Купена шматкветная
Купе́на шматкветная, Купена мнагакветкавая, Купена, Куп-купена[3][4] (Polygonatum multiflorum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду купена (Polygonatum) сямейства спаржавыя (Asparagaceae).
Купена шматкветная | |||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны. Батанічны сад у Познані, Польшча | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьРасліна 30—60 см вышынёй. Сцябло круглае, голае.
Лісце даўгаватае або эліптычнае, ля асновы трохі звужанае, голыя, з кароткімі хвосцікамі, 10—11 см даўжынёй і 4—4,5 см шырынёй ці ж ніжняе лісце 14—15 см даўжынёй, зверху зялёнае, знізу шаравата-зеленаватае.
Кветаножкі выходзяць з пазух лісця, з 3—5 кветкамі, голыя. Калякветнік звужаны над зяпай, дагары трохі пашыраны, з шасцю зелянявымі зубцамі, якія наверсе з унутранага боку коратка апушаныя. Тычынкавыя ніткі валасістыя. Цвіце ў маі — чэрвені.
Распаўсюджанне
правіцьВід апісаны з Еўропы.
Паўночная Еўропа: Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Вялікабрытанія; Цэнтральная Еўропа: Аўстрыя, Бельгія, Чэхаславакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя; Паўднёвая Еўропа: Албанія, Балгарыя, Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія; тэрыторыя былога СССР: Каўказ (Перадкаўказзе), Еўрапейская частка Расіі, Беларусь, Украіна; Азія: Турцыя, Непал[5].
Расце ў бярозавых і хваёвых лясах, сярод кустоў. Расліна ядавітая.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Паводле дадзеных GRIN.
Літаратура
правіць- Кнорринг О. Э. Род 292. Купена — Polygonatum // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 466—467. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 361. Polygonatum multiflorum (L.) All. — Купена многоцветковая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 471. — ISBN 8-87317-091-6.
- Купе́на // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 108. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Купе́на, соломонова печать // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 306. — 831 с. — 100 000 экз.
- Купе́на, соломонова печать // Т. 14. Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 13. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 483. — 563 с. (руск.)
- Polygonatum Mill. — Купена // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 340—341, 346. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
правіць- Купена многоцветковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)