Хандрыла звычайная

(Пасля перасылкі з Chondrilla juncea)

Хандрыла звычайная, асот[1][2] (Chondrilla juncea L.) — від кветкавых раслін роду Хандрыла (Chondrilla) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хандрыла звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chondrilla juncea L., Sp. Pl. 2: 796 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37029
NCBI  75963
EOL  467604
IPNI  328774-2
TPL  gcc-129129

Апісанне

правіць

Двухгадовая або шматгадовая шыза-зялёная расліна, як правіла, з адзінкавым сцяблом да 1 м. Карані сыходзяць глыбока, да двух метраў. Ніжняе лісце адваротна-ланцэтападобнае, вельмі нерэгулярна зубчастае. Кветкі жоўтыя. Суквецці каля 1 см у дыяметры, з 9—12 кветак. Сямянкі ад 6 да 9,5 мм. Перыяд цвіцення з ліпеня па верасень.

Распаўсюджанне

правіць

Паўночная Афрыка: Алжыр; Лівія; Марока; Туніс. Азія: Туркменістан; Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, еўрапейская частка. Еўропа: Беларусь; Малдова; Украіна; Аўстрыя; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Швейцарыя; Індыя; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія; Паўночная Македонія; Чарнагорыя, Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія; Іспанія. Засяляе адкрытыя сухія камяністыя месцы.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць