Ленінградская вуліца (Мінск)

Мінск
(Пасля перасылкі з Вуліца Ленінградская (Мінск))

Ленінградская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчана паблізу ад чыгуначнага вакзала. Названая ў гонар горада Леніграда.

Ленінградская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Кастрычніцкі
Маскоўскі
Працягласць 400 метраў[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна,
Вакзальная
Назва ў гонар горада Ленінграда
Навучальныя ўстановы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Паркі Міхайлаўскі сквер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вуліца з боку Міхайлаўскага сквера

На вуліцы размешчаныя жылыя дамы, навучальныя корпусы БДУ, офісы, прадстаўніцтвы фірмаў, невялічкія крамы, праходзяць тралейбусныя лініі № 3, 5, 16, 20, 30.

Размяшчэнне

правіць

Пачынаецца ад перасячэння вуліц Карла Маркса (з’яўляецца яе працягам) і Свярдлова, ідзе паралельна праспекту Незалежнасці і злучаецца з вуліцай Бабруйскай. Працягласць — 400 метраў.

Гісторыя

правіць

З’явілася ў XIX стагоддзі, звязвала вакзал Лібава-Роменскай чыгункі і цэнтр горада. Да 1877 года называлася Лібава-Роменская, у 1877—1914 гадах — Пецярбургская, у 1914—1924 гадах — Петраградская[2].

На месцы сённяшняга гарадка БДУ знаходзілася дэпо конкі, Цэнтральная лінія якой праходзіла па вуліцы. Фактычна вуліца мела значэнне другаснага праезда да дэпо конкі. У доме Машчынскага (цяпер Ленінградская 6) знаходзілася губернская жандарская ўправа. У 1917 годзе Мінскі Савет працоўных і салдацкіх дэпутатаў, Паўночна-заходні абласны выканаўчы камітэт РСДРП(б), рэдакцыя газеты «Звязда». Тут працавалі Вільгельм Кнорын, Карл Ландэр, Міхаіл Фрунзэ, Аляксандр Мяснікоў. Пазней тут размясціўся 4-ы корпус медінстытута.

У 1928 годзе, калі быў знесены Маскоўскі вакзал, вуліца стала адным з важных пад’язных шляхоў да Прывакзальнай плошчы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна пацярпела, але пасля вайны адноўлена.

Забудова

правіць
 
Корпус юрыдычнага факультэта БДУ

Мемарыяльныя дошкі

правіць

На доме № 14

правіць

Зноскі

  1. Вуліца Ленінградская — Google Карты
  2. Менск — гісторыя па фотаздымках
  3. Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4
  4. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  5. Мемарыяльная дошка Прыляжаеву Мікалаю Аляксандравічу.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  6. а б в г https://mosk.minsk.gov.by/be/sotsialnaya-sfera-rajona/kultura/memorialnye-obekty-rajona/11287-20220303-memorialnye-doski-znaki-pamyatniki Мемориальные доски (знаки), памятники, памятные места на территории Московского района г. Минска] {ref-ru}

Спасылкі

правіць