Зеленалужская лінія

трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна
Зеленалужская лінія
Лагойская
Зялёны Луг
Івана Мележа
Парк Дружбы народаў
Камароўская
Пярэспа
Прафсаюзная
Юбілейная плошча
Плошча Францішка Багушэвіча
Вакзальная
Кавальская Слабада
Аэрадромная
Немаршанскі Сад
Слуцкі Гасцінец

Зеленалу́жская лінія[1] (трансліт.: Zielienalužskaja linija; руск.: Зеленолужская линия) — трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна. Першыя станцыі лініі («Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча») ўведзеныя ва ўжытак 7 лістапада 2020 года.

Перспектыўная схема развіцця Мінскага метрапалітэна

Запланаваная даўжыня — 17,2 км, колькасць станцый — 14. Яна будзе праходзіць ад Курасоўшчыны да Зялёнага Луга праз вуліцы Лошыцкую, Аэрадромную, Жукоўскага, Клары Цэткін, Машэрава, Багдановіча[2].

Будаўніцтва трэцяй лініі метро распачалося ў лютым 2014 года[3]. Паводле планаў «Мінскметрапраекта», першыя станцыі на гэтай лініі павінны былі быць пабудаваныя ў 2017 годзе[4]. Аднак тэрмін увядзення ва ўжытак новых станцый неаднаразова пераносіўся, у тым ліку з прычын тэхнічнага і фінансавага характару. Таксама былі змененыя і планы наконт колькасці станцый на першым участку трэцяй лініі: замест запланаваных сямі станцый у 2020 годзе адчыненыя толькі чатыры.

Трэцяя лінія пройдзе пад дном ракі Свіслач і звяжа паўночныя і паўднёвыя раёны сталіцы з цэнтрам. На ёй пабудаваныя два перасадачныя вузлы: «Фрунзенская» — «Юбілейная плошча» і «Плошча Леніна» — «Вакзальная».

Будаўніцтва лінііПравіць

Першы этапПравіць

Да 2017 года плануецца пабудаваць 4 станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Плошча Юбілейная». Пры гэтым «Кавальская Слабада» па праектах будзе мець дробнае залажэнне, а астатнія глыбокае залажэнне (да 20 метраў), дзякуючы чаму яны стануць самымі глыбокімі ва ўсім метрапалітэне[5]. Станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі Гасцінец», а таксама дэпо плануецца пабудаваць у рамках другой чаргі да 2020 года.

  • У верасні 2013 горадабудаўнічы савет Мінска зацвердзіў эскізы дызайну сямі станцый трэцяй лініі[6].
  • У канцы студзеня 2016 «Мінскметрабуд» прыступіў да ўзвядзення перагоннага тунэлю злучальнай веткі паміж другой і трэцяй лініямі метро. Тунэль будзе пабудаваны арыенціровачна за паўтары гады. Яго працягласць складзе 840 метраў[7].

Зноскі

Лініі Мінскага метрапалітэна
. 1 .  Маскоўская  . 2 .  Аўтазаводская  . 3 .  Зеленалужская  . 4 .  Кальцавая