Шон Пен
Шон Джасцін Пен (англ.: Sean Justin Penn; нар. 17 жніўня 1960) — амерыканскі кінарэжысёр і акцёр, сцэнарыст. Лаўрэат прэміі «Оскар» за галоўныя ролі ў фільмах «Таямнічая рака» і «Харві Мілк». Адзін з самых тытулаваных акцёраў сучаснасці, прызёр трох найбуйнейшых кінафестываляў свету — Канскага, Венецыянскага (двойчы) і Берлінскага.
Шон Пен | |
---|---|
Sean Penn | |
Імя пры нараджэнні | Шон Джасцін Пен |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1960[1][2][…] (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Leo Penn[d] |
Маці | Eileen Ryan[d] |
Жонка | Мадонна, Робін Райт і Leila George[d] |
Дзеці | Dylan Penn[d] і Hopper Penn[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, акцёр, палітычны актывіст, акцёр агучвання, рэжысёр |
Кар’ера | 1974 — наш час |
Узнагароды |
«Оскар» (2004, 2009) «Залаты глобус» (2004) |
IMDb | ID 0000576 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьгод
Шон Пен нарадзіўся 17 жніўня 1960 года ў горадзе Санта-Моніка (штат Каліфорнія) у сям’і рэжысёра Леа Пена і актрысы Айлін Раян. Бацькі яго бацькі, Леа Пена (Leo Z. Penn, 1921—1998), былі яўрэйскімі імігрантамі з Віленскай губерні,[4] якія прыехалі ў ЗША ў 1898 і 1914 гадах.[5][6][7] Маці Шона — Айлін Раян (Eileen Ryan, народжанай Анучы, нар. 1928) — каталічка італьянскага і ірландскага паходжання. Пен выхоўваўся ў свецкай сям’і і з’яўляецца агностыкам.[8][9] У школе Пен вучыўся з Эміліа Эстэвесам, Чарлі Шынам і Робам Лоу, якія пасля сталі акцёрамі. Яго малодшы брат, Крыс Пен, таксама стаў акцёрам.
У 19 гадоў Пен пераязджае ў Нью-Ёрк. Сваю кінакар’еру пачаткаў са здымак у тэлесерыялах. Упершыню зняўся ў кіно ў 1981 годзе ў карціне «Адбой» («Кадэты») (Taps), дзе разам з ім ігралі Том Круз і Цімаці Хатан. Атрымаў вядомасць пасля выканання ролі ў камедыі «Хуткія змены ў школе Рыджмант-Хай» (Fast Times at Ridgemont High, 1982). Яшчэ большую папулярнасць ён набыў, сыграўшы ролі ў фільмах «Дрэнныя хлопцы» (Bad Boys, 1983) і «Агенты Сокал і Снегавік» (The Falcon and the Snowman, 1985), у апошнім ізноў сыграў разам з Т. Хатанам.
У 1985 годзе ўвагу СМІ прыцягнула яго жаніцьба з поп-спявачкай Мадоннай. З ёю ён сыграў у «Шанхайскім сюрпрызы», які лічыцца адным з яго самых няўдалых фільмаў. У 1989 годзе іх шлюб распаўся.
У 1991 годзе Пен дэбютаваў як рэжысёр, паставіўшы па ўласным сцэнарыі фільм «Беглы індзеец». У 1995 годзе ён сыграў у драме Ціма Робінса «Мярцвяк ідзе» са С’юзан Сарандан, за ролю ў якой атрымаў намінацыю на «Оскар» і «Сярэбраны мядзведзь» 46-га Берлінскага кінафестывалю. Іншым фільмам, дзе ён выступіў як рэжысёр стаў «Паставы на скрыжаванні» з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі.
У 1996 годзе Пен ажаніўся з актрысай Робін Райт, з якой пазнаёміўся падчас здымак фільма «Стан раз’юшанасці» (1990). У 1997 годзе ён іграе ў фільмах «Паварот» Олівера Стоўна і Дэвіда Фінчэра «Гульня».
