Мікалай Фёдаравіч Гікала

савецкі палітык
(Пасля перасылкі з М. Ф. Гікала)

Мікала́й Фё́даравіч Гіка́ла (8 (20) сакавіка 1897, Адэса — 25 красавіка 1938, Масква[1]) — савецкі палітычны і вайсковы дзеяч. Першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана ў 1929 годзе, Азербайджана ў 1929—1930 гадах, Беларусі ў 1932—1937 гадах[2].

Мікалай Фёдаравіч Гікала
укр.: Микола Федорович Гикало
Мікалай Гікала, 1935 г.
Мікалай Гікала, 1935 г.
Першы сакратар Харкаўскага гаркама КП(б)У
5 лютага 1937 — кастрычнік 1937
Папярэднік Сяргей Аляксандравіч Кудраўцаў[uk]
Пераемнік Осіпаў Аляксандр Васільевіч[uk]
Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі
29 студзеня 1932 — 18 сакавіка 1937
Папярэднік Канстанцін Веньямінавіч Гей
Пераемнік Васіль Фаміч Шаранговіч
Першы сакратар ЦК Кампартыі Азербайджана
5 жніўня 1929 — 1930
Папярэднік Лявон Ісаевіч Мірзаян[ru]
Пераемнік Уладзімір Іванавіч Палонскі[ru]
Першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана
1929 — 1929
Папярэднік Купрыян Восіпавіч Кіркіж[ru]
Пераемнік Ісак Абрамавіч Зяленскі[ru]
Нараджэнне 8 (20) сакавіка 1897
Смерць 25 красавіка 1938(1938-04-25) (41 год)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Георгіеўскі крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзін з арганізатараў Чырвонага тэрору на Каўказе, палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў у БССР[3] i Харкаўскай вобласці УССР у ліпені — кастрычніку 1937. Уваходзіў у склад «троек» НКУС.

Біяграфія правіць

У 1915 годзе Мікалай Гікала скончыў Тыфліскую вайскова-фельчарскую школу, пасля якой быў прызваны на вайсковую службу ў Расійскую армію. Удзельнік Першай сусветнай вайны.

У 1917 годзе ўступіў у РСДРП. Прымаў удзел ва ўстанаўленні савецкай улады на Паўночным Каўказе. З сакавіка 1918 года прызначаны старшынёй Савета ў Грозным[2], а з траўня стаў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Грознага. Са жніўня да лістапада ўзначальваў абарону Грознага ад казачых фарміраванняў Белага Руху[4][5]. У 1919 годзе стаў сябрам Каўказскага краявога камітэта РКП(б), ваенным камісарам Церскай вобласці і Дагестана[2]. Прымаў удзел у карных акцыях супраць мясцовага насельніцтва на Паўночным Каўказе[1].

У пачатку 1920-х гадах быў пераведзены ў Сярэднюю Азію: у 1921—1923 гадах быў сакратаром Горскага абкама РКП(б); у 1923—1925 гадах — член Паўднёва-Усходняга бюро ЦК і адначасова загадчык агітацыі і прапаганды Паўночна-Каўказскага крайкама. У 1925 годзе вярнуўся на Каўказ і быў прызначаны сакратаром Паўночна-Каўказскага крайкама УКП(б)[6].

У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе быў слухачом курсаў марксізму-ленінізму пры Камуністычнай Акадэміі. Пасля гэтага Гікала прызначаўся сакратаром ЦК КП(б) Узбекістана і Азербайджана[2] і адначасова быў намеснікам кіраўніка арганізацыйна-размеркавальным аддзелам ЦК УКП(б), але хутка вярнуўся ў Маскву. У 1930—1934 гадах быў сябрам Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі ВКП(б). З 1931 года сакратар Маскоўскага абкама і гаркама УКП(б)[6].

У студзені 1932 года Мікалай Гікала быў накіраваны ў Беларусь на пасаду 1-а сакратара ЦК КП(б)Б і Менскага гаркама партыі[2]. Адначасова быў сябрам Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзідыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета Беларускай ваеннай акругі. Стаў кандыдатам у сябры ЦК УКП(б) з 1934 года. Сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі СССР.

