Сітнік галоўчаты
Сітнік галоўчаты[3][4][5] (Juncus capitatus) — від травяністых раслін сямейства Сітнікавыя (Juncaceae), распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя поўначы), у Паўночнай Афрыцы, умеранай і субтрапічнай Азіі.
Сітнік галоўчаты | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАднагадовая расліна 5-15 см вышынёй. Каробачка карацей калякветніка. Лісточкі калякветніка жоўта-зялёныя, завостраныя, унутраныя карацей чым знешнія. Сцёблы ад аснавання купкападобна разгалінаваныя. Лісце прыкаранёвае[4].
Распаўсюджанне
правіцьЕўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Балгарыя, Харватыя, Італія, Мальта, Чарнагорыя, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія; Паўночная Афрыка: Алжыр, Лівія, Марока; Азія: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія, Кітай, Казахстан, Узбекістан, Манголія, Афганістан, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Кіпр; натуралізаваны: на поўдні Канады, у ЗША[6][7].
Ва Украіне расце па вільготных пяшчаных месцах, галоўным чынам у далінах рэк — на ўсёй тэрыторыі, спарадычна, часцей у басейнах Дняпра і Северскага Данца[4]. Уваходзіць у пералік відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Кіеўскай вобласці[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 414. (руск.) (укр.)
- ↑ а б Андрієнко Т.Л., Перегрим М.М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.
- ↑ The Euro+Med PlantBase . Праверана 30.03.2018. (англ.)
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN) . Праверана 30.03.2018. (англ.)