Іван Хрыстафоравіч Баграмян
Іван Хрыстафоравіч (Аганес Хачатуравіч) Баграмян (арм.: Հովհաննես Խաչատուրի Բաղրամյան; 20 лістапада (2 снежня) 1897, сяло Чардахлы, Елізаветпальская губерня, Расійская імперыя[4] — 21 верасня 1982, Масква, СССР) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза, кавалер сямі ордэнаў Леніна, Маршал Савецкага Саюза, член ЦК КПСС.
Іван Хрыстафоравіч Баграмян | |
---|---|
Հովհաննես Քրիստափորի Բաղրամյան | |
| |
Дата нараджэння | 20 лістапада (2 снежня) 1897[1] ці 2 снежня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1982[2][3][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя Арменія ЗСФСР СССР |
Род войскаў | пяхота і артылерыя[d] |
Гады службы | 1915—1982 |
Званне | |
Камандаваў |
16-я армія/11-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт, 3-ці Беларускі фронт, Прыбалтыйская ваенная акруга |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна Сардарапацкая бітва |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ (1934), Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА (1938).
У расійскай арміі з 1915 г., удзельнік Першай сусветнай вайны. З 1918 г. у арміі Рэспублікі Арменія, удзельнік армяна-турэцкай вайны 1918 г. З 1920 г. у Чырвонай арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны.
У Вялікую Айчынную вайну начальнік аператыўнага аддзела — намеснік начальніка, начальнік штаба Паўднёва-Заходняга фронту; з ліпеня 1942 г. камандуючы 16‑й (11‑й гвардзейскай) арміяй Заходняга фронту, з лістапада 1943 г. — войскамі 1‑га Прыбалтыйскага фронту, якія правялі Гарадоцкую аперацыю 1943 г., удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944 г., Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 г., Полацкай аперацыі 1944 г., Усходне-Прускай аперацыі 1945 г. З красавіка 1945 г. камандуючы войскамі 3‑га Беларускага фронту.
Пасля вайны займаў камандныя пасады ў Савецкай арміі. У 1955—1956 гг. намеснік міністра абароны, у 1958—1968 гг. намеснік міністра абароны — начальнік тылу Узброеных Сіл СССР.
Памяць
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Iwan Christoforowitsch Bagramjan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan Khristoforovich Bagramyan // TracesOfWar
- ↑ Цяпер у Шамкірскім раёне Азербайджана.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).