Працуючы ў Беларусі, шмат увагі надаваў развіццю гаспадаркі, у 1932 годзе абвясціў БССР рэспублікай усеагульнай пісьменнасці. Паводле сведчанняў, многія пытанні вырашаў адміністрацыйна-каманднымі метадамі. Спрыяў прымусовай калектывізацыі, удзельнічаў у разгортванні масавых рэпрэсій у БССР.

Арганізатар і ўдзельнік масавых рэпрэсій у БССР правіць

У Беларусі першыя асуджэння «змоўшчыкаў» з дапамогай тройкі паўпрадства АДПУ прайшлі ў снежні 1932 года[7]. Менскія чэкісты на чале з Леанідам Закоўскім адразу зрабілі справаздачу аб выкрыцці змовы «кулацкіх» і «белагвардзейскіх» элементаў у сістэме Трактарацэнтра, і ўжо ў лютым 1933 года сакратар ЦК КП(б)Б Гікала запытаў у Палітбюро ЦК права разгледзець гэтую справу на тройцы з вынясеннем расстрэльных прысудаў[8].

Пры кіраўніцтве Гікалы былі сфабрыкаваныя органамі АДПУ як мінімум 3 групавыя справы: справа «Беларускай народнай грамады» (1933)[9], справа «Беларускага нацыянальнага цэнтра» (1933)[9] і справа «Нямецкай нацыяналістычнай арганізацыі» (1934)[10].

У лютым 1937 годзе Мікалай Гікала быў пераведзены ва Украіну на пасаду 1-га сакратара Харкаўскага гаркама КП(б)У[2]. Кааптаваны ў члены ЦК КП(б) Украіны 3 лютага 1937.

Удзельнік вялікага тэрору правіць

30 ліпеня 1937 года быў прызначаны ў склад асобай тройкі НКУС па Харкаўскай вобласці[11], якая ў рамках загаду 00447 асудзіла 1500 па першай катэгорыі (расстрэл) і па другой 4000 (зняволенне ў лагеры на 8—10 гадоў)[12].

Вядома, што колькасць асуджаных асобай тройкай НКУС спачатку аперацыі 30 ліпеня па 1 кастрычніка 1937 года ў Харкаўскай вобласці, пакуль у яе склад уваходзіў Гікала, склала: 1 катэгорыя (расстрэл) — 1 871 чалавек, 2 катэгорыя (лагеры) — 2 141 чалавек[13]. Асобая тройка НКУС УССР па Харкаўскай вобласці цалкам прытрымлівалася дырэктыў маскоўскага цэнтра, у выніку чаго выносіліся амаль выключна смяротныя прысуды. Тры пасяджэнні, на якіх пераважна выносіліся смяротныя прысуды, адбыліся ў першы перыяд дзейнасці тройкі — з 25 жніўня па 11 верасня 1937 года. Што ж тычыцца вынесеных прысудаў у дачыненні да асуджаных па другой катэгорыі (зняволенне ў папраўча-працоўныя лагеры), то з 25 жніўня іх колькасць пастаянна ўзрастала да канца 1937 года[13].

Арышт і смерць правіць

Арыштаваны 11 кастрычніка 1937 года ў Маскве па адрасе: Стараканюшанны завулак, д. 19/17, кв. 4. 12 лістапада 1937 выведзены са складу кандыдатаў у сябры ЦК ВКП(б). Пастановай пленума ЦК ВКП(б) 11—12 лістапада 1937 года. 27 студзеня 1938 года выведзены са складу Палітычнага бюро і сябраў ЦК КП(б) Украіны Пастановай пленума ЦК КП(б) Украіны[6].

25 красавіка 1938 быў асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у складзе Матулевіча, Заранава і Ждана да расстрэлу за ўдзел у «контррэвалюцыйнай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны і пахаваны на растрэльным палігоне Камунарка[ru] (Масква)[14][15].

