Грэчка пасяўная
Грэчка пасяўная[3] (Fagopyrum esculentum) — кветкавая травяністая расліна сямейства драсёнавых.
Грэчка пасяўная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Fagopyrum esculentum Moench (1794) | |||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьБатанічнае апісанне
правіцьАднагадовая расліна вышынёю 40—120 см. Сцябло прамое, пустое, рабрыстае, галінастае. Лісце сэрцападобна-трохвугольнае. Кветкі двухполыя, ружовыя, ружова-белыя, чырвоныя. Плод — трохгранны арэшак.
Экалогія
правіцьПатрабавальная да дрэнажавання, аднак добра расце нават на малаўрадлівых або кіслых глебах. Лішак угнаенняў, асабліва азотных, зніжае ўраджайнасць[6]. Ва ўмовах Беларусі пры вырошчванні пасля збожжавых культур рэкамендаваныя дозы азотных угнаенняў не павінны перавышаць 30—45 кг/га (на лёгкіх глебах — 60 кг/га)[7]. Нягледзячы на здольнасць да хуткага росту і развіцця, грэчка слаба канкуруе з пустазельнай расліннасцю, таму ўсе прыёмы яе апрацоўкі павінны быць накіраваны на назапашванне і зберажэнне вільгаці і знішчэнне пустазелля. Але дарослыя расліны ўтвараюць зялёны полаг і эфектыўна зацяняюць глебу, таму прыдатны для барацьбы з пырнікам, чартапалохам, асотам, васільком)[8] і іншым святлалюбным пустазеллем.
З’яўляецца раслінай кароткай вегетацыі (10 — 12 тыдняў)[9]. Аптымальныя кліматычныя ўмовы: прахалода і дастатковая вільготнасць. Тым не меней, грэчка адчувальна да неспрыяльных умоў надвор’я і хутка гіне пры тэмпературах ніжэй за 0 °C. Пасля палягання не вяртаецца ў вертыкальнае становішча. Высокія тэмпературы і сухое надвор’е падчас красавання могуць прывесці да абсыпання кветак і перашкодзіць выспяванню насення. Насенне можа захоўваць сваю ўсходжасць на працягу некалькіх гадоў, але для пасадкі лепш за ўсё выкарыстоўваць не старэйшае за 1 год.
Лепшыя папярэднікі: угнаеныя азімыя, зернебабовыя, абганяльныя і шматгадовыя травы[10]. Карані грэчкі вылучаюць слабыя кіслоты, якія спрыяюць вызваленню з глебы фасфатаў, недаступных для іншых раслін[11], таму грэчка разглядаецца як адзіная вядомая прамежкавая культура, здольная мабілізаваць фосфар[12] для атрымання ўраджаю наступных культур.
Гісторыя
правіцьРадзімай культурных форм грэчкі з'яўляецца горны рэгіён, які ахоплівае Юньнань, захад Сычуані, і ўсходнія ўскраіны Тыбецкага плато[13][14][15]. Згодна дадзеным генетыкі, яе даместыкацыя адбылася не пазней за 6 тысячагоддзе да н. э. Аднак археалагічныя знаходкі абпаленнага насення і рэштак пылку датуюцца не раней за 2 тысячагоддзе да н. э. Японскія археолагі сцвярджаюць, што носьбіты культуры Дзёмон вырошчвалі грэчку ўжо ў 6 600 г. да н. э.[16]
У мінулым існавала думка, быццам бы грэчка стала вядома ў Еўропе толькі ў познім сярэднявеччы. Але пазнейшыя даследаванні пылку ў пластах торфу паказваюць, што яе вырошчваннем тут займаліся не пазней за 3 тысячагоддзе да н. э.[17]. Хаця і ў невялікай колькасці, насенне грэчкі было знойдзена ў пластах XI — XII стст. пры раскопках у Гродна і Браславе[18].
Найбуйнейшымі сучаснымі вытворцамі і экспарцёрамі грэчневых круп у свеце з'яўляюцца Расія, Кітай і ЗША[19]. У 2015 г. грэчка ў Рэспубліцы Беларусь апрацоўвалася на плошчы 12,3 тыс. га, ураджайнасць збожжа склала 9,1 ц/га[20].
Значэнне і выкарыстанне
правіцьКаштоўная крупяная культура. Добры меданос і сідэрат. Салома і адыходы крупяной вытворчасці ідуць на корм жывёле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ Buckwheat
- ↑ Рекомендации по возделыванию гречихи на зерно в 2017 году Архівавана 17 лютага 2022.
- ↑ E.S. Oplinger, E.A. Oelke, M.A. Brinkman1 and K.A. Kelling, Buckwheat
- ↑ E.S. Oplinger, E.A. Oelke, M.A. Brinkman1 and K.A. Kelling, Buckwheat
- ↑ Т. М. Кирдун, Т. М. Серая, Е. Н. Богатырева, О. М. Бирюкова, Ю. А. Белявская, М. М. Торчило, ВЛИЯНИЕ ЗАПАШКИ ПОБОЧНОЙ ПРОДУКЦИИ ПРЕДШЕСТВЕННИКОВ И ДОЗ МИНЕРАЛЬНЫХ УДОБРЕНИЙ НА УРОЖАЙНОСТЬ ГРЕЧИХИ НА ДЕРНОВО-ПОДЗОЛИСТОЙ СУПЕСЧАНОЙ ПОЧВЕ
- ↑ Buckwheat for Cover Cropping in Organic Farming
- ↑ Cover Crops and Green Manures — University of Tennessee(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2022. Праверана 16 лютага 2022.
- ↑ Takehiko Konishi, Yasuo Yasui, Ohmi Ohnishi, Original birthplace of cultivated common buckwheat inferred from genetic relationships among cultivated populations and natural populations of wild common buckwheat revealed by AFLP analysis
- ↑ Harriet V. Hunt, Xue Shang, Martin K. Jones, Buckwheat: a crop from outside the major Chinese domestication centres? A review of the archaeobotanical, palynological and genetic evidence
- ↑ Buckwheat origins remain elusive
- ↑ Matsuo Tsukada, Shinya Sugita, Yorko Tsukada, Oldest primitive agriculture and vegetational environments in Japan
- ↑ Harriet Vaughan Hunt, Xue Shang, Martin Kenneth Jones Vegetation History and Archaeobotany Buckwheat: a crop from outside the major Chinese domestication centres? A review of the archaeobotanical, palynological and genetic evidence
- ↑ Кирьянов А.В. Зерна хлебных растений из раскопок древнего Браслава
- ↑ Cereals; buckwheat exports by country
- ↑ Т.М. Кирдун, Т.М. Серая, Е.Н. Богатырева, О.М. Бирюкова, Ю.А. Белявская, М.М. Торчило, ВЛИЯНИЕ ЗАПАШКИ ПОБОЧНОЙ ПРОДУКЦИИ ПРЕДШЕСТВЕННИКОВ И ДОЗ МИНЕРАЛЬНЫХ УДОБРЕНИЙ НА УРОЖАЙНОСТЬ ГРЕЧИХИ НА ДЕРНОВО-ПОДЗОЛИСТОЙ СУПЕСЧАНОЙ ПОЧВЕ
Літаратура
правіць- Яфрэмава Т. Грэчка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Спасылкі
правіць- Гречиха посевная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)