Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)

вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Мікалаеўшчына)

Мікала́еўшчына[1] (трансліт.: Mikalajeŭščyna, руск.: Миколаевщина) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Нёман. Уваходзіць у склад Мікалаеўшчынскага сельсавета. 652 жыхары (2009 г.). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Стоўбцаў.

Вёска
Мікалаеўшчына
Цэнтр Мікалаеўшчыны.jpg.jpg
Цэнтр былога мястэчка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
652 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222698
Аўтамабільны код
5
Мікалаеўшчына на карце Беларусі ±
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) (Беларусь)
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) (Мінская вобласць)
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)

Мікалаеўшчына — малая радзіма Якуба Коласа.

ГісторыяПравіць

Упершыню Мікалаеўшчына згадваецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя як уладанне Осцікавічаў. Сваю назву паселішча атрымала, відаць, ад імя Мікалая Осцікавіча. У 1555 годзе Мікалаеўшчыну набыў Л. Свірскі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

У 1596 годзк Мікалаеўшчына перайшла ў валоданне М. К. Радзівіла «Сіроткі», які далучыў яе да Нясвіжскай ардынацыі. У гэты час вёска мела 17 двароў, карчму, бровар, прыстань. На мяжы XVIXVII стагоддзяў паселішча атрымала статус мястэчка. У 1617 годзе сядзібу Яна Радзівіла ў Мікалаеўшчыне наведаў каралевіч і вялікі княжыч Уладзіслаў. Станам на 1628 год у мястэчку было 5 вуліц (Сверынаўская або Уздзенская, Дворная, Мастовая, Мінская, Тыльная), 114 двароў, касцёл, ратуша, гасціны двор, рынак, млын, верф (сточня), 13 складоў для тавараў. У 1652 годзе маршалак вялікі Аляксандр Людвік Радзівіл заснаваў тут касцёл Яна Хрысціцеля. У часы Трынаццацігадовай вайны ў 1664 Мікалаеўшчыну знішчылі маскоўскія захопнікі[2]. Станам на 1669 год у мястэчку было толькі 20 двароў, на 1700 год — 63, на 1777од г — 62. У гэты час праз Нёман узвялі драўляны Калінавы мост даўжынёй у адну вярсту з чвэрцю.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі статус паселішча панізілі да сяла. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1867 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл на праваслаўную царкву. У 1882 годзе каля Мікалаеўшчыны ў засценку Акінчыцы нарадзіўся Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку быў 141 двор, царква, карчма, крама, у пачатку XX стагоддзя — 168 двароў. 9 ліпеня 1906 года ў Мікалаеўшчыне адбыўся нелегальны з’езд настаўнікаў Мінскай губерні. З’езд быў разагнаны паліцыяй, за ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра) і інш.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 164 двары.

У 1939 годзе Мікалаеўшчына ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета Стаўбцоўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 1970 года тут працуе турыстычная база «Высокі Бераг», з 1972 года — Коласаўскі дзяржаўны заказнік. Станам на 1997 год у вёсцы было 360 двароў, на 1 студзеня 2004 года — 309 двароў.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Мікалаеўшчыне працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, пошта.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Высокі Бераг, родны, мілы!
Люблю я твой пяшчаны скат
І хвоек нізкіх гурт пахілы,
Капцоў гранічных цэлы рад.



Высокі Бераг, кут мой мілы!
Люблю я жоўць тваіх пяскоў,
разложных хвоек гурт пахілы
І ціхі гоман лазьнякоў.

Якуб Колас. «Высокі Бераг».[4]
  • Мікола Адам (нар. 1978) — беларускі паэт, празаік.
  • Лявон Белы (1927) — публіцыст.
  • Міхась Белы (1931—1970) — грамадскі дзеяч.
  • Сымон Белы (1929—2005) — беларускі пісьменнік.
  • Павел Пятровіч Дземідовіч (1871—1931) — беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог.
  • Алесь Камароўскі (нар. 1947) — беларускі пісьменнік.
  • Якуб Колас (1882—1956) — класік беларускай літаратуры, грамадскі дзеяч.
  • Антон Лёсік (1872—1949) — настаўнік, мовазнавец, удзельнік беларускага нацыянальнага руху.
  • Язэп Лёсік (1883—1940) — беларускі нацыянальны і палітычны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, мовазнавец, педагог
  • Алесь Міцкевіч (1919—2015) — беларускі грамадска-культурны, рэлігійны і свецкі дзеяч.
  • Міхась Міцкевіч (1897—1991) — грамадскі і культурны дзеяч, брат Якуба Коласа
  • Мікола Прускі (1928—2014) — дзеяч беларускай эміграцыі, выдавец, рэдактар, грамадскі і культурны дзеяч.
  • Аляксандр Сянкевіч (1884—1938) — дзяржаўны і партыйны дзеяч Беларусі, вучоны, пісьменнік, публіцыст

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Валерый Шаблюк. Мікалаеўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 137.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.
  4. Якуб Колас. «Высокі Бераг»

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць