Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч

пісьменнік
(Пасля перасылкі з К. Л. Губарэвіч)

Кастусь Губарэ́віч, поўнае імя Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч (5 студзеня 1907, в. Радучы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 3 ліпеня 1987, Мінск) — беларускі драматург, кінасцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966)[1], лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР у галіне кінематаграфіі (1972).

Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 снежня 1906 (5 студзеня 1907)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1987(1987-07-03) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, настаўнік, журналіст, сцэнарыст, пісьменнік, кінасцэнарыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся 5 студзеня 1907 года ў вёсцы Радучы ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1927 годзе Магілёўскі педагагічны тэхнікум. Настаўнічаў на Гомельшчыне. Скончыў у 1932 годзе сцэнарнае аддзяленне Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве.

Працаваў у газеце «Палеская праўда», рэдактарам на кінафабрыцы Белдзяржкіно ў Ленінградзе, на Беларускім радыё ў Менску. У час Вялікай Айчыннай вайны рэдактар на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь». У пасляваенныя гады загадваў аддзелам літаратурна-драматычных перадач на Беларускім радыё, аддзелам мастацтва ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў сябрам рэпертуарнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1966—1974 гг. галоўны рэдактар рэпертуарнай калегіі Міністэрства культуры БССР.

Памёр 3 ліпеня 1987 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2].

Творчасць

правіць

У 1926 годзе дэбютаваў вершамі і апавяданнямі[1]. Першая кніга — зборнік апавяданняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930).

Разам з Ісіфам Дорскім напісаў драму пра Канстанціна Заслонава «Цэнтральны ход» (паст. 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (паст. 1949).

Аўтар гістарычна-рэвалюцыйных і ваенна-патрыятычных п’ес «Брэсцкая крэпасць» (паст. 1949, 1953), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976).

Канстанцін Губарэвіч напісаў даволі шмат драматычных твораў пра жыццё калгаснай вёскі, пра юных сучаснікаў: «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Першы ўрок», «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Даруй мне» (паст. 1980) і іншыя, у якіх выяўляецца вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасць сюжэтаў, дакументальнасць грамадскі значных фактаў. Па яго п’есам пастаўлена шмат спектакляў.

Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я. Гезіным і К. Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я. Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973).

Драма «Брэсцкая крэпасць»

правіць

Драматург першы ў Савецкім Саюзе адкрыў для тэатра тэму гераічнай абароны Брэста. Пачатковы варыянт гераічнай драмы «Брэсцкая крэпасць» пісьменнік стварыў на рубяжы 1940-1950-х гадоў (пад назвай «Цытадэль славы»). Твор напісаны эмацыянальна, ён увесь прасякнуты глыбокім душэўным хваляваннем аўтара. П’еса набыла доўгае сцэнічнае жыццё, атрымала шырокае прызнанне гледачоў у Беларусі і за яе межамі.[3]

Яе спачатку паставіў Беларускі драматычны тэатр імя Янкі Купалы ў 1950 годзе[4]. Пазней, пасля дапрацоўкі, у 1953 годзе п’есу паставіў Брэсцкі тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі, дзе спектакль паказаны каля разоў 1000 на працягу 36 гадоў[5]. «Брэсцкая крэпасць» працяглы час была ў рэпертуары Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага, гэту драму ставілі тэатры і па-за межамі Беларусі. У прыватнасці, п’еса ішла на ўкраінскай[uk] (1954), чувашскай[ru] (1953) сцэне, ставілася ў Комі АССР[ru] (1953), Казахстане[ru] (1970).[4]

У 1968 годзе аўтар зноў вярнуўся да «Брэсцкай крэпасці» і перапісаў яе амаль нанова, з улікам новых матэрыялаў і фактаў. Адноўленая версія была пастаўлена ў Брэсце пад назвай «Людзі і камяні». Героі сталі знешне больш стрыманымі ў выяўленні сваіх пачуццяў. Зараз драма больш рэалістычная, з суровай праўдзівасцю апавядае пра трагічныя падзеі, гераізм людзей — герояў п’есы.[3]

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Памяць

правіць

У 2009 годзе імя Канстанціна Губарэвіча нададзена СШ № 12 у Брэсце, на будынку змешчана мемарыяльная дошка.

Бібліяграфія

правіць
  • П’есы. — Мн., 1969;
  • Анютина дорога: Киноповести. — Мн., 1980;
  • Драмы і камедыі. — Мн., 1981.

Крыніцы

правіць
  1. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Губарэвіч Кастусь – Белліт  (8 кастрычніка 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
  3. а б Сабалеўскі, Анатоль. Літаратурнае жыццё п’есы. / Губарэвіч, К. [і інш.] П’есы. — Мн., Народная асвета, 1973. — 336 с.
  4. а б 19 сакавіка 2023 г. – 70 гадоў з дня прэм’еры спектакля «Брэсцкая крэпасць» (1953) Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя ЛКСМБ(нявызн.). kb.brl.by. Праверана 19 снежня 2023.
  5. Губаревич Константин Леонтьевич (руск.). chausy.by. Праверана 17 снежня 2023.

Літаратура

правіць
  • Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 2. — Мн., 1972. — С. 86—118.
  • Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. — Мн., 1976. — С. 186—192;
  • Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. — 1976. № 12;
  • Саламевіч І. У. Губарэвіч Кастусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонцевіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Губаревич Константин Леонтьевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — М., 1963. — Стб. 221. — 1216 стб. с илл., 14 л. илл. — 43 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць