне бражніка мёртвая галава было зроблена Карлам Лінеем у яго працы «Systema naturæ», пад назвай Sphinx atropos. Пазней, у 1809, нямецкі энтамолаг Якаб Гейнрых Ласпейрэс  (англ.) перанёс матылька ў створаны ім род Acherontia.

Род Acherontia вылучаюць у трыбу Acherontiini (Boisduval, 1875). Сваяцтва паміж відамі ў межах трыбы цалкам не даследавана, тым не менш, род Acherontia найбольш роднасны з родам Coelonia, разам з якім ён і ўтварае дадзеную роднасную групу. Пры гэтым 3 віды роду Acherontia марфалагічна выразна адмежаваны ад роду Coelonia.

Арэал правіць

Acherontia atropos — Паўднёвая, часткова і Цэнтральная Еўропа, Азорскія астравы, Афрыка, Мадагаскар, Блізкі Усход, Сірыя, Турцыя, Паўночны Іран.

Acherontia styx — Саудаўская Аравія, Усходняя Індыя, Усходні Аман.

Acherontia lachesis — Японія (астравы Хансю, Сікоку, Кюсю, Цусіма), паўвостраў Карэя, Кітай, Тайвань, Індыя, В’етнам, Шры-Ланка, Малайзія, Інданезія, Філіпіны, Непал[1][2]. Вельмі рэдка сустракаецца ў межах Расіі — на поўдні Прымор’я, у Хасанскім раёне[1].

Размнажэнне правіць

Вусені кормяцца на раслінах сямейства Паслёнавыя, Вербенавыя, Маслінавыя, Бігноніевыя.

У культуры правіць

 
Паштовая марка з выявай мёртвай галавы. Азербайджан.
  • Са змрочным малюнкам у выглядзе чэрапа на спінцы прадстаўнікоў роду звязана нямала легенд — паводле павер’я, гэты матылёк быў прадвеснікам няшчасцяў, смерці, войн і эпідэмій[3]. Так, эпідэмію 1733 года народ прыпісваў з’яўленню гэтага матыля. У Іль-дэ-Франс да гэтага часу вераць, што лускавінка з крылаў гэтага матыля, трапіўшы ў вока, прычыняе слепату і магчымую хуткую гібель[4].
  • У кінематографе гэты від матылькоў упершыню з’явіўся ў фільме Луіса Буньюэля і Сальвадора Далі — Андалузскі сабака — як адзін з сімвалаў.
  • Пэўную ролю адыгрывае мёртвая галава ў фільме рэжысёра Джонатана Дэмі «Маўчанне ягнят», знятым па матывах аднайменнага рамана Томаса Харыса[en]. Маньяк -забойца кладзе кукалку гэтага матыля ў рот сваім ахвярам. Для злачынцы яны былі сімвалам перараджэння — ён хацеў ператварыцца ў жанчыну, як кукалка ў матылька. У арыгінальным рамане злачынец выкарыстаў кукалак выгляду Acherontia styx, але ў кінаверсіі рамана фігуруюць кукалкі бражніка мёртвая галава .
  • Міма выявы гэтага матыля не прайшлі пісьменнікі, у тым ліку і амерыканскі пісьменнік Эдгар По . Выдатны і жудаснаваты матылёк апісаны ім у аповядзе «Сфінкс». Матылёк поўзаў па павуціне на акне, а герою апавядання здавалася, што істота рухаецца па далёкіх схілах узгоркаў.
  • Выдуманы гіганцкі від матыля з дадзенага роду таксама згадваецца ў фантастычным аповядзе Аляксандра Бяляева «Мёртвая галава».

Зноскі

  1. а б Изерский В. В. Бомбикоидные чешуекрылые и хохлатки Сибири и Дальнего Востока. Киев, 1999
  2. Лер П. А. — Определитель насекомых Дальнего Востока России. Т.5. Ручейники и чешуекрылые. Ч.3 — 2001
  3. Владимир Алексеев. Бабочки в мифах и легендах. — Дрофа, 2006. — 192 с. — (Исторический альбом). — ISBN 5-358-00249-9.
  4. Каабак Л. В., Сочивко А. В. Бабочки мира. — М.: Аванта+, 2003. ISBN 5-94623-008-5

Спасылкі правіць