Гаўрыла Іванавіч Гарнастай

(1515—1588) ваявода менскі і берасцейскі
(Пасля перасылкі з Габрыэль Гарнастай)

Гаўрыла Гарнастай (польск.: Gawryło (Gabriel) Hornostaj, каля 1515? — каля 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік камянецкі, ваявода і староста менскі, ваявода берасцейскі.

Гаўрыла Іванавіч Гарнастай
1-ы ваявода менскі
22 сакавіка 1566 — 6 ліпеня 1576
Пераемнік Мікалай Паўлавіч Сапега
2-і ваявода берасцейскі
6 ліпеня 1576 — 1588
Папярэднік Юрый Тышкевіч
Пераемнік Мікалай Паўлавіч Сапега
Нараджэнне каля 1515[1]
Смерць каля 1588, 1587 ці не раней за 16 ліпеня 1587 і не пазней за 24 мая 1588
Род Гарнастаі
Бацька Іван Гарнастай[2]
Маці Ганна з Саламярэцкіх[d][2]
Жонка Барбара з Ласкіх[d][3][4]
Дзеці Геранім Гарнастай[5]
Веравызнанне кальвінізм[4]
Дзейнасць службовая асоба
Бітвы

Біяграфія правіць

З роду Гарнастаяў, сын Івана Гарнастая.

Валодаў Капыламі, Шчытнікамі, Балатковам у Берасцейскім, Поцешу ў Вількамірскім павеце, часткай Астрошыц, Талачына, Басеі.

Са сваіх маёнткаў, пад час Лівонскай вайны ў 1567 г., ставіў у войска 49 коней.

Сям’я правіць

Гаўрыла пабраўся шлюбам з Барбарай Ласкай. Заручаны яны былі ўжо ў 1558 г. Яна была дачкой сярадзкага ваяводы Гераніма Ласкага, які на момант шлюбу ўжо памёр. Вяселле верагодна адбылося ў 1559 г. Прычына шлюбу палягала празаічна ў грошах. У адзін дзень 10 чэрвеня 1559 г. былі складзены тры дакументы: вяноўны запіс, пазыка ў жонкі і дараванне гэтай пазыкі Гаўрылу. Пасаг склаў 20 000 злотых ці 8 000 коп літоўскіх грошаў, якія былі запісаны ў гэтай суме, без прывенку на 1/3 маёнткаў. Маёмасць прызначалася ў пажыццёвае карыстанне. 8 000 Гаўрыла пазычыў пад заставу двух частак усіх маёнткаў. Іх Барбара падаравала мужу[7].

З Барбарай меў сына Гераніма (?—1600).

Барбара склала свой тастамент у 1590 г. У ім згадваўся судовы працэс з Б. Саламярэцкай. За добрае да сябе стаўленне Барбара падаравала 8 000 коп літоўскіх грошаў нявестцы, двор Балотнікава і прызначыла ёй апекуноў[7].

Радавод правіць

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гаўрыла
 
Геранім
 
Самуэль
 
Міхал
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
Раман Івашкавіч
 
Астафій Гарнастай
 
 
 
 
 
 
 
Гермаген
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Астафій
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Анікей
 
Багдана
 
 


Зноскі

  1. Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 38. — ISSN 1232-7468
  2. а б Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 23. — ISSN 1232-7468
  3. Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 39. — ISSN 1232-7468
  4. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 66, 200. — ISBN 978-83-65880-89-5
  5. Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 40. — ISSN 1232-7468
  6. Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 38–39. — ISSN 1232-7468
  7. а б Наталля Сліж (Гродна). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ

Літаратура правіць