Фердына́нд I Га́бсбург (10 сакавіка 1503 — 25 ліпеня 1564) — аўстрыйскі эрцгерцаг з 1521 года, кароль рымлян з 1531 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1558 года.

Фердынанд I
Ferdinand I.
Bemberg Fondation Toulouse - Portrait paintings of Ferdinand I, Holy Roman Emperor by Jan Cornelisz Vermeyen Inv.1056.jpg
Greater Coat of Arms of Ferdinand I, Holy Roman Emperor.svg
Сцяг імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
1556 — 1564
Папярэднік Карл V
Пераемнік Максіміліян II
Сцяг Кароль Чэхіі
24 лютага 1527 — 25 ліпеня 1564
(пад імем Фердынанд I Габсбургскі)
Папярэднік Людовік II
Пераемнік Максіміліян II
Сцяг эрцгерцаг Аўстрыі
28 красавіка 1521 — 25 ліпеня 1564
Нараджэнне 10 сакавіка 1503(1503-03-10)[1][2][…]
Смерць 25 ліпеня 1564(1564-07-25)[1][2][…] (61 год)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Філіп I Прыгожы[5]
Маці Хуана I Вар’ятка[5]
Жонка Ганна Ягелонка[5][6]
Дзеці Іаана Аўстрыйская[d][5], Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі[5], Барбара Аўстрыйская[d], Маргарэт Аўстрыйская[d][7], Элеанора Аўстрыйская[d], Кацярына Аўстрыйская[d], Магдаліна Аўстрыйская[d], Марыя Аўстрыйская[d], Фердынанд II[d], Ганна Аўстрыйская[5], Максіміліян II Габсбург[5], Елізавета Аўстрыйская, Іаган Аўстрыйскі[d][7], Алена Аўстрыйская[d] і Урсула фон Габсбург[d][7]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць арыстакрат, манарх, палітык
Узнагароды
ордэн Падвязкі рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Актыўны ўдзельнік барацьбы супраць княжацкай Рэфармацыі ў Германіі, якая падрывала пазіцыі імператарскай улады. Разам з тым, прыхільнік памяркоунай рэформы каталіцкай царквы, схіляўся да кампрамісу з пратэстантамі і гусітамі, на Трыдэнцкім саборы (1545—1563) спрабаваў дабіцца скасавання цэлібату і надання міранам права прычашчацца з чашы. Адзін з ініцыятарау заключэння Аўгсбургскага рэлігійнага міру 1555.

ПалітыкаПравіць

Як кіраўнік Аўстрыі, Багеміі і Каралеўскай Венгрыі, Фердынанд прыняў палітыку цэнтралізацыі і, агульнага з іншымі манархамі свайго часу, будаўніцтва абсалютнай манархіі. У 1527 ён выдаў канстытуцыю для сваіх спадчынных абласцей і ўсталяваў палітыку на аўстрыйскі лад у Прэсбургу для Венгрыі, у Празе для Багеміі, і ў Брэслау для Сілезіі. Апазіцыя ў тых царствах вымусіла Фердынанда саступіць незалежнасць гэтых устаноў ад назірання Аўстрыйскім урадам (1559).

У 1547 войскі Багеміі, паўсталі супраць Фердынанда пасля таго, як ён загадаў, ім выступіць супраць нямецкіх пратэстантаў. Пасля захопу Прагі з дапамогай іспанскіх сіл яго брата Карла V, ён прыняў зваротныя меры, абмяжоўваючы прывілеі гарадоў Багеміі і ўстанаўліваючы новую бюракратыю каралеўскіх службовых асоб, для кіравання гарадскімі ўладамі. Фердынанд быў выступаў супраць пераўтварэнняў. Дапамагаў каталіцкай царкве весці вайну супраць пратэстанства. Напрыклад, у 1551 ён запрасіў езуітаў у Вену, і ў 1556 у Прагу. Нарэшце, у 1561 Фердынанд аднавіў Мітраполію Прагі, якая была папярэдне ліквідаваная з-за поспеху пратэстантаў. Фердынанд памёр у Вене, пахаваны ў Празе.

Фердынанд у беларускай гісторыіПравіць

Партрэт Ганны Ягелонкі. Марцін Кобер (1595)

На венскім кангрэсе 1515, у выніку дыпламатычнай місіі Мікалая Радзівіла (сына Мікалая Старога), які атрымаў за гэта тытул імперскага князя, дасягнутая дамоўленасць аб шлюбе Фердынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой чэшскага і венгерскага караля Уладзіслава Ягелона, унучкай Казіміра (шлюб заключаны ў 1521), і аб магчымасці пераходу Чэхіі і Венгрыі ад Ягелонаў да Габсбургаў. Жыгімонт II Аўгуст быў двойчы (1543—1545 і з 1553) жанаты з дачкамі Фердынанда і Ганны Ягелонкі: Лізаветай (1526—1545) і Кацярынай (1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасля разгрома Венгрыі туркамі пры Мохачы ў 1526 і гібелі свайго швагра Людовіка II Ягелона Фердынанд абраны каралём Чэхіі і Венгрыі, што выклікала серыю грамадзянскіх войн паміж прыхільнікамі яго і венгерскага магната Янаша Запальяі, таксама абранага венгерскім каралём і падтрыманага Польшчай. Жорстка падавіу рух за незалежнасць Чэхіі, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладанняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс. Карыстаўся папулярнасцю ў «сепаратысцкай» часткі беларуска-літоўскага грамадства, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў Вільні у 1528 адзначалі, што літоўскія паны-рада больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача Канстанціна Астрожскага, які сімпатызаваў Запальяі. Выхадцы з ВКЛ непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях на баку Фердынанда, як, напрыклад, І. Перасветаў, які ў 1535 быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара Пятра Рарэша. У 1532 Ілья Астрожскі, насуперак рашэнням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фердынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з Турцыяй. У 1535—1539 у батанічным садзе Фердынанда ў Празе працаваў Ф. Скарына, па некаторых звестках, быў яго асабістым урачом.

Зноскі

  1. а б Ferdinand I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ferdinand I, Holy Roman Emperor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Fernando I de Alemania // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118532502 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  5. а б в г д е ё Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б в Lundy D. R. The Peerage

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі