Казлоўшчына

гарадскі пасёлак у Беларусі

Казлоўшчына[2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Казлоўшчынскага сельсавета. Знаходзіцца на аўтадарозе СлонімДзятлава. У 20 км да поўдня ад Дзятлава, 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім на лініі БаранавічыВаўкавыск. Насельніцтва 1 656 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Казлоўшчына
Ghetto Kozlovshchina (Dyatlovo District) 1a.jpg
Помнік на месцы гета
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223825906
Казлоўшчына на карце Беларусі ±
Казлоўшчына (Беларусь)
Казлоўшчына
Казлоўшчына (Гродзенская вобласць)
Казлоўшчына

ГісторыяПравіць

Упершыню Казлоўшчына згадваецца ў XVIII ст. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. Станам на 1773 тут існавала ўніяцкая царква.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Казлоўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 2-й пал. XІХ ст. тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 42 двары, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.

У Першую сусветную вайну Казлоўшчыну занялі нямецкія войскі. Цягам 19191920 мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 86 двароў.

У 1939 года Казлоўшчына ўвайшла ў склад БССР, дзе ў 1940 годзезрабілася цэнтрам раёна1960—1962 гадах у Дзятлаўскім раёне, у 1963—1965 гадах у Слонімскім раёне[4]). У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1948 годзе (28 чэрвеня 1968 года[4]) паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.

КультураПравіць

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасці.

АдукацыяПравіць

У Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

МедыцынаПравіць

Медыцынскія паслугі надае бальніца.

СлавутасціПравіць

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Беларусь, 1995
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  6. Валерый Шаблюк. Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 13.
  7. Валерый Шаблюк. Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 12.
  8. Козловщина // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць