Мезазой

(Пасля перасылкі з Мезазойская эра)

Мезазой або Мезазойская эра — прамежак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі ад 251 млн да 65 млн гадоў таму, адна з трох эр Фанеразоя. Упершыню вылучаны ў 1841 годзе брытанскім геолагам Джонам Філіпсам.

Мезазой
Кім названа John Phillips[d]
Месцазнаходжанне
Папярэдні ў спісе палеазой[1]
Наступны ў спісе кайназой[1]
Дата пачатку каля 251902 тысячагоддзе да н.э.[1]
Дата заканчэння каля 66000 тысячагоддзе да н.э.[1]
Колер (шаснаццатковы трыплет) 07CAEA
Схематычная ілюстрацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мезазой — эра тэктанічнай, кліматычнай і эвалюцыйнай актыўнасці. Адбываецца фарміраванне асноўных контураў сучасных мацерыкоў і гораўтварэння на перыферыі Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў; падзел сушы спрыяў відаўтварэнню і іншым важным эвалюцыйным падзеям. Клімат быў цёплым на працягу ўсяго часовага перыяду, што таксама адыграла важную ролю ў эвалюцыі і ўтварэнні новых відаў жывёл. Да канца эры асноўная частка відавой разнастайнасці жыцця наблізілася да сучаснага яе стану.

Геалагічныя перыяды

правіць

Паводле геахраналагічнай шкалы, мезазой раздзелены на тры перыяды, у наступным парадку[2]

Ніжняя (паміж пермскім і трыясавым перыядамі, то бок паміж палеазоем і мезазоем) мяжа азначаная масавым пермскім выміраннем, у выніку якога памерла каля 90-96 % марской фаўны і каля 70 % наземнай. Верхняя мяжа ўсталяваная паміж мелавым перыядам і палеагенам, калі адбылося другоей буйное выміранне многіх груп раслін і жывёл, якое найчасцей тлумачаць падзеннем гіганцкага астэроіда (кратэр Чыксулуб на паўвостраве Юкатан) і наступнай «астэроіднай зімой». Вымерла каля 50 % усіх відаў, уключаючы нелятучых дыназаўраў.

Тэктоніка і палеагеаграфія

правіць

У параўнанні з інтэнсіўным гораўтварэннем позняга палеазоя, мезазойскія тэктанічныя дэфармацыі можна лічыць мяккімі. Асноўнай тэктанічнай падзеяй быў распад суперкантынента Пангеі на паўночную частку Лаўразію і паўднёвую Гандвану. Пазней распаліся і яны. Пры гэтым утварыўся Атлантычны акіян, аточаны пераважна кантынентальнымі ўскраінамі пасіўнага тыпу (напрыклад, усходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі).

Флора і фаўна

правіць
 
Тыраназаўр, адзін з найбуйнейшых драпежнікаў Мезазойскай эры
 
Платэазаўр
 
Брантазаўр

Выміраюць гіганцкія папараці, драўняныя хвашчы, многія дзеразападобныя. У трыясе дасягаюць росквіту голанасенныя, асабліва хваёвыя. У юрскім перыядзе выміраюць насенныя папараці і з'яўляюцца першыя пакрытанасенныя расліны (тады прадстаўленыя толькі драўнянымі формамі)[3], якія паступова распаўсюджваюцца на ўсе мацерыкі. Гэта абумоўлены шэрагам пераваг — пакрытанасенныя маюць моцную развітую праводную сістэму, якая забяспечвае надзейнасць крыжаванага апылення, зародыш забяспечваецца запасамі ежы (дзякуючы падвоенаму апладненню развіваецца эндасперм) і абаронены абалонкамі і г.д.

У перыяд мезазою дасягаюць росквіту насякомыя і рэптыліі. Рэптыліі займаюць дамінантнае становішча і прадстаўлены вялікай колькасцю форм. У юрскі перыяд лятучыя яшчары заваёўваюць паветранае асяроддзе, а мора — водныя рэптыліі. У мелавы перыяд спецыялізацыя рэптылій працягваецца, яны дасягаюць вялізных памераў, некаторыя з дыназаўраў важаць да 50 тон.

Пачынаецца паралельная эвалюцыя кветкавых раслін і насякомых-апыляльнікаў.

У канцы мелавога перыяду пачынаецца пахаладанне, скарачаецца арэял каляводнай расліннасці. Выміраюць расліннаедныя, а за імі і драпежныя дыназаўры. Буйныя рэптыліі захоўваюцца толькі ў трапічным поясе (кракадзілы). У выніку вымірання многіх рэптылій пачынаецца хуткая адаптыўная рэакцыя птушак і млекакормячых, якія займаюць вызваленыя экалагічныя нішы. У марах выміраюць многія формы нехрыбтовых і марскія рэптыліі.

Птушкі, на думку большасці вучоных, пайшлі ад адной з груп дыназаўраў. Поўнае раздзяленне артэрыяльнага і вянознага крыватокаў абумовіла іх цеплакоўнасць. Яны шырока распаўсюдзіліся па сушы і далі пачатак мноству форм, у тым ліку нелятучым і гігантам.

Узнікненне млекакормячых звязана з шэрагам буйных арамарфоз, якія ўзніклі ў аднаго з падкласаў паўзуноў. Арамарфозы: высокаразвітая нярвовая сістэма, асабліва кары вялікіх паўшар’яў, якія забяспечваюць адаптацыю да ўмоў існавання шляхам змяненне паводзін, перамяшчэння канцавін з бакоў пад цела, узнікненне органаў, якія забяспечваюць развіццё зародка ў целе маці і наступнае выкормліванне малаком, з’яўленне паўсцянога покрыва, поўнае раздзяленне колаў кровазвароту, узнікненне альвіалярных лёгкіх, якія падвысілі інтэнсіўнасць газаабмену і, як вынік, агульны ўзровень абмену рэчываў.

Млекакормячыя з’явіліся ў трыясе, але не маглі канкурыраваць з дыназаўрамі і цягам 150 мільёнаў гадоў займалі другараднае становішча ў экалагічных сістэмах таго часу.

Зноскі

  1. а б в г Cohen K. M., Gibbard P., Fan J. International Chronostratigraphic Chart 2023/09International Commission on Stratigraphy, 2023.
  2. Международная стратиграфическая шкала (версия за декабрь 2016) на сайте Международной комиссии по стратиграфии.
  3. проф. И. Н. Пономарёва, О. А. Корнилова, Т.Е Лощилина 10 класс, Учебник для учащихся общеобразовательных учреждений