Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі
Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі (21 верасня 1918, в. Клетнае (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) — 13 лістапада 1989, Мінск) — беларускі мовазнавец і празаік[3].
Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1989 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дыялектолаг, філолаг, настаўнік |
Навуковая сфера | філалогія[2], дыялекталогія, фразеалогія і беларусазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомы як | Заснавальнік беларускай школы фразеалогіі |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьДаваенны час
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936). Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Мінскага раёна. Скончыў завочна Мінскі настаўніцкі інстытут у 1939 годзе.
У час вайны
правіцьУдзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939—1940), быў паранены[3]. У час Вялікай Айчыннай вайны — разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне[3].
Пасля вайны
правіцьПасля вызвалення Беларусі ад акупантаў два гады (1944—1946) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе[3]. У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута[3]. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе[3], вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. З 1953 г. — выкладчык беларускай мовы, у 1956—1982 гг. — загадчык, з 1983 — прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР (з 1968 г.).
Памёр 13 лістапада 1989 года[4].
Навуковая дзейнасць
правіцьДэбютаваў у рэспубліканскім друку нарысам у 1936 годзе (часопіс "Работніца і калгасніца Беларусі"). Даследаваў беларускую народную мову, фанетыку, марфалогію і сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, гісторыю беларускай мовы[3].
Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік» (вып. 1-3, 1959—1970), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Пытанні культуры мовы» (1961), «Вусная мова і выразнае чытанне» (з У. Калеснікам, 1962), «Роднае слова» (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978), «Беларуская фразеалогія» (1968, 1981), «Беларускія народныя параўнанні» (1973), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (ч. I — 1974, ч. II — 1977), «Сучасная беларуская мова» (1984), «Само слова гаворыць» (1986). Выдаў «Фразеалагічны слоўнік» (з Н. Гаўрош і І. Я. Лепешавым, 1973). Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў «З беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі» (1957), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962)[3]. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (1976, 1984), «Практыкум па беларускай мове» (1980) і інш.
Асноўныя навуковыя працы
правіцьФёдар Міхайлавіч Янкоўскі вывучаў беларускую фразеалогію, займаўся праблемамі стылістыкі і культуры мовы.
- Янкоўскі, Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Народная асвета, 1976. — 95 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя параўнанні : кароткі слоўнік / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1973. — 237 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957. — 451 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Выд-ва АН БССР, 1962.
- Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне Архівавана 8 чэрвеня 2011. / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1968.
- Янкоўскі, Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1989. — 301 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Дыялектны слоўнік : Вып. 1—3 / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1959—1970.
- Янкоўскі, Ф. М. Крылатыя словы і афарызмы : З беларускіх літаратурных крыніц / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Выд-ва АН БССР, 1960.
- Янкоўскі, Ф. М. Пытанні культуры мовы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Выд-ва М-ва вышэйш.,сярэд.спец.і праф.адукацыі БССР, 1961.
- Янкоўскі, Ф. М. Роднае слова / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1972. — 447 c.
- Янкоўскі, Ф. М. Само слова гаворыць : Філалагічныя эцюды, абразкі, артыкулы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. — 346 c.
Літаратурныя творы
правіцьЛітаратурнай дзейнасцю займаўся з 1936 года. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1968 года. Асноўны жанр літаратурных твораў Ф. М. Янкоўскага — навела, лірычная мініяцюра і філалагічны эцюд.
Выйшлі наступныя кнігі прозы[3]:
- Янкоўскі, Ф. М. Абразкі / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975.
- Янкоўскі, Ф. М. Прыпыніся на часінку / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 208 с.
- Янкоўскі, Ф. М. І за гарою пакланюся / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 238 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Радасць і боль / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Юнацтва, 1984. — 475 с.
- Янкоўскі, Ф. М. З нялёгкіх дарог / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1988.
Узнагароды і званні
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998)[5].
Памяць
правіцьУ Мінску на доме, дзе жыў Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі, у 2009 годзе адкрыта мемарыяльная дошка. Імем Ф. Янкоўскага таксама названа вуліца ў Мінску[6].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1055795944 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з Янковский Фёдор Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 718. — 737 с.
- ↑ Фёдар Янкоўскі // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 634—635.
- ↑ БелЭн 2004.
- ↑ Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч Архівавана 10 снежня 2017.
Літаратура
правіць- Янкоўскі Фёдар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Янкоўскі Фёдар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 273. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна : У 2 кн. — Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭН, 2004. — C. 353.