50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці

50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці (англ.: 50 Films To See Before You Die) — тэлевізійнае шоу, паказанае 22 ліпеня 2006 года брытанскай тэлевізійнай студыяй Channel 4. Праграма была прымеркаваная да пачатку вяшчання агульнадаступнага эфірнага тэлевізійнага каналу Film4, які прыналежыць студыі, па сетках лічбавага тэлебачання Вялікабрытаніі.

У перадачы было прадстаўлена 50 фільмаў. Стужкі адбіраліся папярэдне ў выніку апытання тэлевізійных крытыкаў, экспертаў і проста гледачоў. Кожны фільм адбіраўся «як узор спецыфічнага жанру або стылю». Фільмы, што выйшлі ў пракат нядаўна, пераважалі над больш даўнімі. На фільмы выпушчаныя ў 2000-х гадах, прыпала 9 намінацый, у 1990-х — дванаццаць, у 1980-х — дзевяць, у 1970-х — таксама дзевяць, і толькі адзінаццаць фільмаў выйшлі на экран да 1970 года.

Пад нумарам 21 у спіс трапіў фільм «Ідзі і глядзі» рэжысера Элема Клімава на сцэнарый Алеся Адамовіча зняты на кінастудыі «Беларусьфільм».

Спіс фільмаўПравіць

Беларуская назва Англійская назва Рэжысёр Год IMDb
1 Апакаліпсіс сёння[en] Apocalypse Now Фрэнсіс Форд Копала 1979 0078788
2 Кватэра[en] The Apartment Білі Уайлдэр 1960 0053604
3 Горад Бога[en] City Of God Каця Люнд, Фернанду Мэйрэліш 2002 0317248
4 Кітайскі квартал[en] Chinatown Раман Паланскі 1974 0071315
5 Сексуальная бестыя[en] Sexy Beast Джонатан Глэйзер[en] 2000 0203119
6 Касмічная адысея 2001 года 2001: A Space Odyssey Стэнлі Кубрык 1968 0062622
7 Да поўначы праз паўночны захад[en] North by Northwest Альфрэд Хічкок 1959 0053125
8 На апошнім подыху[en] A Bout De Souffle Жан-Люк Гадар 1960 0053472
9 Доні Дарка[en] Donnie Darko Рычард Келі[en] 2001 0246578
10 Назад у будучыню[en] Back To The Future Роберт Зэмекіс 1985 0088763
11 Чужы[en] Alien Рыдлі Скот 1979 0078748
12 Цяжкасці перакладу[en] Lost in Translation Сафія Копала 2003 0335266
13 Уцёкі з Шаўшэнка The Shawshank Redemption Фрэнк Дарабонт 1994 0111161
14 Лагаан Lagaan Ашуташ Гаварыкер 2001 0169102
15 Крымінальнае чытво Pulp Fiction Квенцін Таранціна 1994 0110912
16 Таўро зла Touch Of Evil Орсан Уэлс 1958 0052311
17 Абыход Walkabout Нікалас Роўг 1971 0067959
18 Чорны нарцыс[en] Black Narcissus Майкл Паўэл, Эмерык Прэсбургер 1947 0039192
19 Хлопцы з вуліцы Boyz N The Hood Джон Сінглтан 1991 0101507
20 Гулец The Player Роберт Олтмэн 1992 0105151
21 Ідзі і глядзі Come And See Элем Клімаў 1985 0091251
22 Нябесныя стварэння Heavenly Creatures Пітэр Джэксан 1994 0110005
23 Вечар у оперы A Night At The Opera Сэм Вуд 1935 0026778
24 Эрын Брокавіч Erin Brockovich Стывен Содэрберг 2000 0195685
25 На ігле Trainspotting Дэні Бойл 1996 0117951
26 Герой Hero Чжан Імоў 2002 0299977
27 Клуб «Сняданак» The Breakfast Club Джон Х’юз 1985 0088847
28 Фані і Аляксандр Fanny Och Alexander Інгмар Бергман 1982 0083922
29 Ружовыя фламінга[en] Pink Flamingos Джон Уотэрс[en] 1972 0069089
30 Усё пра Еву[en] All About Eve Джозэф Леа Манкевіч 1950 0042192
31 Твар са шнарам Scarface Браян Дэ Пальма 1983 0086250
32 Тэрмінатар 2: Судны дзень Terminator 2: Judgment Day Джэймс Кэмеран 1991 0103064
33 Тры колеры: Сіні Three Colours: Blue Кшыштаф Кеслёўскі 1993 0108394
34 Сямейка Таненбаўм The Royal Tenenbaums Уэс Андэрсан 2001 0265666
35 Забойцы лэдзі The Ladykillers Аляксандр Макендрык 1955 0048281
36 Байцоўскі клуб Fight Club Дэвід Фінчэр 1999 0137523
37 Шукальнікі The Searchers Джон Форд 1956 0049730
38 Малхоланд Драйв Mulholland Drive Дэвід Лінч 2001 0166924
39 Дасье Іпкрэс The Ipcress File Сідні Ф’юры 1965 0059319
40 Кароль камедыіі The King Of Comedy Марцін Скарсэзэ 1983 0085794
41 Паляўнічы на ​​людзей Manhunter Майкл Ман 1986 0091474
42 Рассвет мерцвякоў Dawn Of The Dead (Director’s Cut) Джордж Рамэра 1978 0077402
43 Прынцэса Мананоке Princess Mononoke Хаяо Міядзакі 1997 0086250
44 Выхоўваючы Арызону[en] Raising Arizona Браты Коэн 1987 0093822
45 Кабарэ[en] Cabaret Боб Фос 1972 0068327
46 Гэта спартыўнае жыццё[en] This Sporting Life Ліндсэй Андэрсан[en] 1963 0057578
47 Бразілія Brazil Тэры Гіліам 1985 0088846
48 Агірэ, гнеў Божы[en] Aguirre, The Wrath of God Вернер Херцаг 1972 0068182
49 Сакрэты і хлусня[en] Secrets & Lies Майк Лі[en] 1996 0117589
50 Пусткі Badlands Тэрэнс Малік 1973 0069762

СпасылкіПравіць