Пасля смерці Іосіфа Сталіна Гікала быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10 жніўня 1955 года. Асабовая справа Гікалы № 3626 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Узнагароды і памяць правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1920) і ордэнам Чырвонага Сцяга (1935).

Сям’я правіць

Жонка — Наталля Яўгенаўна Чыжова (1897—1968), у БССР была дырэктаркай Камуністычнага інстытута журналістыкі і старшынёй камісіі па чыстцы ва ўстановах культуры, адукацыі і навукі. Арыштаваная 16 траўня 1938 года, на той час старшая навуковая супрацоўніца Украінскага музея рэвалюцыі. Асуджаная як член сям’і здрадніка Радзімы да 8 гадоў лагераў, адбывала пакаранне ў Акмалінскім лагеры жонак здраднікаў Радзімы, вызваленая ў 1945 годзе, рэабілітаваная ў 1955 годзе[17][18].

Зноскі

  1. а б Гикало Николай Федорович. hrono.info.
  2. а б в г д е Гикало Николай Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 146. — 737 с.
  3. Касцюк М. Гікала Мікалай Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 529
  4. Министерство обороны Российской Федерации - ГРОЗНОГО ОБОРОНА 1918
  5. 100 дневные бои за Грозный во время Терского казачьего восстания август-ноябрь 1918 года. Часть 1. terskiykazak.livejournal.com (19 мая 2016).
  6. а б в 02041. www.knowbysight.info.
  7. ЦА ФСБ. Ф. 2. Оп. 11. Д. 657. Л. 4, 6.
  8. Лубянка. Сталин и ВЧК-ГПУ-ОГПУ-НКВД. Январь 1922 - декабрь 1936. С. 409
  9. а б История имперских отношений. Беларусы и русские, 1772-1991 гг. / сост. А. Е. Тарас. - Изд. 2-е, испр. - Минск : А.Н. Вараксин, 2008. - 606
  10. Докладная записка Полномочного Представительства ОГПУ по БССР секретарю ЦК КП(б)Б Н.Ф. Гикало о ликвидации немецкой националистической организации. Архівавана 18 чэрвеня 2021. 11 мая 1934 г. НА Республики Беларусь. Ф. 4п. On. 1. Д. 7155. Л. 146—148.
  11. СПИСОК ЛИЦ,входивших в состав троек, созданных по приказу НКВД СССР от 30.07.1937 № 00447
  12. Документы о репрессиях. old.memo.ru.
  13. а б «Через трупы врага на благо народа». «Кулацкая операция» в Украинской ССР 1937—1941 гг. : в 2 т. Т. 1: 1937 г. Подготовка приказа № 00447, первый этап «кулацкой операции». — Москва: "Германский исторический институт в Москве Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН) Фонд «Президентский центр Б. Н. Ельцина» — T.1. — C.307
  14. Л. Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.
  15. Гикало Николай Федорович ::: Мартиролог: Жертвы политических репрессий, расстрелянные и захороненные в Москве и Московской области в период с 1918 по 1953 год. www.sakharov-center.ru.
  16. Переименования улиц Минска. Minsk вики.
  17. № 22 ЗАПИСКА Р.А. РУДЕНКО И В. В.ЛУКЬЯНОВА В ЦК КПСС О РЕАБИЛИТАЦИИ Н.Ф. ГИКАЛО (руск.). history.wikireading.ru. Архівавана з першакрыніцы 18.9.2019. Праверана 18.9.2019.
  18. Чижова Наталья Евгеньевна (руск.). ru.openlist.wiki. Праверана 18-9-2019.

Літаратура правіць

  • Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: БГА, 2000. — 160 с. — ISBN 985-6374-15-4.
  • Касцюк М. Гікала Мікалай Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 529
  • Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мн., 2000.
  • Платонаў Р. Беларусь у міжваенны перыяд. Старонкі палітычнай гісторыі ў святле архіўных крыніц. — Мн., 2001.
  • Протько Т. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.).. — Мн.: ЭГБ, 2002. — Т. 2.