У 1997 годзе Пен атрымаў прэмію як найлепшы акцёр на Канскім кінафестывалі за ролю ў фільме Ніка Касавеціса «Яна цудоўная». З ім іграла яго жонка, Робін Райт, і Джон Траволта. У 1999 годзе Пен атрымаў другую намінацыю на «Оскар» за ролю ў фільме Вудзі Алена «Салодкі і гадкі».
У 2003 годзе атрымаў прыз Венецыянскага кінафестывалю Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю за ролю ў фільме «21 грам».
У маі 2010 года быў асуджаны на 3 годы ўмоўна за збіваццё журналіста[10] (інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку 2009 года).
Грамадская дзейнасць
правіць18 кастрычніка 2002 года Пен заплаціў 56 000 долараў за публікацыю адкрытага ліста да Джорджа Буша ў газеце The Washington Post[11]. У лісце, апублікаваным на правах рэкламы, Пен раскрытыкаваў амерыканскую палітыку ў дачыненні да Ірака. У снежні 2002 года Пен наведаў Ірак. Падчас трохдзённага візіту ён наведаў шпіталь Багдада, дзе знаходзяцца дзеці — ахвяры амерыканскіх санкцый супраць Ірака, сустрэўся з віцэ-прэм’ерам Тарыкам Азізам і міністрам аховы здароўя.
У чэрвені 2005 года Пен наведаў Іран у якасці карэспандэнта газеты San Francisco Chronicle, дзе сустрэўся з іранскімі дзеячамі культуры ў Музеі кінематаграфіі Тэгерана[12]. Пен падрыхтаваў рэпартаж пра ход прэзідэнцкіх выбараў і іранскую ядзерную праграму, наведаў мячэць і Тэгеранскі ўніверсітэт, сустрэўся з сынам былога прэзідэнта Ірана Алі Акбара Хашэмі Рафсанджані.
У верасні 2005 года Пен асабіста ўдзельнічаў у аказанні дапамогі ахвярам урагану «Катрына» ў Новым Арлеане.
У перыяд з верасня па кастрычнік 2011 Шон Пен здзейсніў тур паводле краін «арабскай вясны». У прыватнасці, ён наведаў Егіпет і Лівію, дзе заявіў, што ўражаны адвагай паўстанцаў.[13]
Фільмаграфія
правіцьАкцёр
правіць- 1981 — Адбой / Taps
- 1982 — Хуткія змены ў школе Рыджмант-Хай / Fast Times at Ridgemont High
- 1983 — Дрэнныя хлопцы / Bad Boys
- 1984 — Навыперадкі з месяцам / Racing With The Moon
- 1984 — Узломшчыкі / Crackers — Дзілард
- 1985 — Яблык ад яблыні… / At Close Range
- 1985 — Агенты Сокал і Снегавік / The Falcon and the Snowman
- 1985 — Ва ўпор / At Close Range
- 1987 — Шанхайскі сюрпрыз / Shanghai Surprise
- 1988 — Колеры / Colors
- 1988 — Суд у Берліне
- 1989 — Мы — не анёлы / We’re no angels
- 1989 — Ваенныя страты / Casualties of War
- 1990 — Стан раз’юшанасці / State Of Grace
- 1991 — У ложку з Мадоннай / In Bed With Madonna
- 1993 — Шлях Карліта / Carlito’s Way
- 1995 — Мярцвяк ідзе / Dead Man Walking
- 1997 — Гульня / The Game
- 1997 — Паварот / U Turn
- 1997 — Яна цудоўная / She’s So Lovely
- 1998 — Перапалох / Hurlyburly
- 1998 — Тонкая чырвоная лінія / The Thin Red Line
- 1999 — Салодкі і гадкі / Sweet And Lowdown
- 2000 — Вага вады / Weight of Water
- 2000 — На віле / Up at the villa
- 2001 — Я — Сэм / I Am Sam
- 2001 — Сябры (2 эпізоды) / Friends
- 2003 — 21 грам / 21 Grams
- 2003 — Таямнічая рака / Mystic River
- 2004 — Забіць прэзідэнта. Замах на Рычарда Ніксана / The Assassination of Richard Nixon
- 2005 — Перакладчыца / The Interpreter
- 2005 — Два з паловай чалавека (2-гі сезон, 1-я серыя) / Two and a Half Men
- 2006 — Уся каралеўская раць / All the King’s Men
- 2008 — Аднойчы ў Галівудзе/ What Just Happened
- 2008 — Харві Мілк / Milk
- 2010 — Гульня без правіл / Fair Game
