Грэчка пасяўная

від раслін
(Пасля перасылкі з Грэчка звычайная)

Грэчка пасяўная[3] (Fagopyrum esculentum) — кветкавая травяністая расліна сямейства драсёнавых.

Грэчка пасяўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fagopyrum esculentum Moench (1794)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502589
NCBI  3617
EOL  487699
GRIN  t:16528
IPNI  694526-1
TPL  kew-2807310

Грэчка пасяўная, грячыха[4], грачыха, грэча[5].

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая расліна вышынёю 40—120 см. Сцябло прамое, пустое, рабрыстае, галінастае. Лісце сэрцападобна-трохвугольнае. Кветкі двухполыя, ружовыя, ружова-белыя, чырвоныя. Плод — трохгранны арэшак.

Экалогія

правіць

Патрабавальная да дрэнажавання, аднак добра расце нават на малаўрадлівых або кіслых глебах. Лішак угнаенняў, асабліва азотных, зніжае ўраджайнасць[6]. Ва ўмовах Беларусі пры вырошчванні пасля збожжавых культур рэкамендаваныя дозы азотных угнаенняў не павінны перавышаць 30—45 кг/га (на лёгкіх глебах — 60 кг/га)[7]. Нягледзячы на здольнасць да хуткага росту і развіцця, грэчка слаба канкуруе з пустазельнай расліннасцю, таму ўсе прыёмы яе апрацоўкі павінны быць накіраваны на назапашванне і зберажэнне вільгаці і знішчэнне пустазелля. Але дарослыя расліны ўтвараюць зялёны полаг і эфектыўна зацяняюць глебу, таму прыдатны для барацьбы з пырнікам, чартапалохам, асотам, васільком)[8] і іншым святлалюбным пустазеллем.

З’яўляецца раслінай кароткай вегетацыі (10 — 12 тыдняў)[9]. Аптымальныя кліматычныя ўмовы: прахалода і дастатковая вільготнасць. Тым не меней, грэчка адчувальна да неспрыяльных умоў надвор’я і хутка гіне пры тэмпературах ніжэй за 0 °C. Пасля палягання не вяртаецца ў вертыкальнае становішча. Высокія тэмпературы і сухое надвор’е падчас красавання могуць прывесці да абсыпання кветак і перашкодзіць выспяванню насення. Насенне можа захоўваць сваю ўсходжасць на працягу некалькіх гадоў, але для пасадкі лепш за ўсё выкарыстоўваць не старэйшае за 1 год.

Лепшыя папярэднікі: угнаеныя азімыя, зернебабовыя, абганяльныя і шматгадовыя травы[10]. Карані грэчкі вылучаюць слабыя кіслоты, якія спрыяюць вызваленню з глебы фасфатаў, недаступных для іншых раслін[11], таму грэчка разглядаецца як адзіная вядомая прамежкавая культура, здольная мабілізаваць фосфар[12] для атрымання ўраджаю наступных культур.

Гісторыя

правіць
 
«Зборшчыкі грэчкі» (Эміль Бернар, 1888 г.)

Радзімай культурных форм грэчкі з'яўляецца горны рэгіён, які ахоплівае Юньнань, захад Сычуані, і ўсходнія ўскраіны Тыбецкага плато[13][14][15]. Згодна дадзеным генетыкі, яе даместыкацыя адбылася не пазней за 6 тысячагоддзе да н. э. Аднак археалагічныя знаходкі абпаленнага насення і рэштак пылку датуюцца не раней за 2 тысячагоддзе да н. э. Японскія археолагі сцвярджаюць, што носьбіты культуры Дзёмон вырошчвалі грэчку ўжо ў 6 600 г. да н. э.[16]

У мінулым існавала думка, быццам бы грэчка стала вядома ў Еўропе толькі ў познім сярэднявеччы. Але пазнейшыя даследаванні пылку ў пластах торфу паказваюць, што яе вырошчваннем тут займаліся не пазней за 3 тысячагоддзе да н. э.[17]. Хаця і ў невялікай колькасці, насенне грэчкі было знойдзена ў пластах XIXII стст. пры раскопках у Гродна і Браславе[18].

Найбуйнейшымі сучаснымі вытворцамі і экспарцёрамі грэчневых круп у свеце з'яўляюцца Расія, Кітай і ЗША[19]. У 2015 г. грэчка ў Рэспубліцы Беларусь апрацоўвалася на плошчы 12,3 тыс. га, ураджайнасць збожжа склала 9,1 ц/га[20].

Значэнне і выкарыстанне

правіць
 
Грэчка і прадукты з яе.

Каштоўная крупяная культура. Добры меданос і сідэрат. Салома і адыходы крупяной вытворчасці ідуць на корм жывёле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  6. Buckwheat
  7. Рекомендации по возделыванию гречихи на зерно в 2017 году Архівавана 17 лютага 2022.
  8. E.S. Oplinger, E.A. Oelke, M.A. Brinkman1 and K.A. Kelling, Buckwheat
  9. E.S. Oplinger, E.A. Oelke, M.A. Brinkman1 and K.A. Kelling, Buckwheat
  10. Т. М. Кирдун, Т. М. Серая, Е. Н. Богатырева, О. М. Бирюкова, Ю. А. Белявская, М. М. Торчило, ВЛИЯНИЕ ЗАПАШКИ ПОБОЧНОЙ ПРОДУКЦИИ ПРЕДШЕСТВЕННИКОВ И ДОЗ МИНЕРАЛЬНЫХ УДОБРЕНИЙ НА УРОЖАЙНОСТЬ ГРЕЧИХИ НА ДЕРНОВО-ПОДЗОЛИСТОЙ СУПЕСЧАНОЙ ПОЧВЕ
  11. Buckwheat for Cover Cropping in Organic Farming
  12. Cover Crops and Green Manures — University of Tennessee(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2022. Праверана 16 лютага 2022.
  13. Takehiko Konishi, Yasuo Yasui, Ohmi Ohnishi, Original birthplace of cultivated common buckwheat inferred from genetic relationships among cultivated populations and natural populations of wild common buckwheat revealed by AFLP analysis
  14. Harriet V. Hunt, Xue Shang, Martin K. Jones, Buckwheat: a crop from outside the major Chinese domestication centres? A review of the archaeobotanical, palynological and genetic evidence
  15. Buckwheat origins remain elusive
  16. Matsuo Tsukada, Shinya Sugita, Yorko Tsukada, Oldest primitive agriculture and vegetational environments in Japan
  17. Harriet Vaughan Hunt, Xue Shang, Martin Kenneth Jones Vegetation History and Archaeobotany Buckwheat: a crop from outside the major Chinese domestication centres? A review of the archaeobotanical, palynological and genetic evidence
  18. Кирьянов А.В. Зерна хлебных растений из раскопок древнего Браслава
  19. Cereals; buckwheat exports by country
  20. Т.М. Кирдун, Т.М. Серая, Е.Н. Богатырева, О.М. Бирюкова, Ю.А. Белявская, М.М. Торчило, ВЛИЯНИЕ ЗАПАШКИ ПОБОЧНОЙ ПРОДУКЦИИ ПРЕДШЕСТВЕННИКОВ И ДОЗ МИНЕРАЛЬНЫХ УДОБРЕНИЙ НА УРОЖАЙНОСТЬ ГРЕЧИХИ НА ДЕРНОВО-ПОДЗОЛИСТОЙ СУПЕСЧАНОЙ ПОЧВЕ

Літаратура

правіць
  • Яфрэмава Т. Грэчка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Спасылкі

правіць
  • Гречиха посевная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)