Аляксандр Францавіч Базевіч

Аляксандр Францавіч Базе́віч (нар. 21 мая 1962, в. Жодзішкі, Смаргонскі раён[1]) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Францавіч Базевіч
Дата нараджэння 21 мая 1962(1962-05-21) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў 1990 годзе архітэктурны факультэт БДПА. З 1990 года архітэктар БелНДІдзіпрасельбуда. З 1995 г. — кіраўнік персанальнай «Творчай майстэрні архітэктара Базевіча А. Ф.». Выкладаў на архітэктурным факультэце БДПА.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1994 года[2].

Творчасць правіць

 
Каталіцкі цэнтр касцёла Св. Міхаіла ў Смаргоні
 
Касцёл у Клецку

Аўтар аб’ектаў грамадскага прызначэння і культавай архітэктуры ў розных абласцях Беларусі, аўтар артыкулаў па праблемах беларускай архітэктуры ў часопісах і энцыклапедыях.

З 2000 г. А. Базевічам запраектаваны 7 праваслаўных і 11 каталіцкіх храмаў у Беларусі: цэрквы Св. мучаніка Валянціна ў Наваспаску (2001) і Св. Алены і Канстанціна ў Жодзішках (2003) Смаргонскага раёна, Богаяўленская царква ў Барысаве (2005), каталіцкі цэнтр касцёла Св. Міхаіла ў Смаргоні (2003), касцёлы Св. Яна ў Волме Дзяржынскага раёна (2003), Св. Яна ў Клецку (2003), св. Ісуса і Марыі ў Фаніпалі (2005), Св. Казіміра ў Стоўбцах (2007);

 
Рэканструкцыя грамадскага цэнтра ў г.п. Мір

Рэканструкцыя грамадскіх цэнтраў пасёлкаў Жодзішкі (1991) і Мір Карэліцкага раёна (2002, у сааўт.), рэканструкцыя аб’ектаў горада да юбілею «Смаргоні — 500 гадоў» (2003).

 
Касцёл у Волме

Бізнес-цэнтр у Гродне (1994), грамадска-дзелавы цэнтр у г. Салігорску (1995), мікрараён № 116 у г. Навазыбкаў Бранскай вобласці (1995), бізнес-цэнтр «Багіра» ў Краснадарскім краі (1996), мікрараён «Пскоўскі» ў Ноўгарадзе (1997), адміністрацыйныя будынкі ТАА ГД «Ждановічы» (1998, 2003, 2005), гасцініца, офісы, прыдарожны сэрвіс па трасе E30 М1 у Смаленскай вобласці (2006), аб’екты гандлю і абслугоўвання гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» (2006), гасцініца на пагранпераходзе «Пясчатка» Камянецкага раёна (2008), рэканструкцыя гандлёвага дома «Сорыя» ў Бабруйску (2008), аўтацэнтр ГАЗ на МКАД, забаўляльны сямейны цэнтр у Смаргоні (2010, уведзены ў эксплуатацыю ў 2015), офісы, СТА ў свабоднай эканамічнай зоне «Мінск» (20092011) і інш.

Індывідуальныя жылыя дамы ў Мінску, в. Валяр’янава і в. Зацань, катэдж у п. Аксакаўшчына, жылы дом з офіснымі памяшканнямі ў Берліне (2007, 2009 гг.) і інш.

У сферы экаагратурызму запраектавана каля 20 аб’ектаў, у тым ліку міні-гасцініца ў г. Джубга на чарнаморскім ўзбярэжжы Расіі, сямейны турыстычны комплекс у Заслаўі, турыстычны комплекс пад Мсціславам Магілёўскай вобласці, карчма-заезны двор у музеі «Дудуткі» (2000, 2-я чарга), турбаза, цэнтр адпачынку на Браслаўскіх азёрах, экасядзіба «Налібоцкая пушча», аздараўленчы, гасцінічны комплекс ААТ «Мінскпрамбуд», прыватная гасцініца ў п. Нарач, комплекс «Крэўскі маентак» на трасе Мінск — Вільнюс, прыдарожны сэрвіс (гасцініца, рэстаран, офісы) на МКАД, беларускі падворак «Паляны» ў Гродзенскай вобласці, база адпачынку (комплекс) ТАА ГД «Ждановічы» ў Мінскім раёне (2008), «Беларускі фальварак «Вяча» ў в. Дафарэнцыя Мінскага раёна.

Узнагароды правіць

Дыпломы Саюза архітэктараў СССР і Беларускага саюза архітэктараў на міжнародных конкурсах і нацыянальных фестывалях архітэктуры за праекты і рэалізацыі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Базевич Александр Францевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Спасылкі правіць