- 2011 — Дрэва жыцця / The Tree of Life
- 2011 — Дзе б ты ні быў / This must be the place
- 2013 — Паляўнічыя на гангстараў / The Gangster Squad
- 2013 — Таемнае жыццё Уолтэра Міці / The Secret Life of Walter Mitty
- 2014 — Стралок / The Gunman
Рэжысёр
правіць- 1991 — Беглы індзеец / The Indian Runner
- 1995 — Паставы на скрыжаванні / The Crossing Guard
- 2001 — Абяцанне / The Pledge
- 2002 — 11 верасня / 11’9''01 September 11
- 2007 — У дзікіх умовах / Into the Wild
Узнагароды і намінацыі
правіцьУзнагароды
правіць- 1996 — «Сярэбраны мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
- 1997 — Прыз Канскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Яна цудоўная»
- 1998 — Кубак Вольпі Венецыянскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Перапалох»
- 2003 — Кубак Вольпі Венецыянскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «21 грам»
- 2004 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
- 2004 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Таямнічая рака»
- 2009 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»
- 2009 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»
Намінацыі
правіць- 1994 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля другога плана, за фільм «Шлях Карліта»
- 1996 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
- 1996 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Мярцвяк ідзе»
- 1996 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
- 2000 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Салодкі і гадкі»
- 2000 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў камедыі ці мюзікле, за фільм «Салодкі і гадкі»
- 2002 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм»
- 2002 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм»
- 2004 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «21 грам»
- 2004 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
- 2004 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
- 2009 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Харві Мілк»
- 2009 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»
Крыніцы
правіць- ↑ Sean Penn // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sean Penn // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129660833 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Генеалогія на партале Ancestry
- ↑ Генеалогія сям’і Пэн (Пен): Дзед акцёра — Мойша Пінан (Марыс Даніэл Пэн, 1897—1981) — эміграваў у ЗША ў 1914 годзе з Мерачы Віленскай губерні; бабуля — Лея (Элізабет Мэрыян) Мелінкаў, 1895—?) — эмігравала з бацькамі ў 1898 годзе.
- ↑ Dead Myth Walking Архівавана 6 кастрычніка 2013.
- ↑ Келли, Ричард Т., «Шон Пенн, Жизнь и времена», 2004 год. С. 9-10. ISBN 1-84195-623-6
- ↑ Яўрэі — узнагароджаныя ў намінацыі Оскара Архівавана 3 сакавіка 2010.
- ↑ Шон Пен — атэіст Архівавана 14 чэрвеня 2011.
- ↑ Акцёр Шон Пен атрымаў тры гады ўмоўна за напад на папарацы — РІА Навіны, 13 мая 2010
- ↑ Sean Penn’s Open Letter to Bush in Washington Post Архівавана 28 верасня 2007. (англ.)
- ↑ П. Кортунов. Шон Пенн из Ирана // Интересное кино, 1 сентября 2005 года Архівавана 30 верасня 2007.
- ↑ Euronews: Родны горад Кадафі амаль узяты Архівавана 26 студзеня 2012.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шон Пен
- Шон Пен на сайце «Internet Movie Database» (англ.)